Вы тут

Пляцоўка для прымірэння


У Мін­ску 11 лю­та­га пла­ну­ец­ца пра­вес­ці су­стрэ­чу ў «нар­манд­скім фар­ма­це» па Укра­і­не

З прось­бай ар­га­ні­за­цыі да­па­мо­гі ў яе пра­вя­дзен­ні да Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі звяр­нуў­ся 8 лю­та­га Прэ­зі­дэнт Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Ула­дзі­мір Пу­цін на су­стрэ­чы ў Со­чы, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Ула­дзі­мір Пу­цін пра­ін­фар­ма­ваў Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­ку аб тым, што на­пя­рэ­дад­ні гэ­тай су­стрэ­чы за­вяр­шы­ла­ся яго раз­мо­ва з ка­ле­га­мі з Кі­е­ва, Бер­лі­на і Па­ры­жа ў так зва­ным нар­манд­скім фар­ма­це. «Мы да­мо­ві­лі­ся пра тое, што па­ста­ра­ем­ся ар­га­ні­за­ваць су­стрэ­чу ў та­кім фар­ма­це ў Мін­ску. Бу­дзем ары­ен­та­вац­ца на се­ра­ду, ка­лі да гэ­та­га ча­су ўдас­ца ўзгад­ніць шэ­раг па­зі­цый, якія мы апош­нім ча­сам ін­тэн­сіў­на аб­мяр­коў­ва­лі», — ад­зна­чыў кі­раў­нік ра­сій­скай дзяр­жа­вы.

«Я пра­сіў бы вас да­па­маг­чы нам пра­вес­ці су­стрэ­чу так, як вы ра­бі­лі да гэ­та­га ча­су, вет­лі­ва пра­да­ста­віў­шы мін­скую пля­цоў­ку для су­стрэч на экс­перт­ным уз­роў­ні», — ска­заў Ула­дзі­мір Пу­цін, звяр­та­ю­чы­ся да Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі.

«Я ў кур­се спра­вы. Пётр Па­ра­шэн­ка па­зва­ніў мне не­каль­кі мі­нут та­му», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

«За­пэў­ні­ваю, што дзе­ля та­го, каб бы­ло спа­кой­на ў на­шым з ва­мі агуль­ным до­ме (усё ж та­кі гэ­та не чу­жыя нам лю­дзі ў Да­не­цку, Дан­ба­се, ва Укра­і­не), мы бу­дзем у Бе­ла­ру­сі ра­біць усё для та­го, каб вый­сці з той сі­ту­а­цыі, у якую яны тра­пі­лі», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Мо­жа­це не хва­ля­вац­ца за ме­ра­пры­ем­ствы ў Мін­ску, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Мы ар­га­ні­зу­ем усё, пры­яз­джай­це».

Ула­дзі­мір Пу­цін па­дзя­ка­ваў Аляк­санд­ру Лу­ка­шэн­ку за дзе­ян­ні па ўрэ­гу­ля­ван­ні кры­зі­су ва Укра­і­не.

На су­стрэ­чы кі­раў­ні­коў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі бы­лі так­са­ма аб­мер­ка­ва­ныя пы­тан­ні раз­віц­ця ін­тэ­гра­цый­ных пра­цэ­саў, у тым лі­ку ў рам­ках Са­юз­най дзяр­жа­вы, ЕА­ЭС.

Па за­пра­шэн­ні ра­сій­ска­га ка­ле­гі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­ве­даў свя­точ­ныя ме­ра­пры­ем­ствы з выпадку гадавіны па­чат­ку Алім­пі­я­ды ў Со­чы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».