Вы тут

«Прыхапіла» на лёдзе


У Сма­ля­віц­кім ра­ё­не ра­бот­ні­кі МНС вы­ра­та­ва­лі 77‑га­до­ва­га ры­ба­ка.

У зі­мо­вы час, на жаль, па­ве­дам­лен­ні пра зда­рэн­ні з ры­ба­ка­мі на лё­дзе — не та­кая і рэд­касць. То ў ад­ным мес­цы ама­тар лоў­лі пра­ва­ліц­ца ў па­лон­ку, то ў дру­гім… 77‑га­до­ва­му ры­ба­ку, які ба­віў час за лю­бі­мым за­ня­ткам на Пят­ро­віц­кім ва­да­схо­ві­шчы ка­ля вёс­кі Бя­ро­за­вая Га­ра ў Сма­ля­віц­кім ра­ё­не, па­прос­ту ста­ла дрэн­на. Ад­бы­ло­ся гэ­та, ка­лі вось-вось па­він­на бы­ло сцям­нець. Вы­ра­та­валь­ні­каў вы­клі­каў та­ва­рыш па за­хап­лен­ні.

— Па­жы­лы ча­ла­век зна­хо­дзіў­ся ў ста мет­рах ад бе­ра­га. Пры да­па­мо­зе вы­ра­та­валь­най дош­кі муж­чы­ну да­ста­ві­лі на су­шу і пе­рад­алі ме­ды­кам, — па­ве­да­мі­лі ў Мін­скім аб­лас­ным упраў­лен­ні МНС. — Пас­ля агля­ду вы­свет­лі­ла­ся, што ў па­цяр­пе­ла­га ін­сульт і ён мае па­трэ­бу ў шпі­та­лі­за­цыі.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.