Вы тут

Нерэнтабельная морква


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» па­спра­ба­ва­ла ра­за­брац­ца, на­коль­кі зруч­на ай­чын­ным аг­ра­ганд­лё­вым фір­мам вы­рошч­ваць улас­ную га­род­ні­ну

Сё­ле­та ма­гі­ляў­ча­не ўпер­шы­ню за апош­ні час не па­спра­бу­юць ран­ніх «вяй­нян­скіх» агур­коў. Адзін з асноў­ных ма­гі­лёў­скіх вы­твор­цаў ай­чын­най ага­род­ні­ны «Фір­ма «Вей­на» цяпер пе­ра­жы­вае не най­леп­шыя ча­сы. Праз даў­гі, якія рас­туць, як снеж­ны ком, прад­пры­ем­ства на­ват не за­пус­ці­ла свой цяп­ліч­ны кам­бі­нат. Сі­ту­а­цыя та­кая, што з пры­чы­ны не­да­хо­пу фі­нан­саў паў­ста­ла праб­ле­ма на­быц­ця на­сен­ня і раз­лі­каў за цяп­ло і элект­ра­энер­гію. На­коль­кі яна сур'­ёз­ная, ад­чу­лі на­ват спа­жыў­цы. Ма­га­зі­ны гэ­та­га вы­твор­цы пе­рай­шлі на ска­ро­ча­ны рэ­жым пра­цы. Ка­лі ра­ней яны ганд­ля­ва­лі з 8.00 да 20.00, то за­раз з 9.00 да 17.00.

10-35

Даў­гі ціс­нуць міль­яр­да­мі

— Яшчэ 10 га­доў та­му ў Ма­гі­лё­ве бы­ло 8 на­шых ма­га­зі­наў, цяпер — толь­кі 4, — ка­жа Тац­ця­на Кой­да, га­лоў­ны та­ва­ра­знаў­ца «Фір­мы «Вей­на».— І гэ­та пры тым, што га­род­ні­ны ў нас да­стат­ко­ва. Але ёсць шмат аб'­ек­тыў­ных пры­чын, якія не да­зва­ля­юць плён­на пра­ца­ваць. У нас вя­лі­кія даў­гі, але мы не ма­ем маг­чы­мас­ці па­ды­маць кошт той пра­дук­цыі, якая ка­рыс­та­ец­ца по­пы­там на рын­ку.

Не леп­шыя аб­ста­ві­ны і на «Фір­ме «Ка­дзі­на». За апош­нія 2 га­ды яна вы­му­ша­на бы­ла за­крыць у Ма­гі­лё­ве 2 свае ма­га­зі­ны. Ас­тат­нія 5 пе­рай­шлі на ска­ро­ча­ны рэ­жым пра­цы па ўзо­ры «вяй­нян­скіх». У фір­мы так­са­ма шмат даў­гоў. Толь­кі па крэ­ды­тах яны скла­лі на па­ча­так лю­та­га 180 міль­яр­даў руб­лёў. Ле­таш­няя вы­руч­ка па прад­пры­ем­стве амаль у 2 ра­зы ні­жэй­шая. Пра­цяг­вае рас­ці доўг за элект­рыч­насць і цяп­ло. Па сло­вах на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня эка­но­мі­кі Ма­гі­лёў­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Алы Ба­га­цен­кі, на 1 сту­дзе­ня «Ка­дзі­на» толь­кі за газ па­він­на ад­даць 14,3 міль­яр­да руб­лёў. За сту­дзень «га­за­вы» доўг пад­рос яшчэ на 1,8 міль­яр­да. Акра­мя гэ­та­га ві­сіць 6,2 міль­яр­да доў­гу за элект­рыч­насць.

