Вы тут

Па слядах разрабаваных курганоў


Чым чорныя капальнікі замінаюць археолагам?

З кан­ды­да­там гіс­та­рыч­ных на­вук, да­цэн­там Ва­дзі­мам ЛА­КІ­ЗАМ, які з'яў­ля­ец­ца на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі НАН Бе­ла­ру­сі па на­ву­ко­вай ра­бо­це, ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» су­стрэ­ла­ся, каб рас­пы­таць пра са­мыя яр­кія зна­ход­кі апош­ня­га ча­су. Ад­нак раз­мо­ва на­ша атры­ма­ла­ся до­сыць дра­ма­тыч­най. Га­ва­ры­лі не толь­кі пра вы­дат­ныя ад­крыц­ці, але і пра на­ба­ле­лае: чор­ных ка­паль­ні­каў, іх бес­па­ка­ра­насць і тую шко­ду, якую яны на­но­сяць на­цы­я­наль­най спад­чы­не.

10-5

— Ва­дзім Ле­а­ні­да­віч, да­вай­це пач­нем з са­ма­га гуч­на­га ар­хеа­ла­гіч­на­га ад­крыц­ця мі­ну­ла­га го­да — па­се­лі­шча ў вёс­цы Боўб­лі, што не­да­лё­ка ад За­слаўя. Ва­ша ка­ман­да ад­шу­ка­ла яго на­пя­рэ­дад­ні бу­даў­ніц­тва там дру­гой мін­скай каль­ца­вой аў­та­да­ро­гі...

— Уво­гу­ле ад­зна­чу, што ў XXІ ста­год­дзі ў Бе­ла­ру­сі вель­мі ак­ты­ві­за­ва­ла­ся пра­ца вы­ра­та­валь­най ар­хеа­ло­гіі. Гэ­та звя­за­на з эка­на­міч­ным раз­віц­цём, роз­ны­мі іна­ва­цый­ны­мі пра­ек­та­мі, бу­даў­ніц­твам. На­пя­рэ­дад­ні та­кіх ра­бот аба­вяз­ко­ва пра­во­дзіц­ца ар­хеа­ла­гіч­ная экс­пер­ты­за, і ро­біц­ца гэ­та ва ўсіх рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі. Са­мы­мі маш­таб­ны­мі атры­ма­лі­ся да­сле­да­ван­ні на мес­цы бу­даў­ніц­тва дру­гой мін­скай каль­ца­вой аў­та­да­ро­гі ля За­слаўя. Там мы знай­шлі са­праў­ды ўні­каль­ныя для Бе­ла­ру­сі пом­ні­кі ар­хеа­ло­гіі. Гэ­та па­се­лі­шча, якое ўва­хо­дзі­ла ў сель­скую акру­гу Ізя­слаў­ля ў XІІ — XІІІ ста­год­дзях. Уда­ло­ся ла­ка­лі­за­ваць ву­лі­цу, шмат гас­па­дар­чых і жы­лых па­бу­доў, печ­кі-ка­мен­кі. Мы вы­яві­лі не­каль­кі ты­сяч раз­на­стай­ных ар­тэ­фак­таў, ад ке­ра­мі­кі да ме­та­ліч­ных вы­ра­баў — зброю, упры­го­жан­ні, плом­бы, ма­не­ты. Знач­ная част­ка зна­хо­дак свед­чыць пра вай­ско­вы лад жыц­ця на­сель­ні­каў. Гэ­та мі­лі­тар­ная ка­лек­цыя: на­ка­неч­ні­кі дзід і стрэл, дэ­та­лі каль­чу­гі, шпо­ры і іншае. Кі­ра­ва­ла да­сле­да­ван­ня­мі Зоя Ха­ры­та­но­віч; ра­зам з ёй пра­ца­ва­лі Анд­рэй Вай­ця­хо­віч, Па­вел Кень­ка, Ган­на Яс­ко­віч і ін­шыя су­пра­цоў­ні­кі Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі, ва­лан­цё­ры з ВНУ на­шай кра­і­ны.

