Вы тут

У канфлікце нараджаецца... рак?


Ва ўзнік­нен­ні ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­няў ві­на­ва­тыя ві­ру­сы, му­та­цыі, кан­цэ­ра­ге­ны і... стрэ­сы. Яшчэ ста­ра­жыт­ныя грэ­кі раз­гля­да­лі ў якас­ці пра­фі­лак­ты­кі жыц­ця­ра­дас­насць. Маў­ляў, мно­гія за­хвор­ван­ні вы­зна­ча­юц­ца пэў­ны­мі ўнут­ра­ны­мі пра­цэ­са­мі. Ця­пер гэ­та яшчэ на­зы­ва­юць псі­ха­са­ма­ты­кай. І са­праў­ды, бы­ло да­ка­за­на, што стан эма­цы­я­наль­най сфе­ры іс­тот­на ўплы­вае на імун­ную і эн­да­крын­ную сіс­тэ­мы. З пунк­ту гле­джан­ня ста­ра­жыт­най кі­тай­скай ме­ды­цы­ны пух­лі­на — вы­нік за­стою жыц­цё­вай энер­гіі і кры­ві. Ад­сюль і ля­чэн­не, скі­ра­ва­нае на ўсё тую ж зме­ну сты­лю жыц­ця.

10-10

Ёсць мер­ка­ван­не, што ан­ка­ло­гія — штось­ці кштал­ту ўзня­тых уга­ру рук. Хво­ры прос­та зні­мае з ся­бе ад­каз­насць за ня­вы­ра­ша­ныя праб­ле­мы: «Ну не атрым­лі­ва­ец­ца ў мя­не — ня­хай ця­пер з гэ­тай праб­ле­май пор­ка­юц­ца ўра­чы». Та­кім чы­нам, ча­ла­век атрым­лі­вае ўдар, траў­му, пас­ля якой яму б не пе­ра­шко­дзі­ла па­чаць жыць інакш, з улі­кам аб­ста­він, якія траў­му­юць. На жаль, сі­ту­а­цыя іг­на­ру­ец­ца, і каб вяр­нуць ча­ла­ве­ка да по­шу­ку ра­шэн­ня, ар­га­нізм па­чы­нае фар­мі­ра­ваць пух­лі­ну.

Што мо­жа быць траў­май? Звы­чай­ны кан­флікт унут­ры асо­бы. Ка­лі аса­біс­тыя прын­цы­пы, стэ­рэа­ты­пы і пра­ві­лы па­тра­бу­юць ад нас ад­но, а ад­бы­ва­ец­ца ці па­він­на ад­быц­ца — пры на­шай доб­ра­ах­вот­най зго­дзе — зу­сім ін­шае. Ну, ска­жам, жан­чы­на ў свой час рас­ла ў вель­мі стро­гай сям'і («доб­рая дач­ка, ідэа­льная жон­ка») і рап­там ад­чу­ла моц­ную сек­су­аль­ную ця­гу. Зда­ец­ца, мож­на толь­кі па­дзя­ка­ваць лё­су за тое, што ней­кі час бы­ло не­да­ступ­на, ад­нак жан­чы­на вы­бі­рае рэ­прэ­сіў­ныя ме­ры, «вы­да­ляе» з псі­хі­кі ін­фар­ма­цыю па­доб­на­га кштал­ту. «Ін­фар­ма­цыя» тым ча­сам усё роў­на бу­дзе вяр­тац­ца. І ад­ной­чы вер­нец­ца на са­ма­тыч­ным уз­роў­ні.

Ка­лі азір­нуц­ца на­во­кал, мож­на за­ўва­жыць, як шмат лю­дзей пра­жы­ва­юць не сваё жыц­цё — бе­га­юць і мі­ту­сяц­ца ва­кол та­го, на што ду­ша на­огул не ад­клі­ка­ец­ца. Нех­та вы­строй­вае ста­сун­кі з парт­нё­рам так, што ў іх ня­ма ні глыт­ка све­жа­га па­вет­ра, а толь­кі ка­ла­саль­ная, за­душ­лі­вая за­леж­насць. Да­стат­ко­ва вы­да­ліць гэ­тую за­леж­насць з жыц­ця — і та­му, хто аб­са­лют­на не здоль­ны аба­пер­ці­ся на са­мо­га ся­бе, ка­нец. У яго апус­цяц­ца ру­кі. Фак­тыч­на ар­га­нізм у та­кіх сі­ту­а­цы­ях па­тра­буе змя­ніц­ца. Змя­ніц­ца або... па­мер­ці. Так гэ­та бу­дзе гу­чаць, ка­лі гля­дзець на сі­ту­а­цыю «ва­чы­ма» хва­ро­бы.

