Вы тут

За сітуацыяй бачыць чалавека


Як па­каз­вае прак­ты­ка, на Мін­шчы­не вель­мі за­па­тра­ба­ва­ны тэ­ле­фон­ныя «пра­мыя лі­ніі». На ад­ной з апош­ніх стар­шы­ня Мі­набл­вы­кан­ка­ма Ся­мён Ша­пі­ра пры­няў ка­ля 20 зван­коў. Ра­зам з тым да­тэ­ле­фа­на­вац­ца да кі­раў­ні­ка цэнт­раль­на­га рэ­гі­ё­на спра­ба­ва­лі на­шмат больш ча­ла­век.

— Пы­тан­ні, з які­мі звяр­та­юц­ца лю­дзі на аса­біс­тых пры­ёмах, раз­гля­да­юц­ца кан­крэт­на і прын­цы­по­ва. Тое ж са­мае і з «пра­мы­мі лі­ня­мі», што пра­вод­зяць стар­шы­ня Мінск­ага аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Ся­мён Ша­пі­ра і яго на­мес­ні­кі, — ад­зна­чы­ла на­чаль­нік ад­дзе­ла па ра­бо­це са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб абл­вы­кан­ка­ма Ак­са­на Та­ран­да.

Вы­явіць пад­час тэ­ле­фон­най раз­мо­вы тое, у чым за­клю­ча­ец­ца праб­ле­ма і ці мае ра­цыю за­яў­нік, не заў­сё­ды маг­чы­ма. Ча­сам ча­ла­век га­во­рыць ад­но, а пры дэ­та­лё­вым вы­ву­чэн­ні сі­ту­а­цыі з вы­ез­дам на мес­ца, вы­слу­хоў­ван­ні мер­ка­ван­няў роз­ных ба­коў кар­ці­на атрым­лі­ва­ец­ца зу­сім ін­шая. «Та­му да­лё­ка не ўсе тэ­мы, што за­кра­на­юц­ца пад­час «пра­мых лі­ній», вы­ра­ша­юц­ца ім­гнен­на, ад­ра­зу», — кан­ста­та­ва­ла Ак­са­на Мі­ка­ла­еў­на.

На­прык­лад, на ад­ну з «пра­мых лі­ній» па­скар­дзі­ла­ся жан­чы­на, што сель­вы­кан­кам не пры­мае ра­шэн­не аб вы­дзя­лен­ні ёй зя­мель­на­га ўчаст­ка. «На гэ­ты конт ёсць аб­грун­та­ва­нае ра­шэн­не су­да», — сцвяр­джа­ла яна. Стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма аса­біс­та да­ру­чыў спе­цы­я­ліс­там вы­ехаць на мес­ца. У сі­ту­а­цыі раз­бі­ра­лі­ся ра­зам з прад­стаў­ні­ка­мі зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­ных служ­баў, сель­вы­кан­ка­ма. Ака­за­ла­ся, што жан­чы­на хіт­ры­ла. На са­мой спра­ве ра­шэн­ня аб пе­ра­да­чы ёй на­дзе­лу ня­ма. У па­ста­но­ве су­да зя­мель­най ка­мі­сіі Мінск­ага рай­вы­кан­ка­ма рэ­ка­мен­да­ва­на раз­гле­дзець гэ­тае пы­тан­не.

Жы­хар Ма­ла­дзе­чан­ска­га ра­ё­на рас­ка­заў, што ў вёс­цы, дзе ён жы­ве, ужо не­каль­кі га­доў як за­кры­лі ма­га­зін, а аў­та­кра­ма яго не за­да­валь­няе. На са­мой спра­ве ганд­лё­вы пункт мес­ціў­ся ў бу­дын­ку фель­чар­ска-аку­шэр­ска­га пунк­та на пло­шчы ў 12 квад­рат­ных мет­раў і не ад­па­вя­даў са­ні­тар­ным нор­мам, ін­шым па­тра­ба­ван­ням. Та­му яго і за­кры­лі. У вёс­ку тры ра­зы на ты­дзень пры­яз­джае аў­та­кра­ма, дзе мож­на на­быць усе не­аб­ход­ныя пра­дук­ты хар­ча­ван­ня, бы­та­выя і гас­па­дар­чыя та­ва­ры.

Але бы­ва­юць і прось­бы, на якія нель­га не ад­клік­нуц­ца на­ват прос­та па-ча­ла­ве­чы. У пры­ват­нас­ці, да кі­раў­ні­ка цэнт­раль­на­га рэ­гі­ё­на звяр­ну­ла­ся гра­ма­дзян­ка, якая пра­сі­ла ар­га­ні­за­ваць да­стаў­ку яе му­жа ў Мін­скую ра­ён­ную баль­ні­цу на ге­ма­ды­я­ліз. Да­бі­рац­ца ту­ды са­ма­стой­на яны не ма­юць маг­чы­мас­ці. Па да­ру­чэн­ні Ся­мё­на Ша­пі­ры праб­ле­ма бы­ла вы­ра­ша­на: ця­пер хво­ра­га да­стаў­ля­юць на пра­цэ­ду­ру аў­та­транс­пар­там баль­ні­цы.

За­яў­ні­ца з Ва­ло­жын­ска­га ра­ё­на пра­сі­ла, каб пе­рад­алі ін­тэр­нат на ба­ланс жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі. Бу­ды­нак на­ле­жыць прад­пры­ем­ству ме­лі­я­ра­цый­ных сіс­тэм, але ў ім пра­жы­ва­юць лю­дзі, якія ні­ко­лі не пра­ца­ва­лі ў гэ­тай ар­га­ні­за­цыі. Прось­ба за­да­во­ле­на: ін­тэр­нат пе­рай­шоў у пад­па­рад­ка­ван­не ЖКГ. У ім бу­дзе пра­ве­дзе­ны ра­монт, уста­ля­ва­ны лі­чыль­ні­кі элект­ра­энер­гіі.

На «пра­мыя лі­ніі» па­сту­па­юць і скар­гі на не­свое­ча­со­вую вы­пла­ту алі­мен­таў. У пры­ват­нас­ці, аб гэ­тым па­ве­да­мі­ла ма­ці з Ба­ры­са­ва. Па да­ру­чэн­ні гу­бер­на­та­ра з ёй раз­лі­чы­лі­ся цал­кам. Са­праў­ды, та­кія праб­ле­мы ёсць. Алі­мен­ты вы­плач­ва­юц­ца па рэшт­ка­вым прын­цы­пе, толь­кі пас­ля вы­да­чы за­ра­бот­най пла­ты. У гэ­тым пы­тан­ні па­зі­цыя Ся­мё­на Ша­пі­ры ад­на­знач­ная: так не па­він­на быць, алі­мен­ты на дзя­цей ма­ці па­він­ны атрым­лі­ваць свое­ча­со­ва, па за­ко­не.

Ле­тась у Мін­скім аб­лас­ным вы­ка­наў­чым ка­мі­тэ­це ад­бы­ло­ся больш як 500 «пра­мых лі­ній». Сё­ле­та яны ар­га­ні­зу­юц­ца што­ты­дзень, «на про­ва­дзе» бу­дуць як стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма Ся­мён Ша­пі­ра, так і яго на­мес­ні­кі. З гра­фі­кам пра­вя­дзен­ня «лі­ній» у пер­шым квар­та­ле мож­на азна­ё­міц­ца на сай­це абл­вы­кан­ка­ма.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.