Вы тут

Хто жыве на «беларускай Амазонцы»?


За­хоў­ва­ю­чы ба­ло­ты, мы ра­ту­ем рэд­кіх пту­шак ад знік­нен­ня

На пра­ця­гу больш чым трох дзе­ся­ці­год­дзяў 2 лю­та­га ва ўсім све­це ад­зна­ча­юць дзень вод­на-ба­лот­ных угод­дзяў. У 1971 го­дзе ме­на­ві­та ў гэ­ты дзень у іран­скім го­ра­дзе Рам­сар пад­пі­са­лі Кан­вен­цыю аб вод­на-ба­лот­ных угод­дзях, што ма­юць між­на­род­нае зна­чэн­не і з'яў­ля­юц­ца мес­ца­мі пра­жы­ван­ня рэд­кіх ві­даў во­да­плаў­ных пту­шак. Якая сі­ту­а­цыя з тар­фя­ні­шча­мі на­зі­ра­ец­ца ў Бе­ла­ру­сі, рас­ка­за­ла кі­раў­нік ад­дзе­ла зем­ляў і ланд­шаф­таў Мінп­ры­ро­ды Тац­ця­на ТРА­ФІ­МО­ВІЧ.

7-32

— Ло­зунг су­свет­на­га дня для гэ­та­га го­да гу­чыць так: «Вод­на-ба­лот­ныя ўгод­дзі — на­ша бу­ду­чы­ня», — рас­па­вя­дае спе­цы­я­ліст. — Як мож­на па­тлу­ма­чыць гэ­тыя сло­вы? Па-пер­шае, нель­га за­бы­ваць, што ме­на­ві­та ба­ло­ты за­бяс­печ­ва­юць ча­ла­вец­тва прэс­най ва­дой, ачы­шча­юць яе, ад­філь­троў­ва­ю­чы шкод­ныя рэ­чы­вы. Па-дру­гое, яны ў пра­мым сэн­се кор­мяць ча­ла­вец­тва: па ста­тыс­ты­цы, ры­сам, вы­ра­шча­ным на ўгод­дзях, хар­чу­ец­ца амаль па­ло­ва на­сель­ніц­тва пла­не­ты. Агуль­на­вя­до­мы і той факт, што ба­ло­ты з'яў­ля­юц­ца на­ту­раль­ны­мі рэ­гу­ля­та­ра­мі віль­гот­нас­ці і су­праць­дзей­ні­ча­юць змя­нен­ню клі­ма­ту, бо па­глы­на­юць у два ра­зы больш вуг­ля­кіс­ла­га га­зу, чым ля­сы. А пад­лі­чы­це, коль­кі ві­даў пту­шак жы­ве на тар­фя­ні­шчах! На жаль, каш­тоў­ныя эка­сіс­тэ­мы ў апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі пе­ра­ўтва­ра­юц­ца ў пуст­кі. Ву­чо­ныя пад­лі­чы­лі, што з 1900 го­да з тва­ру зям­лі знік­ла ка­ля 64% вод­на-ба­лот­ных угод­дзяў. На­го­да за­ду­мац­ца!

Бе­ла­русь да­лу­чы­ла­ся да Рам­сар­скай кан­вен­цыі ў 1999 го­дзе, ка­лі аб'­яві­ла пер­шай рам­сар­скай тэ­ры­то­ры­яй за­каз­нік «Спо­раў­скі». А сён­ня ў яе спі­се — цэ­лых 16 бе­ла­рус­кіх вод­на-ба­лот­ных угод­дзяў, ся­род якіх «Аль­ман­скія ба­ло­ты», «Ся­рэд­няя Пры­пяць», «Ель­ня», «Зва­нец», «Мо­рач­на», «Выд­ры­ца». Ле­тась Мінп­ры­ро­ды на­кі­ра­ва­ла ў сак­ра­та­ры­ят кан­вен­цыі яшчэ 5 за­явак.

Дзе­ля ахо­вы вод­на-ба­лот­ных угод­дзяў удас­ка­наль­ва­ец­ца за­ка­на­даў­ства ў гэ­тай га­лі­не. Так, уне­се­ны зме­ны ў За­кон «Аб ахо­ве на­ва­кол­ля», у якім ска­за­на: ба­ло­ты, якія з'яў­ля­юц­ца кры­ні­ца­мі сцё­каў, ад­но­сяц­ца да тэ­ры­то­рый з асаб­лі­вым рэ­жы­мам ахо­вы і вы­ка­ры­стан­ня.

Шмат ме­ра­пры­ем­стваў па за­ха­ван­ні тар­фя­ні­шчаў пра­во­дзіц­ца на прак­ты­цы.

— Да­во­лі час­та ба­ло­ты за­рас­та­юць кус­тоў­ем, ад ча­го эка­сіс­тэ­ма транс­фар­му­ец­ца і ў вы­ні­ку зні­ка­юць мес­цы пра­жы­ван­ня вод­на-ба­лот­ных ві­даў пту­шак, — тлу­ма­чыць Тац­ця­на Тра­фі­мо­віч. — Та­му што­год аба­вяз­ко­ва пра­во­дзіц­ца рас­чыст­ка лу­гоў, ні­зін­ных ба­лот, мі­не­раль­ных вы­спаў ад дрэў і кус­тоўя.