Умо­ва для кож­на­га прос­тая: хо­чаш жыць — жы­ві ра­дас­на, будзь шчас­лі­вым. Але што ме­на­ві­та ро­біць дак­лад­на мя­не ра­дас­ным і шчас­лі­вым? Вось пы­тан­не, ад­каз на якое па­каз­вае па­мыл­ку ча­ла­ве­ка. Ажы­віць яго здоль­нае як­раз тое, ад ча­го ён так доў­га бе­гаў, да ча­го не пры­слу­хоў­ваў­ся і што, хут­чэй за ўсё, у ва­чах гра­мад­скас­ці не з'яў­ля­ец­ца над­та важ­кім і па­спя­хо­вым. Ка­лісь­ці хво­ры зра­біў ня­пра­віль­ны вы­бар, і пух­лі­на — гэ­та рас­пла­та.

А што ж ду­ма­юць на­конт гэ­та­га ан­ко­ла­гі? Па-пер­шае, яны лі­чаць ан­ка­ла­гіч­ныя за­хвор­ван­ні на­столь­кі скла­да­най з'я­вай, што не бя­руц­ца да­ваць прос­тыя ад­ка­зы. Не­ка­то­рыя спе­цы­я­ліс­ты не ад­маў­ля­юць су­вя­зі па­між псі­ха­эма­цый­ным ста­нам ча­ла­ве­ка і ры­зы­кай раз­віц­ця зла­я­кас­ных пух­лін. Ад­нак га­лоў­ныя пры­чы­ны па­хо­джан­ня пух­лін — усё ж та­кі бія­ла­гіч­ныя. Псі­ха­ла­гіч­ны мо­мант уплы­вае, хут­чэй, на рост пух­лі­ны, па­коль­кі, як мы ка­за­лі вы­шэй, уз­дзей­ні­чае на імун­ную сіс­тэ­му.

Про­ці­ста­яць псі­ха­са­ма­тыч­ным па­ру­шэн­ням — гэ­та зна­чыць пе­ра­адоль­ваць пра­цяг­лыя стрэ­сы ці не да­пус­каць іх. Са­мыя моц­ныя з іх звя­за­ны з пе­ра­жы­ван­нем стра­ты ней­кіх знач­ных для нас лю­дзей ці не­пры­мі­ры­мы­мі кан­флік­та­мі з гэ­ты­мі людзь­мі.

Вы­ра­шай­це кан­флік­ты.

Не за­трым­лі­вай­це­ся ў мі­ну­лым.

За­вяр­шай­це ўсё, што трэ­ба за­вяр­шыць.

Не будзь­це ін­фан­тыль­ны­мі. Да­рос­лы ча­ла­век мо­жа і па­ві­нен спраў­ляц­ца з са­мы­мі роз­ны­мі сі­ту­а­цы­я­мі і цяж­кас­ця­мі, а не пры­па­да­бняц­ца стра­у­су.

Шу­кай­це апо­ру ўнут­ры ся­бе, для ча­го спа­чат­ку па­раз­ва­жай­це над пы­тан­ня­мі:

«Што са мной за­раз ад­бы­ва­ец­ца?», «Якія каш­тоў­нас­ці я пад­трым­лі­ваю — пра­пі­са­ныя гра­мад­ствам або тыя, што ад­па­вя­да­юць ма­ім са­праўд­ным жа­дан­ням?», «На­коль­кі я сва­бод­ны ў сва­ім вы­ба­ры?», «Які во­пыт мі­ну­ла­га і сён­ня вы­клі­кае ў мя­не слё­зы?», «Што не да­зва­ляе мне ру­хац­ца да­лей?».

Эмо­цыі цэ­мен­ту­юц­ца, толь­кі ка­лі мы ба­ім­ся за­зір­нуць у па­шко­джа­ны ўчас­так ду­шы. А ба­яц­ца не трэ­ба. Ні­чо­га не зме­ніц­ца, па­куль мы не да­ру­ем, не ад­пус­цім, не пры­мі­рым­ся. Са­мо ра­зу­мен­не за­леж­нас­ці на­ша­га жыц­ця ад нас са­міх здоль­нае азда­раў­ляць. Да­рэ­чы, не­здар­ма ў раз­ві­тых кра­і­нах та­кая па­пу­ляр­ная псі­ха­тэ­ра­пія. За­меж­ныя ву­чо­ныя да­ка­за­лі так­са­ма і яе эфек­тыў­насць у ля­чэн­ні ан­ка­ла­гіч­ных хво­рых.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.