— Ста­но­ві­шча і на­са­мрэч скла­да­нае, — ка­жа яна. — Цяпер тут вы­рошч­ва­юць ран­нія гур­кі і па­мі­до­ры. Што­ме­сяч­на яны абы­хо­дзяц­ца «Фір­ме «Ка­дзі­на» ў 2 міль­яр­ды руб­лёў. Пры­род­ны газ, з да­па­мо­гай яко­га ацяп­ля­юц­ца цяп­лі­цы, не тан­ны. З ад­на­го бо­ку, звы­чай­ная з'я­ва для цяп­ліч­най гас­па­дар­кі. Спа­чат­ку ўклад­ва­еш срод­кі і ня­сеш стра­ты, по­тым за кошт пра­дук­цыі па­ляп­ша­еш фі­нан­са­вае ста­но­ві­шча. З дру­го­га бо­ку, гро­шы па­трэб­ны ўжо сён­ня, а пры­бы­так ра­ней са­ка­ві­ка не з'я­віц­ца. У га­рад­скім бюд­жэ­це, які вы­сту­пае ўтры­маль­ні­кам ак­цый гэ­тых аг­ра­ганд­лё­вых фір­маў, ня­ма на­ват ар­ты­ку­ла на та­кія вы­дат­кі.

Энер­ге­ты­кі так­са­ма за­клад­ні­кі сі­ту­а­цыі. Ім бы, па сут­нас­ці, трэ­ба бы­ло пе­ра­крыць «кіс­ла­род» даў­жні­кам. Хай вы­ка­рабк­ва­юц­ца, як мо­гуць. Але ж і «Вей­на», і «Ка­дзі­на» ўтрым­лі­ва­юць ста­бі­лі­за­цый­ныя фон­ды. Ка­лі абяс­то­чыць схо­ві­шчы аг­ра­фір­маў, стра­ты мо­гуць быць яшчэ боль­шы­мі. Абод­ва прад­пры­ем­ствы за­бяс­печ­ва­юць ві­та­мін­най пра­дук­цы­яй у тым лі­ку і са­цы­яль­ныя аб'­ек­ты го­ра­да. Ка­лі што, тыя за­ста­нуц­ца ні з чым.

Хто ві­на­ва­ты?

Ёсць, на­пэў­на, ві­на ў гэ­тым ста­но­ві­шчы і кі­раў­ні­коў са­міх прад­пры­ем­стваў. На «Вей­на», на­прык­лад, ча­ка­юць чар­го­ва­га ды­рэк­та­ра, хоць за апош­нія га­ды іх тут змя­ні­ла­ся не­каль­кі. Але ста­но­ві­шча як бы­ло цяж­кім, так і за­ста­ец­ца. Ка­лек­тыў пра­цуе без на­строю. Спра­вы, лі­чаць, па­гор­шы­лі­ся яшчэ ў 2003 го­дзе, ка­лі ім ад­мя­ні­лі льго­ты на элект­ра­энер­гію і цяп­ло. А ўяў­ля­е­це, што зна­чыць вы­рас­ціць зі­мой пер­шыя гур­кі і па­мі­до­ры? Гэ­та энер­га­нось­бі­ты, якія, са­мі ве­да­е­це, коль­кі каш­ту­юць, на­сен­не, угна­ен­не, пра­ца ра­бот­ні­каў. Усё гэ­та трэ­ба ўклю­чыць у са­бе­кошт. Каб па­крыць свае стра­ты пас­ля ўраў­на­ван­ня цэн на энер­га­нось­бі­ты, аг­ра­фір­ма па­ча­ла браць крэ­ды­ты. Толь­кі сі­ту­а­цыя год ад го­ду не па­ляп­ша­ла­ся, а на­ад­ва­рот. І вось на­сту­піў час Ч.

