Вы тут

У Беларусі ствараюцца 9 новых рэспубліканскіх заказнікаў


У Беларусі ствараюцца 9 новых рэспубліканскіх заказнікаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 71 ад 4 лютага 2015 года "Аб рэспубліканскіх заказніках", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Дакумент прадугледжвае абвяшчэнне 9 рэспубліканскіх заказнікаў ("Гайна-Бродня", "Белая Русь", "Вароніцкі востраў", "Дражбітка-Свіна", "Янка", "Барысаўскі", "Стары Жадзен", "Свіслацка-Бярэзінскі", "Пойма ракі Сож") на плошчы 64,9 тыс. га і пераўтварэнне 5 рэспубліканскіх заказнікаў ("Выганашчанскае", "Асвейскі", "Сціклева", "Траскоўшчына", "Швакшты") на плошчы 91,9 тыс. га.

Стварэнне новых заказнікаў рэспубліканскага значэння і аптымізацыя плошчы ўжо дзеючых прадугледжаны ў рамках мерапрыемстваў па выкананні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады.

Папярэдне Нацыянальная акадэмія навук Беларусі правяла навукова-даследчыя работы па абследаванні прыродных комплексаў і аб'ектаў названых заказнікаў. У час навуковых даследаванняў выяўлены мясціны, дзе растуць дзікарослыя расліны і якія насяляюць дзікія жывёлы, што адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, асабліва каштоўныя раслінныя згуртаванні і экалагічныя сістэмы, рэдкія біятопы. Тэрыторыі заказнікаў маюць стратэгічна важнае значэнне для захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці рэспублікі і ў большасці сваёй з'яўляюцца ядрамі нацыянальнай экалагічнай сеткі міжнароднага значэння.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».