Вы тут

Трошкі дзявочага


Гэ­та па­доб­на на гуль­ню з лю­бі­мы­мі да­чуш­ка­мі: ні­бы­та ля­ле­чак для іх зра­біў та­та — на лю­бы густ і ва­ры­янт раз­віц­ця па­дзей па­вод­ле са­мых роз­ных фан­та­зій. Та­кія ля­леч­кі не згу­бяц­ца — брон­за­выя. Яны, хут­чэй, для гуль­ні ўяў­лен­ня: зграб­ныя, кож­ная з ха­рак­та­рам, са сва­ім по­гля­дам на жыц­цё і ра­зу­мен­нем све­ту. Якім? Аба­вяз­ко­ва хо­чац­ца спаз­наць гэ­та тут жа. За­зір­нуць ім у тва­рык, раз­га­даць та­ям­ні­цу сі­ту­а­цый, у якіх яны апы­ну­лі­ся, мож­на пад­час вы­ста­вы скульп­та­ра Анд­рэя Аста­шо­ва, якая пра­хо­дзіць у На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі Бе­ла­ру­сі.

[caption id="attachment_70911" align="alignnone" width="600"]7-291 Легенда пра дракона.[/caption]

Анд­рэй Аста­шоў умее кра­нуць сва­і­мі скульп­ту­ра­мі — за кож­най заў­сё­ды чы­та­ец­ца ней­кі ка­зач­ны сю­жэт. А вы­ста­ва «Дзя­во­чы да­зор» асаб­лі­ва кра­наль­ная тым, што яе скульп­ту­ры-ге­ра­і­ні ні­бы­та ўтва­ра­юць ней­кае сваё вой­ска. Не, ўсё ж не столь­кі вой­ска, коль­кі су­пол­ку, у якой усе свае. Для нас — збо­ку — яны, мо­жа быць, вы­гля­да­юць, як чу­жыя (на­ват не­чым па­доб­ныя на пер­са­на­жаў вя­до­ма­га га­лі­вуд­ска­га філь­ма), нам зда­юц­ца на­пру­жа­ны­мі, на­сця­ро­жа­ны­мі, на­ват га­то­вы­мі даць ад­пор, ка­лі хтось­ці пе­ра­ся­гае тэ­ры­то­рыю іх аса­біс­та­га. Але так толь­кі зда­ец­ца. На­са­мрэч іх на­пру­жа­насць — ад тон­ка­сці ду­шы, якую вель­мі лёг­ка ра­ніць пры не­аб­ду­ма­ным ува­рван­ні ў іх свет. Іх ва­яў­ні­часць — ад жа­дан­ня аба­ра­няц­ца ад та­го, што мо­жа прый­сці звон­ку і па­ру­шыць гар­мо­нію. І на­конт та­го, хто тут чу­жын­цы, так­са­ма ад­нос­нае мер­ка­ван­не: гэ­та ж мы пры­хо­дзім да іх, імк­нём­ся спаз­наць, на­ват да­кра­нуц­ца (на гэ­тай вы­ста­ве да­зво­ле­ны до­ты­кі да экс­па­на­таў-скульп­тур, праў­да, гэ­та не ты­чыц­ца гра­фіч­ных прац мас­та­ка, якія ўтва­ра­юць дру­гую част­ку экс­па­зі­цыі). Брон­за­выя дзяў­чат­кі Аста­шо­ва — тра­пят­кія іс­то­ты. Та­нют­кія, на­ват кво­лыя — гэ­та ім па­трэб­на аба­ро­на. І ра­зу­мен­не. Па­трэб­ны тыя, хто ўме­юць гу­ляць з уяў­лен­нем, да­ючы во­лю фан­та­зіі; тыя, хто здоль­ны ства­рыць для іх каз­ку. І та­ды, мо­жа быць, яны скі­нуць свае на­ва­ро­ча­ныя да­спе­хі, фан­тас­тыч­ныя ла­ты, муд­ра­ге­ліс­тыя ўбо­ры, і ста­нуць на­іў­ны­мі дзяў­чат­ка­мі, якія ра­ду­юц­ца жыц­цю, не ха­ва­ю­чы­ся ад яго, до­раць свят­ло шчы­ра, ня­гле­дзя­чы на тое, хто яны і ад­куль. Жан­чы­ны на­са­мрэч усе ўся­рэ­дзі­не вось та­кія дзяў­чат­кі. Ці не ў тых, хто акру­жае Анд­рэя Аста­шо­ва ў жыц­ці (жон­ка і дзве да­чуш­кі), ён пад­гле­дзеў гэ­тыя воб­ра­зы?

[caption id="attachment_70912" align="alignnone" width="600"]7-301 Еўразія.[/caption]

Яго воб­ра­зы пры­ваб­лі­ва­юць дзіў­ным спа­лу­чэн­нем ка­зач­нас­ці з рэ­аль­нас­цю (ад яе — ха­рак­та­ры, па­чуц­ці, на­строй пер­са­на­жаў). Та­му іх з за­да­валь­нен­нем пры­ма­юць са­мыя роз­ныя за­лы Бе­ла­ру­сі і не толь­кі. У сце­нах На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея Бе­ла­ру­сі вы­ста­ва Анд­рэя Аста­шо­ва, які ў 1997 го­дзе за­кон­чыў ад­дзя­лен­не скульп­ту­ры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў, пра­хо­дзіць не пер­шы раз. У 2013 го­дзе яго вы­ста­ва прай­шла ў Дзяр­жаў­ным Рус­кім му­зеі Санкт-Пе­цяр­бур­га. Але ў Мін­ску ў яго ёсць аў­тар­ская га­ле­рэя, дзе мож­на па­ба­чыць не­ка­то­рыя тво­ры. Ін­шая спра­ва, што вы­ста­ва «Дзя­во­чы да­зор» — са­ма па са­бе цэ­лас­ны твор, дзе кож­ная пра­ца на сва­ім мес­цы. Да 12 лю­та­га ў гэ­тым мож­на пе­ра­ка­нац­ца аса­біс­та.

[caption id="attachment_70913" align="alignnone" width="600"]7-311 Дазор.[/caption]

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.