Ра­ней аг­ра­фір­мы «Вей­на» і «Ка­дзі­на» зна­хо­дзі­лі­ся на ба­лан­се Ка­мі­тэ­та па сель­скай гас­па­дар­цы і хар­ча­ван­ні абл­вы­кан­ка­ма: стра­ты бы­лі і та­ды, але ме­ла­ся і да­па­мо­га. А ка­лі два га­ды та­му не вель­мі жа­да­ная спад­чы­на да­ста­ла­ся га­рад­ско­му бюд­жэ­ту, аг­ра­фір­мам ста­ла зу­сім цяж­ка. За­па­зы­ча­насць па крэ­ды­тах да­сяг­ну­ла та­ко­га ўзроў­ню, што бан­кі ад­мо­ві­лі­ся на­огул неш­та вы­дзя­ляць. З энер­га­нось­бі­та­мі так­са­ма лі­ха­ма­ніць. Та­му ага­род­нін­ныя ма­га­зі­ны па­він­ны ска­ра­чаць гра­фік пра­цы і на­ват (афі­цый­на гэ­та ад­маў­ля­юц­ца па­цвяр­джаць) пра­да­ваць пра­дук­цыю без свят­ла.

Ды­рэк­тар «Фір­мы «Ка­дзі­на» Ана­толь Ар­цё­мен­ка лі­чыць, што ста­но­ві­шча па­леп­шы­ла­ся б, ка­лі б за­па­зы­ча­насць па крэ­ды­тах за­ма­ро­зі­лі ха­ця б на 5 га­доў. Ка­лісь­ці гро­шы бра­лі­ся для па­паў­нен­ня ўлас­ных аба­рот­ных срод­каў, у тым лі­ку на за­ра­бот­ную пла­ту і апла­ту энер­га­нось­бі­таў. Срод­кі па ўмо­вах бан­ка прый­шло­ся вяр­нуць праз 4 га­ды, ха­ця па раз­лі­ках вы­твор­цаў акуп­насць па­він­на бы­ла ад­быц­ца не ра­ней чым праз 10 га­доў. У вы­ні­ку на­пры­кан­цы 2012 го­да агуль­ны доўг «Фір­мы «Ка­дзі­на» па крэ­ды­тах склаў 108 міль­яр­даў руб­лёў.

Па­спры­я­ла б па­ляп­шэн­ню сі­ту­а­цыі па­мян­шэн­не ў не­каль­кі ра­зоў кош­ту элект­ра­энер­гіі і цяп­ла ў асен­не-зі­мо­вы пе­ры­яд. Для цяп­ліч­най гас­па­дар­кі яны не­пад'­ём­ныя.

За ца­ной не па­ста­ім?

Аг­ра­фір­мы тым ча­сам праз аб­ме­жа­ва­ны гра­фік пра­цы што­дзён­на страч­ва­юць на вы­руч­цы. На­прык­лад, за ме­сяц пры та­кіх умо­вах ма­га­зі­ны «Фір­мы «Ка­дзі­на» пра­да­юць ка­ля 75 тон ага­род­ні­ны, а мо­гуць — звыш 100. Толь­кі і даў­гі за элект­рыч­насць так­са­ма па­вя­лі­чац­ца. Атрым­лі­ва­ец­ца ней­кае за­мкнё­нае ко­ла. І паў­стае пы­тан­не: а ці па­трэб­на, на­огул, нам ага­род­ні­на, якая да­ста­ец­ца та­кой ца­ной? Ча­му не ад­мо­віц­ца ад тых жа цяп­ліч­ных па­мі­до­раў і гур­коў па ца­не ана­на­саў? Са­бе­кошт іх у ра­зы боль­шы, чым у на­бы­тых дзе-не­будзь у Іс­па­ніі. Яны ж там тан­ней­шыя. Пры­род­ны газ ім за­мя­няе дар­ма­вая энер­гія сон­ца. І на­огул, асар­ты­мент, як ка­жуць, мож­на бы­ло б і пе­ра­гля­дзець. На­прык­лад, не­ка­то­рыя па­спя­хо­выя фер­ме­ры, якія не пер­шы год зай­ма­юц­ца сель­скай гас­па­дар­кай, лі­чаць, што схе­ма, па якой пра­цу­юць «Вей­на» і «Ка­дзі­на», вель­мі за­трат­ная. Мож­на, вя­до­ма, на­ра­каць на дрэн­ных гас­па­дар­ні­каў, але іс­ну­юць ака­ліч­нас­ці, што пры лю­бым кі­раў­ніц­тве бу­дуць тар­ма­зіць пра­цу. Адзін мой су­раз­моў­ца, які па­жа­даў за­стац­ца не­на­зва­ным, пры­знаў­ся, што ад­мо­віў­ся ад вы­рошч­ван­ня той ага­род­ні­ны, якая яму эка­на­міч­на не вы­гад­на. Ён на сва­ім во­пы­це зве­даў: ай­чын­ная цы­бу­ля бу­дзе тан­ней абы­хо­дзіц­ца, ка­лі яе па­прос­ту на­бы­ваць у Го­ме­лі. З пры­ро­дай не па­спра­ча­еш­ся. Там яна ра­ней спее, са­браць яе мож­на яшчэ ў жніў­ні. У Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці цы­бу­ля да­хо­дзіць да кан­ды­цыі на ме­сяц паз­ней, ка­лі ўжо па­чы­на­юц­ца во­сень­скія даж­джы. Якасць, зга­дзі­це­ся, не тая. І на­ват пры доб­рых умо­вах за­хоў­ван­ня яна доў­га не пра­ля­жыць. Морк­ва ж ле­пей рас­це ў Пін­ску і Лу­нін­цы: там, маў­ляў, зям­ля леп­шая — тар­фя­ні­кі. Ран­няя ка­пус­та на ме­сяц ра­ней спее ў Брэс­це. Та­му ёсць пад­ста­вы пры­во­зіць яе на Ма­гі­лёў­шчы­ну ад­туль. Леп­шы­мі за ўсё ў на­шых умо­вах, ка­жа су­раз­моў­ца, атрым­лі­ва­юц­ца бу­ра­кі, буль­ба і поз­няя ка­пус­та. Ён ва ўся­ля­кім ра­зе ро­біць на гэ­тым ак­цэнт. І ў пры­быт­ку!

