Вы тут

Дарога да храма Станіслава Зялкоўскага


Бы­лы во­ін-аф­га­нец з Ма­ла­дзеч­на ства­рае ма­ке­ты цэрк­ваў і кас­цё­лаў з за­па­лак

Ста­ні­слаў Зял­коў­скі — ча­ла­век з ня­лёг­кім лё­сам і за­ла­ты­мі ру­ка­мі. Вось ужо 30 га­доў ён ства­рае ма­ке­ты хра­маў з за­па­лак. Ста­ні­слаў Ві­кенць­е­віч уз­гад­вае, што ўпер­шы­ню за­ня­ўся «бу­даў­ніц­твам» у пят­нац­ца­ці­га­до­вым уз­рос­це: гэ­та бы­ла ма­лень­кая ко­пія звы­чай­най вяс­ко­вай ха­ты. Але для юна­ка та­кія ра­бо­ты бы­лі над­та пра­за­іч­ны­мі і, як ён лі­чыў, пры­мі­тыў­ны­мі: ча­ты­ры сця­ны ды дах. Ха­це­ла­ся змай­стра­ваць неш­та больш скла­да­нае, ве­ліч­нае. Па­ча­каў ці­ка­віц­ца хра­ма­мі. Ілюст­ра­цыі, здым­кі свя­ты­няў зна­хо­дзіў у ча­со­пі­сах, кні­гах, по­тым, ка­лі з'я­віў­ся ін­тэр­нэт, — у са­цы­яль­ных сет­ках. Май­стар склад­вае ма­ке­ты як пра­ва­слаў­ных хра­маў, так і ка­та­ліц­кіх. Умо­ва ад­на: ары­гі­нал па­ві­нен быць драў­ля­ным. З за­па­лак ка­мен­ны бу­ды­нак скла­да­на ра­біць: пі­ляст­ры, шмат роз­най ляп­ні­ны, аздаб­лен­няў.

7-36

За 30 га­доў — ка­ля са­ра­ка свя­ты­няў

— Ня­даў­на на во­чы тра­пі­лі здым­кі драў­ля­ных кас­цё­ла ў го­нар Свя­той Тро­і­цы ў Гер­вя­тах, што на Гро­дзен­шчы­не, і царк­вы на Брас­лаў­шчы­не — ду­маю змай­стра­ваць іх ма­ке­ты, — па­дзя­ліў­ся мой су­раз­моў­ца. — Ад­на ра­бо­та зай­мае ў ся­рэд­нім ад ме­ся­ца да паў­го­да. Усё за­ле­жыць ад па­ме­раў ко­піі, кан­струк­цыі, ар­хі­тэк­тур­ных эле­мен­таў.

Са­мы вя­лі­кі ма­кет май­стар ра­біў ка­ля паў­го­да: на яго пай­шло 10 упа­ко­вак за­па­лак. Уя­ві­це, гэ­та ка­ля 10 ты­сяч штук. Ста­ні­слаў Ві­кенць­е­віч пры «бу­даў­ніц­тве» не вы­ка­рыс­тоў­вае ней­кіх пры­ста­са­ван­няў, кар­ка­саў. Спа­чат­ку ма­люе на па­пе­ры ма­кет, за­тым май­струе фун­да­мент, на які кле­іць за­пал­кі. Па­сту­по­ва вы­рас­тае ка­роб­ка, за­тым — ве­жы, ку­па­лы, якія ён аздаб­ляе фоль­гай. Перш чым пры­сту­піць да пра­цы, з кож­най за­пал­кі зды­мае се­ру. Да­дам, што твор­ца ад­дае пе­ра­ва­гу за­пал­кам Пін­скай фаб­ры­кі. Ма­тэ­ры­ял для сва­іх ра­бот куп­ляе скры­ня­мі, пры­но­сяць так­са­ма сяб­ры, зна­ё­мыя, збі­рае для спра­вы і аб­га­рэ­лыя за­пал­кі. Га­то­выя вы­ра­бы май­стар шлі­фуе і па­кры­вае па­кос­там, каб не цям­не­лі. За трыц­цаць га­доў Ста­ні­слаў Зял­коў­скі зра­біў ка­ля са­ра­ка ма­ке­таў свя­ты­няў. Але за­ста­ло­ся знач­на менш. За­хоў­ваць іх у га­рад­ской ква­тэ­ры скла­да­на: не ха­пае мес­ца. З за­да­валь­нен­нем до­рыць свае тво­ры доб­рым і спа­гад­лі­вым лю­дзям.

