Вы тут

Маленькія «зоркі» вялікай сцэны


Хут­ка ў эфі­ры — пя­ты се­зон ад­на­го з са­мых кра­наль­ных тэ­ле­пра­ек­таў АНТ

За­вяр­шы­лі­ся здым­кі пя­та­га се­зо­на пе­сен­на­га кон­кур­су «Я спя­ваю», што пра­во­дзіць тэ­ле­ка­нал АНТ. Дзе­сяць фі­на­ліс­таў, ся­род якіх дзе­ці з шмат­дзет­ных, ня­поў­ных сем'­яў, па­каз­ва­лі ся­бе на пра­ця­гу пя­ці кон­курс­ных шоу на сцэ­не Па­ла­ца рэс­пуб­лі­кі. Спя­ва­лі і ў ду­э­тах з вя­до­мы­мі ар­тыс­та­мі, і на за­меж­най мо­ве, дэ­ман­стра­ва­лі ар­тыс­тызм і рас­каз­ва­лі гіс­то­рыі пра сваё жыц­цё...

[caption id="attachment_70897" align="alignnone" width="600"]7-11 Ня­змен­на су­стра­кае на сцэ­не і пад­трым­лі­вае юных ар­тыс­таў вя­ду­чы, кі­на­рэ­жы­сёр, баць­ка шас­ця­рых дзя­цей Дзміт­рый Аст­ра­хан.[/caption]

У кож­на­га з іх яна не­паў­тор­ная, як і яны са­мі. На пра­ек­це яны дзе­ляц­ца кра­наль­ны­мі апо­ве­да­мі пра лёс сва­ёй сям'і і ча­сам са­мі ста­но­вяц­ца свед­ка­мі та­го, як іх улас­ная гіс­то­рыя на­бы­вае но­выя сю­жэт­ныя па­ва­ро­ты. Ма­быць, ні­ко­га не па­кі­ну­ла абы­яка­вым гіс­то­рыя 9-га­до­вай Соф'і Са­ўчук з Брэс­та. У про­ма-ро­лі­ку дзяў­чын­ка рас­каз­вае, што яна спя­вач­ка, тан­цор­ка і ма­дэль... А ма­рыць дзяў­чын­ка пра па­да­рож­жа да зо­рак, бо шчы­ра ве­рыць, што тыя здоль­ны здзяйс­няць са­мыя за­па­вет­ныя ма­ры. Для яе — гэ­та жа­дан­не су­стрэц­ца і па­зна­ё­міц­ца з та­там, яко­га яна ні­ко­лі не ба­чы­ла, але ве­дае, што яе баць­коў звяз­вае вель­мі пры­го­жая гіс­то­рыя ка­хан­ня... Усё па­ча­ло­ся дзе­вяць га­доў та­му, ка­лі яе ма­ма Воль­га па­зна­ё­мі­ла­ся на гру­за­вым лай­не­ры з ма­ла­дым ча­ла­ве­кам з Ін­да­не­зіі. Па­коль­кі ад­но­сі­ны па­між су­пра­цоў­ні­ка­мі бы­лі за­ба­ро­не­ны кант­рак­там, то свае па­чуц­ці яны тры­ма­лі ў сак­рэ­це. По­тым дзяў­чы­на да­ве­да­ла­ся, што ця­жар­ная. Па­ра вы­ра­шы­ла збег­чы, ад­нак пла­ны бы­лі зруй­на­ва­ны да­но­сам, і Воль­га вяр­ну­ла­ся ў Бе­ла­русь ад­на. Гро­шай не бы­ло; упэў­не­нас­ці, што ка­лі-не­будзь ад­бу­дзец­ца су­стрэ­ча з баць­кам дзі­ця­ці, так­са­ма. Ад­нак за тры ме­ся­цы да на­ра­джэн­ня Соф'і ў яе баць­кі па­чаў­ся вод­пуск, і ён пры­ехаў у Брэст. Праз не­каль­кі ме­ся­цаў, ка­лі ў ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка скон­чыў­ся тэр­мін ві­зы, яму да­вя­ло­ся вяр­нуц­ца да­до­му ў да­лё­кую Ін­да­не­зію. А праз тры дні ў яго на­ра­дзі­ла­ся дач­ка... Шу­ка­ю­чы на пра­сто­рах ін­тэр­нэ­ту хоць ней­кія но­выя звест­кі пра баць­ку Соф'і, яе ма­ма су­стрэ­ла на ад­ным сай­це Аляк­санд­ра, які вы­ра­шыў стаць апо­рай для жан­чы­ны. Яны ства­ры­лі сям'ю, і ў Соф'і ёсць ця­пер бра­цік. Дзяў­чын­ка пра свай­го род­на­га баць­ку ка­жа так: «У яго чор­ныя ва­ла­сы, доб­ры по­гляд... Ён, ма­быць, згу­біў на­шы кан­так­ты і за­быў ма­мін тэ­ле­фон... Ка­лі б мы су­стрэ­лі­ся, то я рас­ка­за­ла б пра свай­го бра­ці­ка і пра тое, што вель­мі су­мую па ім». Пас­ля гэ­тай гіс­то­рыі слу­хаць пес­ню ў вы­ка­нан­ні Соф'і без слёз бы­ло ўжо не­маг­чы­ма... Не змаг­ла стры­маць эмо­цый і са­ма юная ар­тыст­ка, ка­лі атры­ма­ла па­да­ру­нак ад тэ­ле­ка­на­ла АНТ — ра­дыё­ліст ад свай­го баць­кі... А яшчэ — бе­лы кан­верт з яго элект­рон­най пош­тай і ну­ма­рам тэ­ле­фо­на.

