Вы тут

Люты, які нагадвае сакавік


Уна­чы сі­ноп­ты­кі яшчэ праг­на­зу­юць не­вя­лі­кія ма­ра­зы, але ўдзень ужо бу­дзе з плю­сам

У аў­то­рак ат­мас­фер­ны фронт з бо­ку Бал­тый­ска­га мо­ра пры­ня­се ў паў­ноч­на-за­ход­нія рэ­гі­ё­ны кра­і­ны не­вя­лі­кі снег і мок­ры снег. Мес­ца­мі ўста­лю­юц­ца га­ла­лёд і ін­шыя га­ла­лёд­ныя з'я­вы, па­ве­да­мі­ла спе­цы­я­ліст Рэс­пуб­лі­кан­ска­га гід­ра­мет­цэнт­ра Мінп­ры­ро­ды Воль­га Фя­до­та­ва.

10-37

Мак­сі­маль­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўдзень скла­дзе мі­нус 1–6 гра­ду­саў, а па за­ха­дзе кра­і­ны — да плюс 2 гра­ду­саў. У се­ра­ду і чац­вер пад уплы­вам зо­ны па­вы­ша­на­га ат­мас­фер­на­га ціс­ку, сфар­мі­ра­ва­на­га ў цёп­лай па­вет­ра­най ма­се За­ход­няй Еў­ро­пы, мес­ца­мі праг­на­зу­юц­ца не­вя­лі­кія апад­кі ў вы­гля­дзе мок­ра­га сне­гу і даж­джу. Ува­га! На да­ро­гах ча­ка­ец­ца сур'­ёз­ная га­ла­лё­дзі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы — ад 0 да 7 ма­ро­зу, уна­чы на се­ра­ду па паў­днё­вым ус­хо­дзе — да мі­нус 11 гра­ду­саў. Удзень бу­дзе ад мі­нус 3 да плюс 3 гра­ду­саў.

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх пра­гно­заў ай­чын­ных спе­цы­я­ліс­таў, у вы­хад­ныя ўста­лю­ец­ца спа­кой­нае і не па се­зо­не цёп­лае на­двор'е. Не­вя­лі­кія апад­кі (мок­ры снег, дождж) ча­ка­юц­ца толь­кі ў асоб­ных ра­ё­нах кра­і­ны. Паў­сюд­на — ту­ман і сла­бы га­ла­лёд, на да­ро­гах — га­ла­лё­дзі­ца. Тэм­пе­ра­ту­ра па­вет­ра ўна­чы скла­дзе мі­нус 1–7 гра­ду­саў, пры пра­яс­нен­нях маг­чы­ма па­ні­жэн­не да 8–10 ма­ро­зу. Удзень ча­ка­ец­ца ад мі­нус 3 да плюс 4 гра­ду­саў. Спе­цы­я­ліс­ты ад­зна­ча­юць, што та­кі тэм­пе­ра­тур­ны фон больш на­гад­вае са­ка­вік, чым лю­ты.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.