Ча­го ча­каць?

Даць ад­каз на гэ­тае пы­тан­не кі­раў­ніц­тва аг­ра­фір­маў па­куль не га­то­ва. Та­му па ка­мен­та­рый мы звяр­ну­лі­ся да пер­ша­га на­мес­ні­ка стар­шы­ні Ма­гі­лёў­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Аляк­санд­ра Па­цём­кі­на. З тым, што ста­но­ві­шча цяж­кае, ён згод­ны. Абод­ва прад­пры­ем­ствы вель­мі энер­га­ём­кія, а пра­дук­цыя, якую яны вы­рошч­ва­юць, са­цы­яль­на знач­ная.

— На­са­мрэч на «Фір­ме «Ка­дзі­на» ёсць вя­лі­кая за­па­зы­ча­насць па энер­га­нось­бі­тах — больш за 20 міль­яр­даў, — кан­ста­туе ён. — Што да­ты­чыц­ца «Вей­на», яе даў­гі скла­да­юць ка­ля 6 міль­яр­даў. На жаль, у га­рад­скім бюд­жэ­це ня­ма ар­ты­ку­ла, каб як-не­будзь да­па­маг­чы прад­пры­ем­ствам. Мы пра­лі­чы­лі з эка­на­міч­на­га пунк­ту гле­джан­ня і мэ­та­згод­нас­ці, што «Ка­дзі­на» цал­кам за­бяс­печ­вае па­трэ­бу Ма­гі­лё­ва ў пра­дук­цыі аба­ро­не­на­га грун­ту, і за­раз цяп­ліч­ны кам­бі­нат за­стаў­ся толь­кі там. У «Вей­на» ён за­кан­сер­ва­ва­ны на пе­ры­яд з ліс­та­па­да па май. Ужо рас­пра­ца­ва­ны гра­фі­кі (за­ста­ло­ся іх узгад­ніць з «Ма­гі­лёў­э­нер­га»), па якіх абедз­ве аг­ра­фір­мы маг­лі б па­сту­по­ва раз­ліч­вац­ца з па­стаў­шчы­ком па за­па­зы­ча­нас­ці за энер­га­нось­бі­ты. Але з іх не зды­ма­ец­ца ад­каз­насць свое­ча­со­ва пла­ціць па бя­гу­чых ра­хун­ках.