Мі­кі­ту Шчэр­бу, які так­са­ма пры­ехаў з Брэс­та, 13 га­доў, і ён адзін з шас­ці дзя­цей, якіх ма­ці вы­хоў­вае ад­на. Сам хлоп­чык лі­чыць, што жыц­цё ў шмат­дзет­най сям'і мае шмат плю­саў — на­прык­лад, маг­чы­масць гу­ляць з тры­ма бра­та­мі ў фут­бол. У іх жа кам­па­ніі ён і на за­ня­ткі ў ха­рэа­гра­фіч­ную сту­дыю хо­дзіць...

[caption id="attachment_70895" align="alignnone" width="600"]7-9 «Спа­чат­ку «Я спя­ваю», а по­тым па­ду­маю пра Лі­гу чэм­пі­ё­наў» — та­кія пла­ны ў кан­кур­сан­та Свя­та­сла­ва Ва­раб'­ё­ва.[/caption]

13-га­до­вая Яна Ба­ры­на­ва з Ле­пе­ля лю­біць не толь­кі спя­ваць, але яшчэ іг­рае на флей­це і за­хап­ля­ец­ца фа­та­гра­фі­яй. На пра­ект «Я спя­ваю» яна тра­пі­ла з трэ­ця­га ра­зу, а да гэ­та­га ў яе бы­ло ўжо вы­ступ­лен­не на вя­лі­кай сцэ­не — на тэ­ле­пра­ек­це «Го­лас. Дзе­ці». Там на сля­пых пра­слу­хоў­ван­нях да яе ні­хто не па­вяр­нуў­ся, але са­ма Яна лі­чыць: та­ды яе вы­бра­ла сцэ­на. І, тра­піў­шы на шоу «Я спя­ваю», дзяў­чын­ка за­пэў­ні­ла, што на­ву­чы­ла­ся пе­ра­ма­гаць свой страх пе­рад пуб­лі­кай...

Дзе­ці на пра­ек­це ма­раць пра сцэ­ну не заў­сё­ды як пра бу­ду­чую пра­фе­сію, а як пра маг­чы­масць рас­ка­заць пра па­та­ем­нае сва­ім бліз­кім... Та­му што хо­чац­ца, каб род­ныя лю­дзі ця­бе лю­бі­лі і га­на­ры­лі­ся тва­і­мі пос­пе­ха­мі.

На па­пя­рэд­ніх рэ­пе­ты­цы­ях мы па­зна­ё­мі­лі­ся з ма­май вась­мі­га­до­вай удзель­ні­цы Ан­ге­лі­ны Ла­ма­кі з Мін­ска.

