Вы тут

Чым багатыя


Дзея­чы куль­ту­ры ана­лі­за­ва­лі, чым мо­жа га­на­рыц­ца га­лі­на

Пра гэ­та іш­ла га­вор­ка на ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры па вы­ні­ках пра­цы ў 2014 го­дзе. Вы­ні­кі пад­вёў мі­ністр куль­ту­ры Ба­рыс Свят­лоў, але вель­мі ак­тыў­на вы­сту­па­лі са­мі прад­стаў­ні­кі сфе­ры, кі­раў­ні­кі і су­пра­цоў­ні­кі ар­га­ні­за­цый — та­кіх, як Бел­дзярж­фі­лар­мо­нія, Рэс­пуб­лі­кан­скі тэ­атр бе­ла­рус­кай дра­ма­тур­гіі, Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія мас­тац­тваў, а таксама му­зе­яў, на­ву­ко­вых клуб­ных і аду­ка­цый­ных уста­ноў у га­лі­не куль­ту­ры. Вы­сту­па­лі шчы­ра, ка­за­лі, што тур­буе, пра тэн­дэн­цыі, якія мо­гуць мець у бу­ду­чы­ні не зу­сім ча­ка­ныя на­ступ­ствы.

Вы­слу­хаў­шы ўсіх, на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра На­тал­ля Ка­ча­на­ва пад­су­ма­ва­ла:

— Мы жы­вём у цу­доў­най кра­і­не, у нас цу­доў­ныя лю­дзі, якія пра­па­ну­юць ці­ка­выя пра­ек­ты, што рэа­лі­зу­юц­ца ў роз­ных рэ­гі­ё­нах. Гэ­та трэ­ба да­вес­ці да на­шых жы­ха­роў. Каб гэ­та ўсё куль­тур­нае ба­гац­це ба­чы­лі лю­дзі, каб яны маг­лі га­на­рыц­ца сва­ёй кра­і­най — а ў нас ёсць што па­ка­заць.

Са­праў­ды, га­лоў­нае ба­гац­це га­лі­ны — лю­дзі: у сфе­ры куль­ту­ры пра­цуе ка­ля 64 з па­ло­вай ты­сяч спе­цы­я­ліс­таў. І яны га­то­выя пра­ца­ваць «дзе­ля лю­бо­ві да мас­тац­тва». Уз­ро­вень ся­рэд­ня­ме­сяч­най за­ра­бот­най пла­ты ра­бот­ні­каў куль­ту­ры склаў 60,6 пра­цэн­та ад ся­рэд­няй за­ра­бот­най пла­ты па кра­і­не. Та­му га­вор­ка іш­ла пра не­аб­ход­насць шу­каць шля­хі ўдас­ка­на­лен­ня ма­тэ­ры­яль­на­га сты­му­ля­ван­ня ў сфе­ры куль­ту­ры як за кошт бюд­жэт­ных так і па­за­бюд­жэт­ных срод­каў.

Але ў мі­ну­лым го­дзе аб'­ём бюд­жэт­ных срод­каў на пад­тры­ман­не і раз­віц­цё сфе­ры куль­ту­ры і на ка­пі­таль­нае бу­даў­ніц­тва па па­пя­рэд­ніх звест­ках скла­дзе 0,46 пра­цэн­та ад ва­ла­во­га ўнут­ра­на­га пра­дук­ту, ці ка­ля 3,5 трлн руб­лёў (менш, чым у 2013‑м). Ад­нак ад па­за­бюд­жэт­най дзей­нас­ці ар­га­ні­за­цый куль­ту­ры атры­ма­ны срод­кі ў па­ме­ры трош­кі больш за 1 трыль­ён, што на 26,4% больш, чым у 2013 го­дзе. Больш за 80% па­за­бюд­жэт­на­га да­хо­ду за­бяс­печ­ва­ец­ца ад ака­зан­ня плат­ных па­слуг на­сель­ніц­тву. Па­вя­лі­чыў­ся аб'­ём спон­сар­скай да­па­мо­гі.

