Вы тут

Чакаем гасцей: гасцінічная гаспадарка сталіцы робіць стаўку на турызм


Коль­кі каш­туе спы­ніц­ца на су­ткі ў Мін­ску? Які лёс ча­кае га­рад­скія гас­ці­ні­цы? Ці з'я­вяц­ца ў ста­лі­цы но­выя хос­та­лы? Пра перс­пек­ты­вы раз­віц­ця гас­ці­ніч­на­га біз­не­су «Звяз­да» за­пы­та­ла­ся ў мін­скіх чы­ноў­ні­каў.

 У Год гас­цін­нас­ці ту­рыс­тыч­ная інф­ра­струк­ту­ра Мін­ска знач­на па­шы­ры­ла­ся, у пры­ват­нас­ці ў ста­лі­цы па­боль­ша­ла га­тэ­ляў. Коль­кі іх ця­пер?

10-26

На­мес­нік стар­шы­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма Анд­рэй ДА­МА­РАЦ­КІ:

 

— Са­праў­ды, бу­даў­ніц­тва но­вых гас­ці­ніц бы­ло ад­ным з са­мых ак­ту­аль­ных пы­тан­няў пад­рых­тоў­кі да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі. У сту­дзе­ні—кра­са­ві­ку 2014 го­да ўвя­лі ў экс­плу­а­та­цыю 13 гас­ці­ніц больш чым на 4080 мес­цаў. Так­са­ма ад­на гас­ці­ні­ца на 70 мес­цаў бы­ла ўве­дзе­на ўжо пас­ля чэм­пі­я­на­ту ў лі­пе­ні. Уся­го ж на 1 сту­дзе­ня 2015 го­да ў Мін­ску сер­ты­фі­ка­ва­ныя па­слу­гі 23 гас­ці­ніц. З іх ча­ты­ры ма­юць ка­тэ­го­рыю 5*, сем — 4*, два­нац­цаць — 3*, пяць — 2* і яшчэ 16 не ма­юць ка­тэ­го­рыі.

За­груз­ка ста­ліч­ных гас­ці­ніц пад­час свя­та да­хо­дзі­ла да 96%. Ад­мет­на, што, па­вод­ле вод­гу­каў гас­цей на сай­це між­на­род­на­га ту­ра­пе­ра­та­ра Bookіng.com, рэй­тынг мін­скіх га­тэ­ляў з 8 па 25 мая склаў 8,5 з 10. Гэ­та вель­мі ня­кеп­скі вы­нік, і да­сяг­ну­ты ён дзя­ку­ю­чы та­му, што ў нас па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць гас­ці­ніц з га­ран­та­ва­ным сэр­ві­сам і па­вы­ша­ным уз­роў­нем кам­форт­нас­ці.

 Да чэм­пі­я­на­ту бу­даў­ніц­тва га­тэ­ляў бы­ло апраў­да­ным, але што ра­біць з імі ця­пер, ка­лі гос­ці раз'­еха­лі­ся?

— Не вар­та ду­маць, што пас­ля чэм­пі­я­на­ту гас­ці­ні­цы апус­це­лі, хоць за­паў­няль­насць, вя­до­ма, змен­шы­ла­ся. Агу­лам ся­рэд­ні ўзро­вень за­груз­кі мін­скіх га­тэ­ляў скла­дае ка­ля 50%. Трэ­ба ўліч­ваць, што ле­там на­плыў ту­рыс­таў боль­шы, зі­мой мен­шы. Ад­нак і ў гэ­ты час у на­шым го­ра­дзе ад­бы­ва­ец­ца ма­са ме­ра­пры­ем­стваў — кан­фе­рэн­цыі, сім­по­зі­у­мы, фо­ру­мы, у тым лі­ку і між­на­род­ныя. На­прык­лад, на XXІІ Мін­скую між­на­род­ную кніж­ную вы­ста­ву-кір­маш пры­едуць гос­ці з 28 кра­ін — іх усіх за­се­ляць у гас­ці­ні­цы.