У пла­нах Ста­ні­сла­ва Ві­кенць­е­ві­ча ства­рыць свя­ты­ню як ма­га боль­шых па­ме­раў. Па­куль рэ­корд — храм, вы­шы­нёй 70 сан­ты­мет­раў. Ма­рыць ён і пра тое, каб зра­біць у мі­ні­я­цю­ры ма­ла­дзе­чан­скі кас­цёл Свя­то­га Ка­зі­мі­ра. «Гэ­ты храм ка­мен­ны, але, ка­лі доб­ра па­ста­рац­ца, то яго ма­дэль цал­кам мне пад сі­лу», — лі­чыць ён.

[caption id="attachment_70919" align="alignnone" width="600"]7-34 Памер копіі самага высокага храма — 70 сантыметраў.[/caption]

Ад прос­та­га да скла­да­на­га

— Тое, чым я зай­ма­ю­ся, вель­мі кар­пат­лі­вая спра­ва, па­тра­буе цяр­пен­ня, ус­ед­лі­вас­ці, — пры­зна­ец­ца муж­чы­на. — І, без­умоў­на, прак­ты­кі, на­вы­каў. Трэ­ба шмат ву­чыц­ца, па­куль ад­то­чыш май­стэр­ства да дро­бя­зяў. Вось і я па­чы­наў з ма­ло­га, за­тым па­сту­по­ва ўсклад­няў кан­струк­цыі.

Вы­ра­бам ма­ке­таў Ста­ні­слаў Ві­кенць­е­віч зай­ма­ец­ца ў воль­ны ад ра­бо­ты час. Час­та за­седж­ва­ец­ца да поз­ня­га. «Бу­дуе» на кух­ні, каб не пе­ра­шка­джаць ся­мей­ні­кам. У Ста­ні­сла­ва Зял­коў­ска­га дзве дач­кі. Ма­лод­шая — дзе­ся­ці­клас­ні­ца Па­лі­на — жы­ве з баць­ка­мі. Ра­зам з ма­ці, вы­ха­валь­ні­цай дзі­ця­ча­га са­дка, яны пад­трым­лі­ва­юць хо­бі га­ла­вы сям'і. Але ў дач­кі ін­шае за­хап­лен­не — му­зы­ка. А вось хат­ні ўлю­бё­нец — чу­ба­ты са­бач­ка кі­тай­скай па­ро­ды Габ­ры­эль (Га­бі, як яго на­зы­ва­юць), лю­біць ся­дзець на ка­ле­нях у свай­го гас­па­да­ра, на­зі­раць за яго ра­бо­тай, і на­ват ла­пай спра­буе да­па­маг­чы.

У пра­цы Ста­ні­сла­ва Ві­кенць­е­ві­ча не ліш­нія і пра­фе­сій­ныя на­вы­кі, якія ён на­бы­ваў ў Брэсц­кім ін­жы­нер­на-бу­даў­ні­чым ін­сты­ту­це. «З дзя­цін­ства ма­рыў стаць бу­даў­ні­ком. Мне бы­ло га­доў 10, ка­лі на­су­праць до­ма, дзе мы жы­лі, уз­во­дзі­лі аб'­ект. Бе­гаў ту­ды, каб да­па­маг­чы да­рос­лым склад­ваць цэг­лу. А мя­не, вя­до­ма, пра­га­ня­лі ад­туль: ма­лы яшчэ. У мя­не шмат бу­даў­ні­чых спе­цы­яль­нас­цяў: ста­ляр, ма­ляр, тын­коў­шчык, стро­паль­шчык, сан­тэх­нік», — рас­ка­заў Ста­ні­слаў Зял­коў­скі.

Але, на жаль, пра­ца­ваць на вя­лі­кай бу­доў­лі не вы­па­ла — так склаў­ся лёс. Пас­ля пер­ша­га кур­са ін­сты­ту­та ў 1980 го­дзе яго пры­зва­лі ў ар­мію, на­кі­ра­ва­лі ў «ву­чэб­ку» ў Ніж­ні Ноў­га­рад, за­тым — у Аф­га­ні­стан. Пад­раз­дзя­лен­не, дзе слу­жыў хло­пец, ахоў­ва­ла ўчас­так да­ро­гі Куш­ка — Кан­да­гар. Ад­ной­чы аско­лак гра­на­ты тра­піў Ста­ні­сла­ву ў на­гу. У сан­час­ці яго вы­ня­лі (як ака­за­ла­ся паз­ней, аско­лак па­шко­дзіў нерв), апра­ца­ва­лі ра­ну, за­бін­та­ва­лі, а сал­да­та ад­пус­ці­лі на­зад. Пас­ля вяр­тан­ня да­до­му Ста­ні­слаў Зял­коў­скі спра­ба­ваў за­кон­чыць ву­чо­бу за­воч­на. Ды ра­нен­не да­ва­ла аб са­бе знаць — вель­мі ба­ле­ла на­га. Ме­ды­кі па­ста­ві­лі не­су­ця­шаль­ны ды­яг­наз: боль за­ста­нец­ца на ўсё жыц­цё. Бы­ло­му во­і­ну-аф­ган­цу да­лі гру­пу ін­ва­лід­нас­ці. Ста­ні­слаў Ві­кенць­е­віч куль­гае на ад­ну на­гу, але пра­цуе ў мяс­цо­вым «Во­да­ка­на­ле».

