Вы тут

Горад аматараў шопінгу


Праз год у ста­лі­цы з'я­вяц­ца цэ­лыя ганд­лё­ва-офіс­ныя ву­лі­цы

Ме­на­ві­та ў апош­нія га­ды ў Мін­ску на­зі­ра­ла­ся рэ­корд­ная ак­тыў­насць ін­вес­та­раў у сфе­ры ка­мер­цый­най не­ру­хо­мас­ці. Буй­ныя аб'­ек­ты ўзво­дзяц­ца ў но­вых мік­ра­ра­ё­нах, дзе па­ча­лі з'яў­ляц­ца спе­цы­я­лі­за­ва­ныя не­жыл­лё­выя комп­лек­сы. Ад­ны з са­мых перс­пек­тыў­ных ганд­лё­вых тэ­ры­то­рый зна­хо­дзяц­ца па ву­лі­цы Пры­тыц­ка­га і на пра­спек­це Пе­ра­мож­цаў, па­ве­дам­ляе вя­ду­чы спе­цы­я­ліст агенц­тва не­ру­хо­мас­ці «Твая ста­лі­ца» Аляк­сандр Вя­лі­кі.

7-37

І са­праў­ды, наш га­лоў­ны ме­га­по­ліс ця­пер мя­няе спе­цы­я­лі­за­цыю, бо ка­лі ра­ней гэ­та быў го­рад з вы­раз­ны­мі пра­мыс­ло­вы­мі зо­на­мі, то ця­пер ак­тыў­насць ссоў­ва­ец­ца ў бок офіс­ных і ганд­лё­вых аб'­ек­таў. Коль­касць мін­чан, за­ня­тых у гэ­тых сфе­рах, рас­це, та­ды як коль­касць ра­бо­чых зні­жа­ец­ца. Як і мно­гія ін­шыя еў­ра­пей­скія ста­лі­цы, Мінск пе­ра­тва­ра­ец­ца ў го­рад бе­лых каў­не­ры­каў і ама­та­раў шо­пін­гу.

Хле­ба і ві­до­ві­шчаў

Най­боль­шыя зме­ны ча­ка­юць ву­лі­цу Пры­тыц­ка­га — ад стан­цыі мет­ро Пуш­кін­ская да каль­ца­вой да­ро­гі. Праг­на­зу­ец­ца, што ўжо праз год яе су­куп­ная ганд­лё­вая пло­шча пе­ра­вы­сіць 120 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў. Са­мым буй­ным аб'­ек­там ста­не комп­лекс Green Cіty з гас­ці­ні­цай, ганд­лё­вым цэнт­рам і біз­нес-пля­цоў­кай. Офіс­ныя па­мяш­кан­ні так­са­ма пра­ду­гле­джа­ны ў комп­лек­се «Ці­ва­лі», а по­бач з ганд­лё­вым цэнт­рам «Ска­ла» бу­ду­юць но­вы га­лоў­ны офіс Бел­газп­рам­бан­ка. Да­рэ­чы, кож­ны та­кі буй­ны комп­лекс аба­вяз­ко­ва пра­ду­гледж­вае вя­лі­кую коль­касць за­баў­ляль­ных аб'­ек­таў.

Вы­со­кая кан­цэнт­ра­цыя ганд­лё­вых і офіс­ных аб'­ек­таў ча­ка­ец­ца і на пра­спек­це Пе­ра­мож­цаў. За­бу­доў­ва­юць яго ў асноў­ным буй­ны­мі комп­лек­са­мі: у блі­жэй­шыя два га­ды ад­кры­юц­ца ганд­лё­выя цэнт­ры Gallerіa Mіnsk і Palazzo. Яны мо­гуць склас­ці кан­ку­рэн­цыю ўжо іс­ну­ю­чым там гі­ган­там — «За­мку» і «Arena Cіty». Пра­сто­ры для ама­та­раў шо­пін­гу ста­не яшчэ больш амаль на 50 ты­сяч «квад­ра­таў».

Квар­та­лы офіс­най элі­ты

Ся­род ха­рак­тэр­ных біз­нес-цэнт­раў на пра­спек­це Пе­ра­мож­цаў ста­не Rіvіera Plaza ля ва­да­схо­ві­шча Драз­ды, у якім офі­сы бу­дуць спа­лу­чац­ца са SPA-комп­лек­сам, ба­сей­на­мі і лаз­ня­мі. Акра­мя та­го, по­бач з Ня­мі­гай па­ві­нен ад­крыц­ца офіс­ны гмах Royal Plaza, які ўзмоц­ніць дзе­ла­вую ак­тыў­насць у квар­та­ле. По­бач з фут­боль­ным ма­не­жам сё­ле­та ад­кры­ец­ца шмат­функ­цы­я­наль­ны комп­лекс ка­тар­скіх ін­вес­та­раў кош­там ка­ля 100 млн еў­ра.

Больш ганд­лё­вых і офіс­ных аб'­ек­таў ста­не і на пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці — асаб­лі­ва на ўчаст­ку па­між ву­лі­цай Фі­лі­мо­на­ва і каль­ца­вой да­ро­гай. Ужо на­ле­та там па­ві­нен ад­крыц­ца буй­ны ганд­лё­ва-за­баў­ляль­ны цэнтр «Dana Mal», а яшчэ праз год — комп­лекс «Маг­ніт». Так­са­ма па су­сед­стве па­він­ны па­бу­да­ваць ганд­лё­вы цэнтр Futurіs і шмат­функ­цы­я­наль­ны комп­лекс Газп­ра­ма.

