Вы тут

Умець слухаць і чуць


Стаў­лен­не ўла­ды да па­трэб і кло­па­таў лю­дзей уплы­вае на вы­твор­чыя па­каз­чы­кі, раз­віц­цё ўсіх сфер рэ­гі­ё­на. Та­кую вы­сно­ву мож­на зра­біць пас­ля вы­яз­но­га пры­ёму гра­ма­дзян, які пра­вёў стар­шы­ня Мінск­ага аб­лас­но­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Ся­мён Ша­пі­ра ў Бя­рэ­зін­скім ра­ё­не.

Юрый Ша­гой­ка звяр­нуў­ся з прось­бай пра­даць яму дом па ву­лі­цы На­бя­рэж­най у Бе­ра­зі­но па ас­тат­ка­вым кош­це: мяс­цо­выя ўла­ды не да­юць на гэ­та да­звол. Ацэ­на­чная ка­мі­сія прый­шла да вы­сно­вы, што ён не­пры­дат­ны для пра­жы­ван­ня, сту­пень зно­ша­нас­ці — 67%, та­му бу­ды­нак ад­на­знач­на па­ві­нен быць зне­се­ны. Але Юрый Ада­ма­віч ста­іць на сва­ім: тут прай­шло яго дзя­цін­ства, ме­на­ві­та та­му ён і хо­ча на­быць сваё ра­да­вое гняз­до з да­лей­шай яго рэ­кан­струк­цы­яй за аса­біс­тыя срод­кі.

Стар­шы­ня рай­вы­кан­ка­ма Сяр­гей Лен­ка­вец рас­тлу­ма­чыў, што за­мест са­ма­га ста­ро­га і не­пры­дат­на­га жыл­ля ў го­ра­дзе па­бу­да­ва­лі 20 но­вых ква­тэр. Ту­ды пе­ра­ся­лі­лі­ся і су­се­дзі Юрыя Ша­гой­кі. Толь­кі ён адзін не пад­піс­вае да­га­вор. Ві­даць, за­яў­ні­ку па­трэб­ны не дом, дзе ён вы­рас, а зям­ля ва­кол яго. Ды і раз­ме­шча­ны бу­ды­нак у вы­дат­ным мес­цы — це­раз да­ро­гу рэч­ка.

Стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма цал­кам пад­тры­маў ра­шэн­не рай­вы­кан­ка­ма, а ўчас­так, які вы­сла­ба­ніц­ца пас­ля зно­су, па­ра­іў вы­ста­віць на аў­кцы­ён. Ка­лі за­яў­нік мае жа­дан­не, то мо­жа яго вы­ку­піць на­раў­не з ін­шы­мі.

Ган­на Ку­ра­чая па­скар­дзі­ла­ся на вы­со­кі кошт пры­ва­ты­за­цыі до­ма ў вёс­цы Пры­бор­кі, які скла­дае 180 млн руб­лёў. Ган­на Ада­маў­на — не­ба­га­тая, пра­цуе да­яр­кай у та­ва­рыст­ве «Ку­па­ва». Ра­зам з тым дом, дзе яна пра­жы­вае, на­ле­жыць прад­пры­ем­ству «Аг­ра — МАЗ». «Та­кая су­ма для яе не­пад'­ём­ная, — па­га­дзіў­ся Ся­мён Ша­пі­ра. — Але, на­пэў­на, зроб­ле­на ўсё па за­ко­не, та­кая на ця­пе­раш­ні час ме­то­ды­ка ацэн­кі».

Тым не менш ён да­ру­чыў юрыс­там абл­вы­кан­ка­ма вы­ву­чыць пы­тан­не і ра­зам з ін­шы­мі ін­стан­цы­я­мі знай­сці най­больш пры­маль­нае для жан­чы­ны ра­шэн­не. «На­шы спе­цы­я­ліс­ты па­ду­ма­юць, як вам да­па­маг­чы, бу­дзем тры­маць су­вязь, су­стра­кац­ца», — ска­заў кіраўнік вобласці.

Шмат­дзет­ная ма­ці Га­лі­на Ха­дунь­ка з вёс­кі Ба­гу­шэ­ві­чы звяр­ну­ла­ся да Ся­мё­на Ба­ры­са­ві­ча з ана­ла­гіч­ным пы­тан­нем. У свой час та­ва­рыст­ва «Ба­гу­шэ­ві­чы», дзе пра­ца­ваў яе муж, вы­дзе­лі­ла дом сям'і. Але муж­чы­на тра­гіч­на за­гі­нуў, а гас­па­ды­ня вы­му­ша­на бы­ла пе­рай­сці пра­ца­ваць паш­таль­ё­нам, па­коль­кі трэ­ба бы­ло зай­мац­ца дзець­мі і пад­соб­най гас­па­дар­кай.