— Пра­ект вель­мі ня­прос­ты. Пад­рых­тоў­ка вы­ма­гае шмат сіл: за­ня­ткі па ва­ка­ле, ха­рэа­гра­фіі, а з улі­кам, што ў нас бы­ла кам­па­зі­цыя на фран­цуз­скай мо­ве, зай­ма­лі­ся так­са­ма і з рэ­пе­ты­та­рам. Дач­ка ця­пер яр­ка вы­сту­пае, і гэ­та свед­чан­не та­го, што пра­ца не бы­ла мар­най... З ча­ты­рох кон­курс­ных дзён у нас зала ўста­вала трой­чы, — дзе­ліц­ца Але­на Ла­ма­ка. — Я за­да­во­ле­на вы­ступ­лен­ня­мі дач­кі, хоць кож­ны раз хва­лю­ю­ся. Ве­даю на­шы сла­быя мес­цы ў пес­нях і кож­ную ў дум­ках спя­ваю ра­зам з ёй.

Як рас­ка­за­ла ма­ма Ан­ге­лі­ны, ва­ка­лам дзяў­чын­ка зай­ма­ец­ца з трох­га­до­ва­га ўзрос­ту. Ця­пер ву­чыц­ца ў гім­на­зіі з му­зыч­ным ухі­лам, іг­рае на фар­тэ­пі­я­на, удзель­ні­чае ў роз­ных кон­кур­сах, та­му за­звы­чай усё ў яе рас­пі­са­на па га­дзі­нах і воль­ны час за­ста­ец­ца хі­ба што для вы­ка­нан­ня хат­ніх за­дан­няў. Дзяў­чын­ка, ня- гле­дзя­чы на свой юны ўзрост, вель­мі ад­каз­ная і са­ма­стой­ная. Заў­сё­ды ўсмі­ха­ец­ца і ве­ся­ліц­ца, тры­ма­ю­чы эмо­цыі і пе­ра­жы­ван­ні ў са­бе, ад­нак, ка­лі атры­ма­ла сваю пер­шую зор­ку на кон­курс­ным шоу, рас­пла­ка­ла­ся. І та­ды ма­ма зра­зу­ме­ла, на­коль­кі важ­на на­са­мрэч для дач­кі быць на гэ­тым кон­кур­се...

[caption id="attachment_70896" align="alignnone" width="600"]7-10 Соф'я Са­ўчук па­дзя­лі­ла­ся сна­мі Па­пя­луш­кі.[/caption]

— Вы­ву­чыць за не­каль­кі ме­ся­цаў пяць соль­ных і пяць су­мес­ных пе­сень для дзя­цей ня­прос­та, та­му трэ­ба ад­пра­цоў­ваць усё «ад і да», каб і са­мой быць спа­кой­най пад­час вы­ступ­лен­ня кан­кур­сан­та, і дзі­ця ад­чу­ва­ла ся­бе на сцэ­не ўпэў­не­на. У ра­бо­це з дзець­мі бы­ва­юць роз­ныя мо­ман­ты: ча­сам нех­та мо­жа быць не ў на­строі і мо­жа ад­мо­віц­ца рэ­пе­та­ваць — трэ­ба знай­сці па­ды­ход да юна­га ар­тыс­та. Я ў та­кія мо­ман­ты, па­коль­кі і са­ма ма­ці, спра­бую вый­сці на кан­такт з дзі­цем праз гуль­ню. А по­тым пры­ем­на ба­чыць, як твае вуч­ні вы­хо­дзяць на сцэ­ну і па­каз­ва­юць ся­бе, — дзе­ліц­ца сва­і­мі ўра­жан­ня­мі ад пра­цы на пя­тым се­зо­не пе­да­гог па ва­ка­ле Але­на Ган­ча­рэн­ка.

Пас­ля рэ­пе­ты­цыі адзін з удзель­ні­каў пра­ек­та, Свя­та­слаў Ва­раб'­ёў з Мін­ска, рас­ка­заў пра пры­ход і жыц­цё на пра­ек­це:

