Вы тут

«Чорныя» манеты


На­цы­я­наль­ны банк вы­пус­ціў у аба­ра­чэн­не па­мят­ныя ма­не­ты «Мі­ка­лай Ра­дзі­віл Чор­ны» се­рыі «Ума­ца­ван­не і аба­ро­на дзяр­жа­вы», па­ве­да­мі­лі ва ўпраў­лен­ні ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў га­лоў­на­га бан­ка кра­і­ны.

У го­нар зна­ка­мі­та­га дзяр­жаў­на­га дзея­ча Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га ад­ча­ка­не­ны ма­не­ты двух ві­даў — ся­рэб­ра­ныя і мед­на-ні­ке­ле­выя. Да­рэ­чы, дня­мі ад­зна­ча­ла­ся 500‑год­дзе з дня на­ра­джэн­ня гэ­тай гіс­та­рыч­най асо­бы, та­му вы­пуск ма­нет як­раз да мес­ца. Ся­рэб­ра­ная мае на­мі­нал 20 руб­лёў, ма­су — 33,63 гра­ма, про­бу спла­ву — 925, дыя­метр — 38,61 мі­лі­мет­ра, ты­раж — 2000 штук. Мед­на-ні­ке­ле­вая — на­мі­нал 1 ру­бель, ма­су — 15,5 гра­ма, дыя­метр — 33 мі­лі­мет­ры, ты­раж — 3000 штук.

Ці­ка­ва і тое, што ма­не­ты ад­ча­ка­не­ны на прад­пры­ем­стве «Ка­зах­стан­скі ма­нет­ны двор На­цы­я­наль­на­га бан­ка Рэс­пуб­лі­кі Ка­зах­стан»: ся­рэб­ра­ная — якас­цю «пруф», мед­на-ні­ке­ле­вая — «пруф-лайк». Ін­фар­ма­цыя пра да­ту па­ступ­лен­ня па­мят­ных ма­нет у про­даж бу­дзе апуб­лі­ка­ва­ная на сай­це На­цы­я­наль­на­га бан­ка ў сет­цы ін­тэр­нэт у раз­дзе­ле «Банк­но­ты і ма­не­ты» (Ча­ка­ныя па­ступ­лен­ні ў про­даж).

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.