Вы тут

Да кожнай скаргі — індывідуальны падыход


Та­кая фор­ма ра­бо­ты са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян у Пры­дзвін­скім краі не на­він­ка. Пад­час зван­коў на «пра­мыя лі­ніі» ў Ві­цеб­скі абл­вы­кан­кам лю­дзі ў асноў­ным атрым­лі­ва­лі ін­фар­ма­цыю тлу­ма­чаль­на­га ха­рак­та­ру. У пры­ват­нас­ці па па­рад­ку пра­вя­дзен­ня ка­пі­таль­на­га ра­мон­ту жы­лых да­моў, рэ­ар­га­ні­за­цыі прад­пры­ем­стваў, сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый, перс­пек­ты­вах за­бу­до­вы і ін­шых пы­тан­нях, па­ве­да­мі­ла ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» на­чаль­нік ад­дзе­ла па ра­бо­це са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Іло­на Шуль­га.

Ра­зам з тым, бы­ла ака­за­на і рэ­аль­ная да­па­мо­га. На­прык­лад, жы­хар Га­ра­доц­ка­га ра­ё­на па­скар­дзіў­ся на тое, што ў ква­тэ­ры хо­лад­на. Вы­свет­лі­ла­ся, што ён жы­ве ў до­ме, які ра­ней зна­хо­дзіў­ся на ба­лан­се ва­ен­най часці. Там част­ка ква­тэр бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца ў якас­ці арэнд­на­га жыл­ля. На пус­ту­ю­чыя «квад­рат­ныя мет­ры», па­куль ту­ды не за­ся­лі­лі­ся аран­да­та­ры, не па­да­ва­лі цяп­ло… Зра­зу­ме­ла, што гэ­та не маг­ло не ад­біц­ца на якас­ці ацяп­лен­ня ў до­ме ў цэ­лым. У рай­вы­кан­ка­ме па­абя­ца­лі, што ўжо ў бя­гу­чым ме­ся­цы, ка­лі на­ва­сё­лы зой­муць ква­тэ­ры, пач­нуць пла­ціць за ацяп­лен­не, праб­ле­ма бу­дзе зня­тая.

Жан­чы­не з Та­ла­чын­ска­га ра­ё­на па­спры­я­лі ў пра­ца­ўлад­ка­ван­ні ў сфе­ры ганд­лю. Яна ўжо пра­хо­дзіць ме­ды­цын­скую ка­мі­сію. У аб­лас­ным цэнт­ры ка­му­наль­ні­кам ука­за­лі на не­аб­ход­насць свое­ча­со­ва пад­сы­паць пяс­ком тра­ту­ар на ву­лі­цы, пра якую па­ве­да­міў за­яў­нік. Ака­за­на са­дзей­ні­чан­не ў пры­ва­ты­за­цыі ква­тэ­ры ў двух­ква­тэр­ным жы­лым до­ме ў Ві­цеб­ску: гра­ма­дзя­ні­ну пад­ка­за­лі ва­ры­янт, як маг­чы­ма за­кон­ным шля­хам гэ­та зра­біць.

Бы­лі зван­кі і на­конт кош­ту пры­ва­ты­за­цыі ква­тэр. Да­дзе­ны ад­па­вед­ныя да­ру­чэн­ні ра­за­брац­ца ў спрэч­ных, на по­гляд гра­ма­дзян, вы­пад­ках.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».