— З ма­ёй гру­пай асаб­лі­ва­га вы­ба­ру ня­ма. Але ж трэ­ба за­раб­ляць гро­шы, та­му і пай­шоў сан­тэх­ні­кам. На ін­шую ра­бо­ту мя­не не возь­муць, хі­ба што вар­таў­ні­ком, — ка­жа ён. — Але ж ве­ра шмат дае ча­ла­ве­ку, мя­няе яго да леп­ша­га і да­па­ма­гае ў цяж­кі час.

[caption id="attachment_70920" align="alignnone" width="600"]7-35 З работамі творцы з задавальненнем знаёмяцца і дарослыя, і дзеці.[/caption]

Ве­раю асве­ча­ны

Ме­на­ві­та служ­ба ў Аф­га­ні­ста­не паў­плы­ва­ла на пе­ра­ка­нан­ні бы­ло­га во­і­на, які за­ха­цеў ува­со­біць неш­та мір­нае, ду­хоў­нае ў ма­тэ­ры­яль­ным. Праў­да, Ста­ні­слаў Ві­кенць­е­віч ні­ко­лі ні­ко­му не па­каз­ваў сва­іх ра­бот. Ба­дай, пра яго хо­бі ве­да­лі бліз­кія ды зна­ё­мыя. А тут дач­ка вы­кла­ла фо­та­здым­кі ма­ке­таў у ін­тэр­нэ­це. Імі за­ці­ка­ві­ла­ся за­гад­чы­ца Ма­ла­дзе­чан­скай га­рад­ской біб­лі­я­тэ­кі-фі­лі­яла №7 Тац­ця­на Ця­рэш­ка.

— Мя­не ўра­зі­лі гэ­тыя свя­ты­ні ў мі­ні­я­цю­ры, ад іх зы­хо­дзі­ла ней­кае свят­ло, ра­дасць, спа­кой, — рас­па­вя­ла Тац­ця­на Іва­наў­на. — А ка­лі да­ве­да­ла­ся, што Ста­ні­слаў Ві­кенць­е­віч — жы­хар на­ша­га го­ра­да, то ад­ра­зу з ім звя­за­ла­ся. Ён быў не су­праць та­го, каб вы­ста­віць свае ра­бо­ты ў на­шай біб­лі­я­тэ­цы. Вель­мі цяж­ка бы­ло ар­га­ні­за­ваць вы­ста­ву. Твор­ца жы­ве на пя­тым па­вер­се. У скры­нях та­кія да­лі­кат­ныя прад­ме­ты не пе­ра­ня­сеш. На­сі­лі кож­ны ма­кет асоб­на ў ру­ках, вель­мі ба­я­лі­ся, каб не па­ла­маць, не па­шко­дзіць. Для пе­ра­воз­кі ў біб­лі­я­тэ­ку спе­цы­яль­на на­ня­лі аў­то­бус.

Але кло­па­ты і хва­ля­ван­ні «аку­пі­лі­ся» з ліш­кам. У за­ле, якую ад­вя­лі для вы­ста­вы, ма­ке­ты свя­ты­няў за­зі­ха­це­лі (асаб­лі­ва, ка­лі на ву­лі­цы вы­гля­дала сон­ца), быц­цам зай­гра­лі но­вым бляс­кам.

Вы­ста­ва пад наз­вай «Свя­тою ве­раю асве­ча­на» ад­кры­ла­ся пе­рад ка­та­ліц­кі­мі Ка­ля­да­мі і пра­цуе да гэ­та­га ча­су. Яе на­ве­да­ла шмат га­ра­джан, ад­на­клас­ні­кі Ста­ні­сла­ва Зял­коў­ска­га, якія на­ват і не ве­да­лі, што іх ся­бар та­кі та­ле­на­ві­ты. А вуч­ні мяс­цо­вых школ пры­хо­дзяць сю­ды кла­са­мі.

— Хо­чац­ца, каб як ма­га больш лю­дзей па­зна­ё­мі­лі­ся з твор­час­цю та­ле­на­ві­та­га зем­ля­ка, — ка­жа Тац­ця­на Іва­наў­на. — Маг­чы­ма, ра­бо­та­мі твор­цы за­ці­ка­вяц­ца і ін­шыя куль­тур­ныя ўста­но­вы го­ра­да, вы­ста­вяць іх у ся­бе. Пры­нам­сі, з ад­ной з іх ёсць па­пя­рэд­няя да­моў­ле­насць.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.