 А ка­лі гля­дзець гла­баль­на, з улі­кам якіх тэн­дэн­цый гас­ці­ніч­ны біз­нес у ста­лі­цы бу­дзе раз­ві­вац­ца да­лей?

— Усе га­тэ­лі, што іс­ну­юць і бу­ду­юц­ца ў Мін­ску, ма­юць у цэ­лым прак­тыч­на ад­ноль­ка­вы склад да­дат­ко­вых ка­мер­цый­ных пло­шчаў і па­слуг. У та­кой сі­ту­а­цыі кан­ку­рэнт­ную ба­раць­бу мож­на вый­граць толь­кі пры на­яў­нас­ці най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню і моц­на­га брэн­да. Так­са­ма вя­лі­кае зна­чэн­не мае ўзро­вень цэн на раз­мя­шчэн­не і сіс­тэ­ма зні­жак.

А ўво­гу­ле для та­го, каб гас­ці­ніч­ная гас­па­дар­ка бы­ла эфек­тыў­най, трэ­ба знач­на па­вя­лі­чыць коль­касць ту­рыс­таў у Мін­ску. Зра­біць гэ­та мож­на за кошт раз­віц­ця ўнут­ра­на­га ту­рыз­му (па­зна­валь­на­га, за­баў­ляль­на­га, дзе­ла­во­га), пры­цяг­нен­ня тых, хто едзе тран­зі­там па тэ­ры­то­рыі кра­і­ны, ак­ты­ві­за­цыі ра­бо­ты гас­ці­ніц з ту­ра­генц­тва­мі, а так­са­ма пра­соў­ван­ня ту­рыс­тыч­на­га рын­ку Мін­ска на між­на­род­ным уз­роў­ні. У пры­ват­нас­ці пла­ну­ец­ца пры­цяг­ваць за­меж­ных ту­рыс­таў праз за­сва­ен­не но­вых рын­каў Еў­ро­пы і Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі. Для гэ­та­га трэ­ба ак­ты­ві­за­ваць рэ­клам­ную дзей­насць па пра­соў­ван­ні ту­рыс­тыч­на­га па­тэн­цы­я­лу ста­лі­цы за мя­жой, а так­са­ма пры­цяг­ваць вя­до­мых асоб да пра­па­ган­ды го­ра­да. Так­са­ма раз­гля­да­ец­ца пы­тан­не бяз­ві­за­ва­га ўез­ду ў кра­і­ну за­меж­ных гра­ма­дзян для на­вед­ван­ня зна­ка­вых спар­тыў­ных фо­ру­маў і важ­ных ме­ра­пры­ем­стваў у куль­тур­най і дзе­ла­вой сфе­рах. Ве­ра­год­ная так­са­ма маг­чы­масць па­шы­рэн­ня геа­гра­фіі па­лё­таў і ад­крыц­ця пра­мых авія­зно­сін з кра­і­на­мі, якія стра­тэ­гіч­на важ­ныя для Мін­ска ў пла­не па­ве­лі­чэн­ня ту­рыс­тыч­ных па­то­каў. У пры­ват­нас­ці ак­цэн­ту­ем ува­гу на не­аб­ход­нас­ці ства­рэн­ня рэй­са Пе­кін — Мінск.

 Ці вы­ні­кае з ва­шых сло­ў, што ў Мін­ску з'я­вяц­ца но­выя гас­ці­ні­цы?

— Так, да па­чат­ку 2017 го­да пла­ну­ец­ца ўвод 15 аб'­ек­таў на 2200 ну­ма­роў (гэ­та 4300 мес­цаў). Ця­пер яны зна­хо­дзяц­ца на роз­ных эта­пах рэа­лі­за­цыі.

 А што ска­жа­це на­конт раз­віц­ця сет­кі хос­та­лаў?

