Вы тут

Урокі фізікі — у Музеі навукі


11 лю­та­га на ба­зе мінск­ага Му­зея на­ву­кі пач­не пра­цу фі­зіч­ная ла­ба­ра­то­рыя, у якой школь­ні­кі змо­гуць пра­во­дзіць роз­ныя ла­ба­ра­тор­ныя ра­бо­ты на са­мым су­час­ным аб­ста­ля­ван­ні пад кі­раў­ніц­твам вы­пуск­ні­коў фі­зіч­на­га фа­куль­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

На­ву­чаль­ны пра­ект пад наз­вай «ФАБ ЛАБ» да­па­мо­жа школь­ні­кам больш да­ве­дац­ца пра фі­зіч­ныя з'я­вы і зра­зу­мець іх сут­насць праз прак­ты­ку. Вя­лі­кі на­бор аб­ста­ля­ван­ня да­зва­ляе пра­во­дзіць за­ня­ткі па за­ко­нах ме­ха­ніч­ных ва­ган­няў, элект­рыч­ным то­ку, энер­гіі, а так­са­ма па мно­гіх ін­шых тэ­мах.

«За­да­ча гэ­та­га пра­ек­та — за­да­во­ліць на­ву­ко­вую ці­ка­васць тых дзя­цей, якія лю­бяць і ўжо ве­да­юць фі­зі­ку. Гэ­та на­шы са­цы­яль­ныя аба­вя­за­цель­ствы, та­му за­ня­ткі бу­дуць бяс­плат­ны­мі і пра­хо­дзіць тры ра­зы на ме­сяц, — рас­ка­заў ды­рэк­тар Му­зея на­ву­кі Алег Эм. — За­пі­сац­ца мо­гуць усе ах­вот­ныя з лі­ку школь­ні­каў, якія ўжо вы­ву­ча­юць фі­зі­ку. За­яў­кі пры­ма­юц­ца па тэ­ле­фо­не + 375 (29) 645 40 40 або праз спе­цы­яль­ную фор­му на сай­це му­зея elemento.by.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.