— Пра­ве­дзе­на сіс­тэм­ная ап­ты­мі­за­цыя сет­кі ар­га­ні­за­цый куль­ту­ры. Га­лоў­ная мэ­та — не ме­ха­ніч­нае ска­ра­чэн­не шта­таў, а ска­ра­чэн­не, ства­рэн­не і ўка­ра­нен­не ма­дэ­ляў най­больш эфек­тыў­на­га вы­ка­ры­стан­ня пра­цоў­ных і ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў, — ска­заў мі­ністр куль­ту­ры Ба­рыс Свят­лоў.— Агуль­ная коль­касць ра­бот­ні­каў у га­лі­не куль­ту­ры за пе­ры­яд ап­ты­мі­за­цыі змен­шы­ла­ся амаль на 6 800 штат­ных адзі­нак, аль­бо на 9,5%. Эка­на­міч­ны эфект ад пра­вя­дзен­ня ап­ты­мі­за­цыі з улі­кам пра­гно­зу на 2015 год ацэнь­ва­ец­ца пры­клад­на ў 294 міль­яр­ды руб­лёў. Але трэ­ба пра­вес­ці якас­ны ана­ліз ап­ты­мі­за­цыі.

— Не­су­мнен­на, у сфе­ры ёсць яшчэ рэ­зер­вы для ап­ты­мі­за­цыі. Але яна па­він­на пра­хо­дзіць асця­рож­на і мець не­су­мнен­ны вы­нік, — удак­лад­ні­ла На­тал­ля Ка­ча­на­ва. — Як мы чу­лі, мо­гуць быць роз­ныя ва­ры­ян­ты, як у вы­пад­ку з біб­лі­я­тэ­ка­мі: біб­лі­я­тэ­ка — вяс­ко­вы му­зей, біб­лі­ё­бус. Я ду­маю, што ап­ты­мі­за­цыя не дзе­ля та­го, каб ска­ра­ціць лю­дзей, а каб гэ­тая сіс­тэ­ма пра­ца­ва­ла больш эфек­тыў­на, і ра­зам з тым каб бы­лі маг­чы­мас­ці па­вы­шэн­ня за­ра­бот­най пла­ты тым, хто пра­цуе.

Так­са­ма На­тал­ля Ка­ча­на­ва звяр­ну­ла ўва­гу на тое, што ў кра­і­не ма­юц­ца пом­ні­кі гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны, пры­ня­тыя пра­гра­мы («За­мкі Бе­ла­ру­сі», «Слуц­кія па­ясы»). Ад­нак гэ­ты па­тэн­цы­ял не­да­стат­ко­ва эфек­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для раз­віц­ця куль­тур­на­га ту­рыз­му, су­час­на­га біз­не­су. За­да­ча Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры — не прос­та зай­мац­ца рэ­стаў­ра­цы­яй пом­ні­каў, а ства­раць на іх асно­ве куль­тур­ны пра­дукт і яго па­зі­цы­я­на­ваць.

— Трэ­ба зай­мац­ца ра­мон­там і рэ­кан­струк­цы­яй аб'­ек­таў куль­ту­ры, але нель­га па­чы­наць усё і ад­ра­зу, лепш кан­цэнт­ра­ваць свае на­ма­ган­ні там, дзе ўжо па­ча­ты ра­бо­ты, і іх за­вяр­шыць. На­прык­лад, рэ­кан­струк­цыя «Бе­ла­русь­філь­ма». Ра­бо­ты бы­лі па­ча­тыя, больш за 700 міль­яр­даў руб­лёў за­тра­ча­на. Гэ­ты аб'­ект трэ­ба за­вяр­шыць. Што ты­чыц­ца ін­шых аб'­ек­таў — трэ­ба вы­пра­ца­ваць стра­тэ­гію і па­этап­на вы­ра­шаць пы­тан­ні ма­дэр­ні­за­цыі і рэ­кан­струк­цыі і ка­пі­таль­ных ра­мон­таў аб'­ек­таў куль­ту­ры.

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.