— Хос­та­лы, якія ў апош­нія га­ды ста­лі з'яў­ляц­ца ў Мін­ску, ства­ра­юць кан­ку­рэн­цыю не толь­кі тан­ным га­тэ­лям, але і ква­тэ­рам, што зда­юц­ца на су­ткі. Уво­гу­ле мін­скія хос­та­лы мож­на ўмоў­на па­дзя­ліць на дзве гру­пы. Пер­шая — тыя, што па­пу­ляр­ныя са­мі па са­бе, дзя­ку­ю­чы доб­рай рас­крут­цы і за­па­мі­наль­най наз­ве яны вя­до­мыя і ту­рыс­там, і мін­ча­нам. Ін­шыя хос­та­лы мож­на знай­сці толь­кі ў ін­тэр­нэ­це, яны шы­ро­ка не рэ­кла­му­юц­ца, не ма­юць свай­го ўлас­на­га сай­ту, а ня­рэд­ка ўво­гу­ле ўяў­ля­юць са­бой звы­чай­ную ква­тэ­ру (час­цей за ўсё ў цэнт­ры Мін­ска).

Ця­пер, у ад­па­вед­нас­ці з дзе­ю­чым бе­ла­рус­кім за­ка­на­даў­ствам, «хос­та­ла­мі» мо­гуць ся­бе на­зы­ваць толь­кі шэсць: «Па­ста­я­лец» (са­мы пер­шы мін­скі хос­тал, ён з'я­віў­ся ў 2011 го­дзе), «Ві­ва», «Рэ­ва­люсь­ён», «Хэ­пі», «Вай­ско­вы» і «Мо­ла­дзе­вы» біз­нес-хос­тал. Што да бу­даў­ніц­тва но­вых хос­та­лаў, яно за­ле­жыць, хут­чэй за ўсё, ад маг­чы­мас­цяў улас­ні­каў па пры­цяг­нен­ні фі­нан­са­ван­ня і мар­ке­тын­га­вай па­лі­ты­кі.

 Ня­гус­та для двух­міль­ён­на­га го­ра­да. А што на­конт кош­та­ва­га дыя­па­зо­ну па пра­жы­ван­ні ў ста­ліч­ных хос­та­лах і гас­ці­ні­цах?

— У хос­та­лах та­ры­фы на пра­жы­ван­не вар'­і­ру­юц­ца ад 10 да 35 до­ла­раў ЗША. Што да кош­таў на гас­ці­ніч­ныя па­слу­гі, тут раз­беж­ка ад 25 до­ла­раў (гас­ці­ні­цы сет­кі «Тайм-га­тэль») да 214 до­ла­раў (гас­ці­ні­ца «Еў­ро­па») за ад­на­мес­нае раз­мя­шчэн­не.

 А ці не бу­дзе больш вы­гад­ным для га­рад­ско­га бюд­жэ­ту ўсё ж раз­ві­ваць сет­ку хос­та­лаў, бо не­да­ра­гое ча­со­вае жыл­лё ў ста­лі­цы ві­да­воч­на больш па­спры­яе пры­цяг­нен­ню ту­рыс­таў, чым да­ра­гія гас­ці­ні­цы?

10-27

Пер­шы на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня бы­та­во­га і гас­ці­ніч­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва Мін­гар­вы­кан­ка­ма Юрый НА­ТЫЧ­КА:

— Ця­пер Мін­гар­вы­кан­кам не рэа­лі­зуе пра­ек­ты па бу­даў­ніц­тве гас­ці­ніц, та­му бюд­жэт­ныя срод­кі ту­ды не ўклад­ва­юц­ца. І ў та­кім кан­тэкс­це раз­гля­даць гэ­тае пы­тан­не не ак­ту­аль­на. Ін­шая спра­ва, што га­рад­скія ўла­ды за­ці­каў­ле­ны ў пры­цяг­нен­ні ту­рыс­таў у Мінск. І па­коль­кі гас­ці­ніц у на­шай ту­рыс­тыч­най інф­ра­струк­ту­ры да­стат­ко­ва, вы­кан­ка­му і ўсім га­ра­джа­нам трэ­ба па­ду­маць, які­мі яшчэ спо­са­ба­мі мож­на за­ах­во­ціць гас­цей пры­яз­джаць у на­шу ста­лі­цу.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».