А ці змо­гуць вы­твор­цы ай­чын­най ага­род­ні­ны спа­дзя­вац­ца на льго­ты па энер­га­нось­бі­тах?

— Што да­ты­чыц­ца сур'­ёз­ных іль­гот па энер­га­нось­бі­тах, то іх трэ­ба ра­біць для ўсіх сель­скіх гас­па­да­рак кра­і­ны, а не толь­кі для аг­ра­фір­маў «Вей­на» і «Ка­дзі­на». Ка­лі гэ­та вы­ра­шаць на вы­со­кім уз­роў­ні, без­умоў­на, ста­не ляг­чэй. Але па­куль пы­тан­не за­ста­ец­ца ад­кры­тым. Не вы­ключ­на, што бу­дзе пра­ве­дзе­на рэ­ар­га­ні­за­цыя «Фір­мы «Ка­дзі­на». Маг­чы­ма, давя­дзец­ца вы­вес­ці з‑пад яе ўплы­ву цяп­ліч­ны кам­бі­нат, які пры­но­сіць асноў­ныя стра­ты. У гэ­тай фір­мы ёсць яшчэ адзін на­пра­мак, што дае не­бла­гі пры­бы­так. На яе ба­лан­се 5 жы­вё­ла­га­доў­чых ферм, і 93% ма­ла­ка, якое там атрым­лі­ва­юць, вы­со­кай якас­ці. І ў бу­ду­чы­ні пла­ну­ец­ца толь­кі на­рошч­ваць тэм­пы. Тут бу­ду­ец­ца фер­ма на 768 ка­роў — на 1 сту­дзе­ня ўве­дзе­на ўжо пер­шая яе чар­га. Па­га­лоўе цал­кам за­бяс­печ­ва­ец­ца кар­ма­мі ўлас­най вы­твор­час­ці. Вось дзе сель­гас­прад­пры­ем­ства змо­жа за­раб­ляць гро­шы ў між­се­зон­ны пе­ры­яд.

А ці мож­на, на­прык­лад, зву­зіць асар­ты­мент ага­род­ні­ны, якая вы­рошч­ва­ец­ца ў гэ­тых фір­мах, і па­кі­нуць толь­кі тое, што на­са­мрэч бу­дзе пры­но­сіць да­ход?

— Ад­мо­віц­ца цал­кам ад ран­ніх па­мі­до­раў і гур­коў бы­ло б ня­пра­віль­на, па­коль­кі ма­гі­ляў­ча­не ма­юць поў­нае пра­ва на­бы­ваць пра­дук­цыю, якая вы­рас­ла ў той мяс­цо­вас­ці, дзе яны жы­вуць.

Без­умоў­на, лю­бая дзей­насць па­він­на пры­но­сіць да­ход. Ка­лі пра­дук­цыя не рэн­та­бель­ная, на­вош­та яе на­огул вы­пус­каць? Мы ра­зу­ме­ем, што для сель­гас­гас­па­да­рак якас­ная пра­дук­цыя — гэ­та пры­бы­так. Вось ма­ла­ко для «Фір­мы «Ка­дзі­на» — пры­бы­так. Та­кім чы­нам за­ста­ец­ца пы­тан­не па цяп­ліч­ных кам­бі­на­тах. Яны прак­тыч­на ўсю­ды страт­ныя. Тым не менш, кі­раў­нік сель­гас­прад­пры­ем­ства, якое на сва­ім ба­лан­се мае цяп­лі­цы, па­ві­нен ар­га­ні­за­ваць пра­цу так, каб пе­ра­крыць стра­ты за кошт ін­шых ві­даў дзей­нас­ці. Не па­він­на быць, каб рэ­ак­цы­яй на стра­ты бы­ло імк­нен­не ад ча­гось­ці ад­мо­віц­ца. Трэ­ба пры­маць ме­ры. І мы цяпер над гэ­тым пра­цу­ем.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».