— Мы па­сяб­ра­ва­лі з ін­шы­мі ўдзель­ні­ка­мі. Я вель­мі ста­ран­на рых­та­ваў­ся да кож­на­га кан­цэр­та і імк­нуў­ся вы­клад­вац­ца на сто пра­цэн­таў. Па­гля­дзім, што бу­дзе ў фі­на­ле. Але ў лю­бым вы­пад­ку я ра­ды за ўсіх кан­кур­сан­таў, якія прай­шлі ў пра­ект «Я спя­ваю», бо на­са­мрэч быць вы­бра­ным з ты­ся­чы дзя­цей і тра­піць у дзя­сят­ку — гэ­та да­ра­го­га каш­туе, і я ду­маю, што вы­ступ­лен­не на сцэ­не Па­ла­ца рэс­пуб­лі­кі, маг­чы­ма, бу­дзе для не­ка­то­рых з нас па­чат­кам бу­ду­чай кар'­е­ры як ар­тыс­таў. Быць тут вель­мі ад­каз­на; а ка­лі дзе­ці ад­чу­ва­юць пад­трым­ку пуб­лі­кі і менш хва­лю­юц­ца, то па­каз­ва­юць усё, на што здоль­ныя. До­ма ўсе спа­дзя­юц­ца на маю пе­ра­мо­гу, але гэ­та не га­лоў­нае, бо на­шы вы­ступ­лен­ні на гэ­тай сцэ­не — ужо вя­лі­кае да­сяг­нен­не.

Свя­та­слаў за­хап­ля­ец­ца не толь­кі сцэ­най, а як са­праўд­ны хло­пец лю­біць гу­ляць у фут­бол і ма­рыць тра­піць у Лі­гу чэм­пі­ё­наў. Праў­да, пра той дзень, ка­лі, маг­чы­ма, да­вя­дзец­ца вы­бі­раць неш­та ад­но, па­куль ста­ра­ец­ца не ду­маць. За­пэў­ні­вае, што бу­дзе імк­нуц­ца су­мя­шчаць гэ­тыя два за­ня­ткі.

На­пя­рэ­дад­ні зды­мак фі­наль­на­га кан­цэр­та «Звяз­да» за­ві­та­ла ў гры­мёр­ку да му­зыч­на­га кі­раў­ні­ка пра­ек­та, каб рас­пы­таць аб пра­гно­зах і ад­мет­нас­цях пя­та­га се­зо­на шоу.

— Ка­лі ад­бі­ра­лі дзя­цей на пра­слу­хоў­ван­ні, то ў мя­не бы­лі рас­стаў­ле­ны пры­яры­тэ­ты: як той урач, пра­цу­ю­чы з дзець­мі шмат га­доў, мо­жаш ад­ра­зу па­ста­віць ды­яг­наз. Але кон­курс заў­сё­ды па сут­нас­ці сва­ёй не­прад­ка­заль­ны. І мае ўлас­ныя мер­ка­ван­ні мо­гуць быць су­гуч­ны­мі ацэн­кам экс­пер­таў, але гле­да­чы зу­сім па-ін­ша­му ча­сам вы­бі­ра­юць. Цяж­ка прад­ка­заць, як сы­дуц­ца зор­кі для на­шых удзель­ні­каў, — за­зна­чае Свят­ла­на Ста­цэн­ка. — Я за­да­во­ле­на кан­кур­сан­та­мі пя­та­га се­зо­на пра­ек­та «Я спя­ваю». Яго га­лоў­нае ад­роз­нен­не ў тым, што тут не бы­ло дзя­цей, за якіх я б моц­на пе­ра­жы­ва­ла. У мі­ну­лых се­зо­нах бы­лі вы­пад­кі, ка­лі не маг­ла быць да кан­ца ўпэў­не­на, што дзі­ця спра­віц­ца ў сі­лу роз­ных аб­ста­він. А на гэ­ты раз мая ду­ша бы­ла спа­кой­ная, хоць, без­умоў­на, дзе­ці заў­сё­ды не­прад­ка­заль­ныя і не­па­срэд­ныя. І яшчэ яны вель­мі та­ва­рыс­кія.

Пе­ра­мож­ца вы­зна­ча­ны, але яго імя, як і імя кан­кур­сан­та, які атры­мае прыз гля­дац­кіх сім­па­тый, вы змо­жа­це да­ве­дац­ца толь­кі пас­ля з'яў­лен­ня шоу «Я спя­ваю» ў эфі­ры тэ­ле­ка­на­ла АНТ. На­га­да­ем, што гле­да­чы змо­гуць га­ла­са­ваць за свай­го фа­ва­ры­та, ад­праў­ля­ю­чы SMS-па­ве­дам­лен­ні. Пер­шы вы­пуск пра­ек­та — 14 лю­та­га.

Але­на ДРАП­КО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.