Пра важ­насць бе­ла­рус­кіх вод­на-ба­лот­ных угод­дзяў для еў­ра­пей­ска­га рэ­гі­ё­на свед­чыць рэа­лі­за­цыя шмат­лі­кіх між­на­род­ных пра­ек­таў. У рам­ках ад­на­го з іх, «Тар­фя­ні­шчы-1», скі­ра­ва­на­га на ад­наў­лен­не па­ру­ша­ных у вы­ні­ку зда­бы­чы тор­фу і ляс­ной ме­лі­я­ра­цыі ба­лот, бы­лі пра­ве­дзе­ны ра­бо­ты па рэ­абі­лі­та­цыі 28 ты­сяч гек­тараў пло­шчы.

Тац­ця­на Тра­фі­мо­віч пад­крэс­лі­вае: дзе­ля за­ха­ван­ня транс­ме­жа­вых вод­на-ба­лот­ных угод­дзяў Бе­ла­русь су­пра­цоў­ні­чае з кра­і­на­мі-су­сед­ка­мі — Лат­ві­яй і Укра­і­най. Два з іх — «Прос­тыр—Пры­пяць—Ста­ход» (Бе­ла­русь—Укра­і­на) і «Кот­ра—Чап­кя­ляй» (Бе­ла­русь—Літ­ва) — пры­зна­ны сак­ра­та­ры­я­там кан­вен­цыі тэ­ры­то­ры­я­мі між­на­род­на­га зна­чэн­ня. Ра­зам з укра­ін­скім бо­кам Бе­ла­русь на­мі­на­ва­ла яшчэ ад­на­го кан­ды­да­та — «Аль­ман­скія ба­ло­ты — тар­фя­ны ма­сіў «Пе­ра­бро­ды».

Са­мыя вя­до­мыя вод­на-ба­лот­ныя ўгод­дзі Бе­ла­ру­сі — за­каз­ні­кі «Спо­раў­скі» і «Зва­нец». Пры­клад­на 40% су­свет­най па­пу­ля­цыі рэд­кай птуш­кі вярт­ля­вай ча­ро­таў­кі пра­жы­вае ме­на­ві­та на гэ­тых двух ба­ло­тах. Ле­тась у «Спо­раў­скім» бы­ло спя­кот­на: тут упер­шы­ню ад­быў­ся Еў­ра­пей­скі чэм­пі­я­нат па руч­ным се­на­ка­шэн­ні ні­зін­ных ба­лот. Ме­ра­пры­ем­ства на­столь­кі ўда­ло­ся, што бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не зра­біць чэм­пі­я­нат тра­ды­цый­ным — та­му рых­туй­це­ся, кас­цы! Аль­ман­скі ба­лот­ны ма­сіў стаў мес­цам пра­піс­кі для вя­лі­ка­га па­до­рлі­ка. У пой­ме ра­кі Пры­пяць, якую між­на­род­ныя экс­пер­ты пра­зва­лі «бе­ла­рус­кай Ама­зон­кай», жы­вуць вя­лі­кі бу­гай, чор­ны бу­сел, чор­ная крач­ка. Ці ма­ла свед­чан­няў та­му, што на­шы вод­на-ба­лот­ныя ўгод­дзі тра­пі­лі ў Рам­сар­скі спіс не­вы­пад­ко­ва?

Ба­ло­ты — гэ­та дом для рэд­кіх ві­даў пту­шак. За­ха­ваць эка­сіс­тэ­му — зна­чыць ура­та­ваць ад знік­нен­ня на­шых кры­ла­тых бра­тоў.

Пры­ем­ная на­ві­на для ўсіх ама­та­раў пры­ро­ды! Сё­ле­та сак­ра­та­ры­ят Рам­сар­скай кан­вен­цыі пра­во­дзіць фо­та­кон­курс, удзель­ні­ка­мі яко­га мо­жа стаць мо­ладзь ва ўзрос­це ад 15 да 24 га­доў. Для ўдзе­лу не­аб­ход­на за­гру­зіць зроб­ле­ныя ва­мі фо­та вод­на-ба­лот­на­га ўгод­дзя на сайт кан­вен­цыі http://www.worldwetlandsday.org/en. Фо­та­зды­мак му­сіць ад­люст­роў­ваць, на­коль­кі ба­ло­ты важ­ныя для нас і на­шай бу­ду­чы­ні. Кон­курс па­чаў­ся 2 лю­та­га, пры­ём здым­каў за­кан­чва­ец­ца 2 са­ка­ві­ка. Пе­ра­мож­ца змо­жа бяс­плат­на на­ве­даць лю­бое вод­на-ба­лот­нае ўгод­дзе све­ту.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».