— Атрым­лі­ва­ец­ца, ар­хе­о­ла­гі ма­юць маг­чы­масць апош­ні­мі да­кра­нуц­ца да пэў­най эпо­хі, а пас­ля яна бяс­след­на зні­кае?

— Тут 50 на 50. З ад­на­го бо­ку, са­праў­ды ад­бы­ва­ец­ца стра­та пэў­на­га аб'­ек­та. Але з дру­го­га бо­ку, каб не бу­даў­ніц­тва, ён, маг­чы­ма, так і за­стаў­ся б для нас не­вя­до­мым. Зной­дзе­ныя рэ­чы і атры­ма­ная ін­фар­ма­цыя бу­дуць жыць увесь час — у на­ву­ко­вай спра­ва­зда­чы, ар­ты­ку­лах, у му­зей­ных фон­дах. На­прык­лад, вёс­ка Боўб­лі ра­ней лі­чы­ла­ся звы­чай­ным дач­ным па­сёл­кам. Але ця­пер гэ­тая наз­ва ўжо гу­чыць, і ча­ла­век, які ці­ка­віц­ца гіс­то­ры­яй, бу­дзе ве­даць, што мес­ца яго жы­хар­ства на 500 га­доў больш ста­ра­жыт­нае, чым мер­ка­ва­ла­ся ра­ней.

— Гэ­та зна­чыць, бу­даў­ні­кі пе­рад тым, як штось­ці ўзво­дзіць, па­він­ны фі­нан­са­ваць ар­хеа­ла­гіч­ныя рас­коп­кі?

— Так, гэ­та прак­ты­ку­ец­ца ва ўсім све­це. У нас у 2002 го­дзе бы­ла пры­ня­та па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніст­раў №651 аб ар­хеа­ла­гіч­ных да­сле­да­ван­нях у зо­не пра­вя­дзен­ня зем­ля­ных і бу­даў­ні­чых ра­бот. Ця­пер за­каз­чык або ін­вес­тар па­він­ны пра­фі­нан­са­ваць ме­ра­пры­ем­ствы па ахо­ве ар­хеа­ла­гіч­най спад­чы­ны. Ахо­ва ў гэ­тым кан­тэкс­це мо­жа быць двух ві­даў. Пер­шы — змя­нен­не пра­ек­та і бу­даў­ніц­тва ў ін­шым мес­цы. Дру­гі — фі­нан­са­ван­не на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­няў. Гэ­та вель­мі важ­на, бо ёсць яшчэ тыя аб'­ек­ты, што не ўне­се­ны ў спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны, але яны так­са­ма па­він­ны ахоў­вац­ца. У па­ста­но­ве вы­зна­ча­на, што ад­на з мэт ахоў­ных на­ву­ко­ва-да­след­чых ра­бот — гэ­та «вы­яў­лен­не яшчэ не ўлі­ча­ных аб'­ек­таў ар­хеа­ло­гіі». На­прык­лад, пры бу­даў­ніц­тве гро­дзен­скай ГЭС ніж­няя тэ­ра­са, якую пла­на­ва­лі за­та­піць, яшчэ не бы­ла да­сле­да­ва­на. Па­коль­кі меў­ся пра­ект, на­ву­коў­цы пра­вя­лі там раз­вед­кі і знай­шлі 30 не­вя­до­мых ра­ней ар­хеа­ла­гіч­ных аб'­ек­таў. І яшчэ ча­ты­ры га­ды ажыц­цяў­ля­лі рас­коп­кі ўсіх гэ­тых пом­ні­каў.

[caption id="attachment_71103" align="alignnone" width="600"]10-4 Вось та­кія ар­тэ­фак­ты ў сва­бод­ным до­сту­пе пра­да­юц­ца у інтэрнэце.[/caption]

— Як па­каз­вае прак­ты­ка, ці вы­кон­ва­ец­ца за­ка­на­даў­ства па ахо­ве ар­хеа­ла­гіч­най спад­чы­ны?