Стар­шы­ня абл­вы­кан­ка­ма за­пэў­ніў, што ні­хто яе не вы­га­ніць з гэ­та­га до­ма як шмат­дзет­ную ма­ці: «Мяр­кую, што гэ­та ваш дом і жы­ві­це тут спа­кой­на. А браць крэ­дыт, каб вы­ку­піць жыл­лё, а по­тым да кан­ца жыц­ця пра­ца­ваць на яго вы­пла­ту, не­мэ­та­згод­на». І зда­ец­ца, пе­ра­ка­наў жан­чы­ну, да­ру­чыў­шы спе­цы­я­ліс­там рай­вы­кан­ка­ма да­па­маг­чы афор­міць ёй усе не­аб­ход­ныя да­ку­мен­ты па най­ме жыл­ля.

Ва­сіль Грыб­ко, ва­дзі­цель прад­пры­ем­ства «Бя­рэ­зін­скі рай­аг­ра­сэр­віс», рас­па­вёў, што ў яго над­та ма­лая зар­пла­та: за год за­ра­біў 25 млн руб­лёў. Ад­ра­зу ві­даць, што Ва­сіль Ула­дзі­мі­ра­віч вель­мі пры­стой­ны і да­лі­кат­ны ча­ла­век і скар­дзіц­ца не ў яго пра­ві­лах. Кі­раў­нік воб­лас­ці ўваж­лі­ва вы­слу­хаў Ва­сі­лія Ула­дзі­мі­ра­ві­ча і за­ад­но вы­ра­шыў аса­біс­та па­гу­та­рыць з кі­раў­ні­ком ар­га­ні­за­цыі і вя­ду­чым эка­на­міс­там. Эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя, як вы­ні­ка­ла з іх слоў, са­праў­ды цяж­кая. Ся­мён Ша­пі­ра па­ра­іў шу­каць да­дат­ко­выя шля­хі да­хо­даў, у пры­ват­нас­ці за­няц­ца ака­зан­нем транс­парт­ных па­слуг на­сель­ніц­тву. Акра­мя та­го, як док­тар эка­на­міч­ных на­вук, ён даў ка­рыс­ныя па­ра­ды па сіс­тэ­ме апла­ты і сты­му­ля­ван­ні пра­цы ад­каз­ных і дыс­цып­лі­на­ва­ных ва­дзі­це­ляў. Да пы­тан­няў за­ра­бот­най пла­ты Ся­мён Ша­пі­ра абя­цаў вяр­нуц­ца праз тры ме­ся­цы.

Уся­го кі­раў­нік цэнт­раль­на­га рэ­гі­ё­на пры­няў 7 ча­ла­век. У па­раў­на­нні з ін­шы­мі ра­ё­на­мі — ня­шмат. А гэ­та свед­чан­не та­го, прый­шоў ён да вы­сно­вы, што мяс­цо­вая ўла­да ўмее пра­ца­ваць з людзь­мі, вы­ра­шаць іх пы­тан­ні і праб­ле­мы не­па­срэд­на на мес­цы. «За апош­нія 6 га­доў тут ад­бы­лі­ся знач­ныя зме­ны да леп­ша­га, доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­ны го­рад, сель­скія на­се­ле­ныя пунк­ты, на­ла­джа­на сель­ска­гас­па­дар­чая вы­твор­часць. У рэй­тын­гу ра­ё­наў Мін­скай воб­лас­ці Бя­рэ­зін­скі ра­ён з 16‑га мес­ца пад­ня­ўся на 4‑е», — ад­зна­чыў Ся­мён Ша­пі­ра.

— Мы імк­нём­ся мэ­та­на­кі­ра­ва­на пра­ца­ваць з людзь­мі, каб менш бы­ло зва­ро­таў у вы­шэй­шыя ін­стан­цыі, — кан­ста­та­ваў стар­шы­ня рай­вы­кан­ка­ма Сяр­гей Лен­ка­вец. — Не аб­мя­жоў­ва­ем­ся пры­ёма­мі гра­ма­дзян толь­кі ў вы­зна­ча­ныя дні.

У ра­ё­не ство­ра­ны спе­цы­яль­ныя гру­пы, якія ўзна­чаль­ва­юць на­мес­ні­кі стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма і ку­ды ўва­хо­дзяць прад­стаў­ні­кі ад­па­вед­ных служ­баў, пад­раз­дзя­лен­няў, спе­цы­я­ліс­ты. Яны вы­яз­джа­юць не­па­срэд­на ў сель­са­ве­ты, дзе пры­ма­юць лю­дзей з най­блі­жэй­шых вё­сак. Ад­ным да­юць ад­ка­зы на мес­цы, ін­шым — пас­ля да­дат­ко­ва­га вы­ву­чэн­ня той ці ін­шай праб­ле­мы.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.