Сет­ка па­ста­ян­ных рас­про­да­жаў

Буй­ны ган­даль сён­ня ак­тыў­на за­ва­ёў­вае як спаль­ныя, так і ін­дуст­ры­яль­ныя ра­ё­ны. Так, па пра­спек­це Дзяр­жын­ска­га най­буй­ней­шым аб'­ек­там за­ста­ец­ца комп­лекс «Ты­тан», дру­гую чар­гу яко­га за­пус­ці­лі ле­тась. Акра­мя гэ­та­га, сё­ле­та там пла­ну­ец­ца да­бу­да­ваць ганд­лё­вы цэнтр «Маг­ніт». У да­да­так пра­спект ак­тыў­на за­бу­доў­ва­юць офіс­ны­мі аб'­ек­та­мі.

Но­вае жыц­цё ўдых­нуць і ў пра­спект Жу­ка­ва, які доў­гі час за­ста­ваў­ся ў ба­ку ад гра­мад­ска-дзе­ла­во­га жыц­ця. На скры­жа­ван­ні з пра­спек­там Дзяр­жын­ска­га ця­пер уз­вод­зяць біз­нес-цэнтр «Кра­са­вік», а на мес­цы бы­ло­га так­са­пар­ка ўвес­ну ад­кры­ец­ца пер­шы ў Бе­ла­ру­сі цэнтр рас­про­да­жаў Leto. Кан­цэп­цыя та­ко­га ганд­лё­ва­га пунк­та пра­ду­гледж­вае пра­вя­дзен­не круг­ла­га­до­вых рас­про­да­жаў і про­даж та­ва­раў па ад­ных з са­мых ніз­кіх цэн у кра­і­не, што га­ран­туе рэ­гі­ё­ну ажыў­ле­ны тра­фік па­куп­ні­коў.

На ста­тус ганд­лё­ва-офіс­най прэ­тэн­дуе і ву­лі­ца Ці­мі­ра­зе­ва, якая ўжо ўклю­чае рэ­ча­выя ра­ды рын­ку «Жда­но­ві­чы», ганд­лё­выя цэнт­ры «Свет мо­ды» і Grad, а так­са­ма дзе­ла­вую за­бу­до­ву па­між дру­гім коль­цам і Мін­скім за­во­дам ха­ла­дзіль­ні­каў. Мяркуецца, што ў 2017 го­дзе на ву­лі­цы Ці­мі­ра­зе­ва мо­жа з'я­віц­ца фіз­куль­тур­на-азда­раў­лен­чы комп­лекс «Алім­пік Парк».

Вя­лі­кую коль­касць ганд­лё­вых цэнт­раў ра­ён­на­га маш­та­бу мож­на на­зі­раць на ву­лі­цы На­лі­боц­кай у мік­ра­ра­ё­не Ка­мен­ная Гор­ка. Ця­пер там дзей­ні­ча­юць два гі­ган­ты — «Бо­нус» і «Квад­ра», а не­ўза­ба­ве з'я­віц­ца яшчэ адзін — «Ка­ра­ван». Тым са­мым ка­рыс­ная ганд­лё­вая пло­шча скла­дзе ка­ля 20 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў, што да­зво­ліць лепш аб­слу­гоў­ваць но­вы спаль­ны ра­ён.

Бо­ну­саў і ак­цый у кра­мах ста­не больш

Наш экс­перт упэў­не­ны, што сё­ле­та го­рад ста­не яшчэ ба­га­цей­шым на аб'­ек­ты ка­мер­цый­най не­ру­хо­мас­ці. Ры­нак офіс­ных пло­шчаў пры­рас­це на 180 ты­сяч квад­рат­ных мет­раў, а ганд­лё­вай не­ру­хо­мас­ці ста­не больш на 210 ты­сяч «квад­ра­таў». Усё гэ­та пры­вя­дзе да аб­васт­рэн­ня кан­ку­рэн­цыі па­між ад­на­тып­ны­мі аб'­ек­та­мі. По­пыт на рын­ку з бо­ку аран­да­та­раў рас­це не та­кі­мі вы­со­кі­мі тэм­па­мі, як ча­ка­лі ін­вес­та­ры, і ўжо не па­спя­вае за пра­па­но­вай. Най­боль­шую ці­ка­васць бу­дуць уяў­ляць аб'­ек­ты, якія вы­лу­ча­юц­ца вы­гад­ным мес­ца­зна­хо­джан­нем або ўда­лай кан­цэп­цы­яй.

Каб за­лу­чыць або ўтры­маць аран­да­та­раў, ула­даль­ні­кі ганд­лё­вых цэнт­раў ця­пер ідуць на са­ступ­кі: зні­жа­юць стаў­кі і пра­па­ну­юць роз­ныя бо­ну­сы. Дэ­ве­ла­пе­ры ста­лі час­цей пра­па­ноў­ваць арэнд­ныя ва­ка­цыі, а не­ка­то­рыя ўлас­ні­кі пры­вя­за­лі ўзро­вень ста­вак да прэ­стыж­нас­ці ганд­лё­ва­га аб'­ек­та. У сваю чар­гу сет­кі і асоб­ныя кра­мы ў ба­раць­бе за па­куп­ні­ка вы­му­ша­ны больш ак­тыў­на ар­га­ні­зоў­ваць роз­ныя ак­цыі, сіс­тэ­му дыс­кон­таў і па­ста­ян­ных зні­жак ме­на­ві­та для спа­жыў­цоў.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.