— Ня­гле­дзя­чы на тое, што ёсць за­кон па ахо­ве гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны, дзе дак­лад­на пра­пі­са­ны ўмо­вы ахо­вы каш­тоў­нас­цяў, у гэ­тай сфе­ры ёсць вя­ліз­ная коль­касць праб­лем. Улас­ні­кі ці не ве­да­юць за­ка­на­даў­ства, ці ро­бяць вы­гляд, што не ве­да­юць. З вя­лі­кім скры­пам да­во­дзіц­ца зна­хо­дзіць фі­нан­са­ван­не на аб­сле­да­ван­не су­час­на­га ста­ну аб'­ек­таў гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны. Са­мае крыўд­нае, што не пра­ду­гле­джа­на ад­па­вед­на­га па­ка­ран­ня за раз­бу­рэн­не пом­ні­каў ар­хеа­ло­гіі, за не­ахай­нае стаў­лен­не да іх. Лю­дзі мо­гуць са­ма­воль­на вы­рыць на мес­цы га­ра­дзі­шча кар'­ер і не атры­маць за гэ­та ні­я­ка­га па­ка­ран­ня.

— Ёсць дум­ка, што за­ка­на­даў­чая ба­за ў нас доб­рая, але па­куль не за­ве­дзе­на ні­вод­най ад­мі­ніст­ра­цый­най ці кры­мі­наль­най спра­вы ў гэ­тай сфе­ры, зла­чын­цы ад­чу­ва­юць ся­бе спа­кой­на...

— Так, за­ко­ны ёсць. Але не рас­пра­ца­ва­ны ме­ха­нізм пры­цяг­нен­ня да ад­каз­нас­ці лю­дзей, якія па­ру­ша­юць за­ка­на­даў­ства. Ча­му не за­вод­зяц­ца та­кія спра­вы?.. Нам тлу­ма­чаць, што не ве­да­юць, як дак­лад­на гэ­та ра­біць. На­прык­лад, зла­віў ты не­за­кон­на ры­бу ці за­біў ла­ся — у за­ко­не дак­лад­на пра­пі­са­ны па­мер на­не­се­най шко­ды ў гра­шо­вым эк­ві­ва­лен­це. А ў да­чы­нен­ні да гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны та­кі ме­ха­нізм яшчэ толь­кі рас­пра­цоў­ва­ец­ца. З ін­ша­га бо­ку, мы су­ты­ка­ем­ся так­са­ма і з пэў­ным не­ра­зу­мен­нем важ­нас­ці гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў. Каб на­шы ад­каз­ныя асо­бы ра­зу­ме­лі гэ­та, быў бы зу­сім ін­шы па­ды­ход. Бо тут у 100-пра­цэнт­ным па­ме­ры на­но­сіц­ца шко­да дзяр­жаў­на-на­цы­я­наль­ным ін­та­рэ­сам. Ад­бы­ва­ец­ца ра­ба­ван­не пом­ні­каў ар­хеа­ло­гіі. Ар­тэ­фак­ты ад­кры­та пра­да­юц­ца ў ін­тэр­нэ­це. Мы да­гэ­туль не мо­жам зра­зу­мець, ча­му так ад­бы­ва­ец­ца, хоць і па­ды­ма­ем гэ­тае пы­тан­не і ра­зам з дэ­пу­та­та­мі, і су­мес­на з Мі­ніс­тэр­ствам куль­ту­ры. Вель­мі скла­да­на зру­шыць спра­ву з мёрт­ва­га пунк­та, але мы зма­га­ем­ся.

— Апош­нім ча­сам вы­пад­кі та­ко­га раз­бу­рэн­ня так­са­ма зда­ра­лі­ся, мо­жа­це штось­ці пры­га­даць?

