Вы тут

Паток бежанцаў не змяншаецца


Жы­ха­ры «га­ра­чых кро­пак» ус­ход­няй Укра­і­ны пра­цяг­ва­юць шу­каць пры­ту­лак у Бе­ла­ру­сі.

— У су­вя­зі з вя­до­мы­мі па­дзея­мі Бе­ла­русь з кра­са­ві­ка 2014 го­да су­тык­ну­ла­ся з кант­ра­ля­ва­ным і не­кант­ра­ля­ва­ным пры­быц­цём гра­ма­дзян Укра­і­ны ў на­шу кра­і­ну, — ка­жа Аляк­сей БЯ­ГУН, на­чаль­нік Дэ­парт­амен­та па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў.— Ле­тась ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў за­фік­са­ва­лі ка­ля 50 ты­сяч укра­ін­цаў, якія пры­бы­лі ў Бе­ла­русь. Ад­на част­ка атры­ма­ла да­звол на ча­со­вае пра­жы­ван­не па пры­чы­не пра­цоў­най дзей­нас­ці, дру­гая — на па­ста­ян­нае жы­хар­ства. Акра­мя та­го, больш за 600 гра­ма­дзян Укра­і­ны, якія пры­бы­лі з рэ­гі­ё­наў ба­я­вых дзе­ян­няў, атры­ма­лі да­дат­ко­вую са­цы­яль­ную аба­ро­ну.

У агуль­най ма­се міг­ран­таў з зо­ны ба­я­вых дзе­ян­няў ёсць і тыя, хто па­спеў ад­зна­чыц­ца не­каль­кі­мі кра­дзя­жа­мі, але яны іс­тот­на не ўплы­ва­юць на кры­мі­наль­нае ста­но­ві­шча ў кра­і­не. Ня­гле­дзя­чы на гэ­та, у Бе­ла­ру­сі для міг­ран­таў ужо сё­ле­та пла­ну­юць увес­ці аба­вяз­ко­вую пра­цэ­ду­ру дак­ты­лас­ка­піі.

Пры гэ­тым па­ток бе­жан­цаў не змян­ша­ец­ца. Толь­кі ў сту­дзе­ні 2,5 ты­ся­чы жы­ха­роў су­сед­няй кра­і­ны звяр­ну­лі­ся ў кам­пе­тэнт­ныя ор­га­ны Бе­ла­ру­сі, каб урэ­гу­ля­ваць іх пра­ва­вы ста­тус. Усе тры цэнт­ры ча­со­ва­га пра­жы­ван­ня бе­жан­цаў аль­бо тых, хто ха­дай­ні­чаў аб гэ­тым ста­ту­се, за­поў­не­ныя. У іх пра­жы­ва­юць пе­ра­важ­на ўкра­ін­цы.

Вар­та да­даць, што ле­тась пад­раз­дзя­лен­ні ор­га­наў унут­ра­ных спраў за­тры­ма­лі 11 груп не­ле­галь­ных міг­ран­таў коль­кас­цю 44 ча­ла­векі. За­ве­дзе­на 52 кры­мі­наль­ныя спра­вы за не­за­кон­ную міг­ра­цыю. Пра­ва­ахоў­ні­кі так­са­ма пе­ра­рва­лі 18 ка­на­лаў не­ле­галь­най міг­ра­цыі. За ме­жы кра­і­ны вы­сла­лі звыш 2,6 ты­ся­чы за­меж­ні­каў.

Та­рас ШЧЫ­РЫ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.