— Пры­кла­даў, ка­лі лю­дзі ра­бу­юць, зні­шча­юць кур­га­ны, мо­гіль­ні­кі, вя­лі­кае мност­ва, пра іх пі­шуць і СМІ. Ня­даў­на ў Круг­лян­скім ра­ё­не на Ма­гі­лёў­шчы­не сель­ска­гас­па­дар­чае прад­пры­ем­ства па да­ру­чэн­ні ад­на­го са сва­іх кі­раў­ні­коў зні­шчы­ла не­каль­кі ўні­каль­ных кур­га­ноў, якія быц­цам бы пе­ра­шка­джа­лі се­ва­зва­ро­ту. Гэ­тыя кур­га­ны да­сле­да­ва­лі­ся, фі­гу­ра­ва­лі ў роз­ных спі­сах, але ча­мусь­ці не бы­лі ўклю­ча­ны ў дзяр­жаў­ны спіс гіс­то­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў. Але з па­ка­ран­нем за па­ру­шэн­не за­ка­на­даў­ства ўзнік­лі скла­да­нас­ці... Ха­ця гэ­та ван­да­лізм, у да­чы­нен­ні не да су­час­ных, а больш ста­ра­жыт­ных па­ха­ван­няў. Тыя, хто раз­бу­рае кур­га­ны, па сут­нас­ці, да­ста­юць кос­ці з ма­гіл, зды­ма­юць з іх пярс­цён­кі, ін­шыя ўпры­го­жан­ні, пра­да­юць. Мне цяж­ка зра­зу­мець та­кія па­во­дзі­ны.

— Чор­ныя ка­паль­ні­кі ча­сам апе­лю­юць тым, што на­ву­коў­цы, маў­ляў, так­са­ма ка­па­юць...

— Так, але мы ка­па­ем толь­кі для та­го, каб атры­маць не­аб­ход­ную на­ву­ко­вую ін­фар­ма­цыю або ка­лі ўзні­кае пэў­ная па­гро­за для ар­хеа­ла­гіч­на­га пом­ні­ка, на­прык­лад, пад­час бу­даў­ніц­тва ці ка­лі ён раз­бу­ра­ец­ца. Ка­лі вя­дуц­ца пла­на­выя на­ву­ко­выя да­сле­да­ван­ні, то спа­чат­ку з дак­лад­най вы­ве­ра­най ме­то­ды­кай збі­ра­ец­ца ўся ін­фар­ма­цыя, кож­ны ар­тэ­факт, але за­тым ад­бы­ва­ец­ца яго ад­наў­лен­не, пе­ра­за­ха­ван­не астан­каў, кур­ган­ны на­сып вяр­та­ец­ца ў свой пер­ша­па­чат­ко­вы вы­гляд, якім ён быў да мо­ман­ту рас­ко­пак. Асоб­ныя ар­тэ­фак­ты не іс­ну­юць са­мі па са­бе, а заў­сё­ды зна­хо­дзяц­ца ў комп­лек­се пом­ні­ка ар­хеа­ло­гіі. Прос­та вы­ры­ван­не іх з кан­тэкс­ту — гэ­та па­ру­шэн­не за­ко­наў і тра­ды­цый, што дзей­ні­ча­юць у све­це.

— Ня­ўжо ня­ма спо­са­бу па­ка­раць па­ру­шаль­ні­ка за­ко­на?

— Мы лі­чым, што ёсць, але ад­каз­ныя за вы­ка­нан­не за­ка­на­даў­чых ак­таў лі­чаць іна­чай. На­прык­лад, дзей­ні­чае па­ста­но­ва №665 аб за­ба­ро­не ме­та­ла­дэ­тэк­та­раў (яны мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі ёсць да­звол — Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі НАН) — гэ­та ўжо пад­ста­ва для та­го, каб пры­цяг­нуць да ад­каз­нас­ці. А ям­кі ад ін­тэн­сіў­най пра­цы з ме­та­ла­дэ­тэк­та­ра­мі ка­ля вёс­кі Сту­дзён­ка вы­раз­на ві­даць на­ват на спа­да­рож­ні­ка­вых здым­ках! Мы вы­сту­па­ем за тое, каб за­ба­ра­ніць ад­кры­ты про­даж ар­хеа­ла­гіч­ных ар­тэ­фак­таў, як гэ­та пры­ня­та ў шэ­ра­гу су­сед­ніх кра­ін. А ў нас у Бе­ла­ру­сі на сай­це www.ay.by бы­лі вы­стаў­ле­ны на про­даж «2 гарш­кі, 2 па­цер­кі з ніз­кі, па­кры­тыя за­ла­той фоль­гай, пярс­цён­кі і пад­вес­ка са зва­ноч­ка­мі», якія маг­лі быць зда­бы­ты толь­кі ў вы­ні­ку ра­баў­ні­чых рас­ко­пак па­ха­валь­ных пом­ні­каў.

— Ці не бы­ло дум­кі звяр­нуц­ца ў пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны і пра­па­на­ваць ім на­рэш­це пры­цяг­нуць ка­гось­ці да ад­каз­нас­ці?

— Ці атры­ма­ец­ца гэ­та зра­біць, мож­на бу­дзе ўба­чыць на пры­кла­дзе раз­бу­ра­ных кур­га­ноў у Круг­лян­скім ра­ё­не. На­ву­коў­цы Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі і Ма­гі­лёў­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та (яны не­па­срэд­на за­ўва­жы­лі раз­бу­рэн­не) па прось­бе Круг­лян­ска­га РУ­УС ра­бі­лі на­ву­ко­вае за­клю­чэн­не, у якім у гра­шо­вым эк­ві­ва­лен­це аца­ні­лі на­не­се­ную шко­ду. След­чыя ор­га­ны зай­ма­лі­ся гэ­тай спра­вай, ад­нак яна яшчэ не за­вяр­шы­ла­ся.

— Якія яшчэ зна­ход­кі мі­ну­ла­га го­да вы б ад­зна­чы­лі?

— Ад­мет­ныя да­сле­да­ван­ні пра­во­дзі­лі­ся ў мно­гіх га­ра­дах Бе­ла­ру­сі. Мі­ну­лы год стаў асаб­лі­вым па вы­яў­лен­ні но­вых ар­тэ­фак­таў у Пін­ску, што звя­за­на з пра­вя­дзен­нем «Да­жы­нак». Да­сле­да­ван­ня­мі кі­ра­ваў вя­до­мы ар­хе­о­лаг, док­тар на­вук, пра­фе­сар Пётр Лы­сен­ка. Бы­лі зной­дзе­ны фраг­мен­ты ста­ра­жыт­на­га хра­ма — рэшт­кі драў­ля­най царк­вы ў го­нар свя­то­га Сі­мя­о­на XІV ста­год­дзя. Ад­шу­ка­лі так­са­ма фун­да­мент ад­ной з най­буй­ней­шых на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі сі­на­го­гі XVІ ста­год­дзя. Важ­ны­мі для ра­зу­мен­ня сла­вян­скай праб­ле­ма­ты­кі ста­лі рас­коп­кі ў Га­рад­ку док­та­ра на­вук, пра­фе­са­ра Воль­гі Ляў­ко, а так­са­ма да­сле­да­ван­ні кан­ды­да­та на­вук Анд­рэя Вай­ця­хо­ві­ча на ар­хеа­ла­гіч­ным комп­лек­се Мен­ка — на на­шу дум­ку, уні­каль­ным аб'­ек­це пад Мінск­ам, на які па­він­ны звяр­нуць піль­ную ўва­гу мяс­цо­выя ўла­ды і які па­ві­нен ак­тыў­на ўклю­чац­ца ў ту­рыс­тыч­ную сфе­ру ста­лі­цы.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».