Вы тут

Кніга як сімвал разумення


Сён­ня сваю ра­бо­ту па­чы­нае

XXІІ Мін­ская між­на­род­ная кніж­ная вы­ста­ва-кір­маш. На свя­та ў бе­ла­рус­кую ста­лі­цу за­ві­та­ла рэ­корд­ная коль­касць гас­цей — прад­стаў­ні­кі аж­но 28 кра­ін! Але ім у шы­коў­ным па­віль­ё­не на пра­спек­це Пе­ра­мож­цаў, 14 зу­сім не цес­на. Ка­лі по­бач кніж­ныя стэн­ды сяб­роў, ка­лі зле­ва і спра­ва чу­юц­ца роз­ныя мо­вы су­се­дзяў, прэ­зен­та­цыя ўлас­ных на­ві­нак ідзе яшчэ больш жва­ва.

11-31

Га­на­ро­вым гос­цем вы­ста­вы ста­ла Кі­тай­ская На­род­ная Рэс­пуб­лі­ка. 5000 най­леп­шых кніг, да­стаў­ле­ных аку­рат з Пад­ня­бес­най, у гэ­тыя дні бу­дуць да­ступ­ныя для пра­гля­ду і чы­тан­ня. По­тым іх ура­чыс­та пе­рад­адуць На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі, што ста­не сім­ва­лам на­ша­га сяб­роў­ства і ўза­е­ма­вы­руч­кі. Вя­до­ма, ёсць маг­чы­масць аса­біс­та па­слу­хаць кі­тай­скіх паэ­таў і пісь­мен­ні­каў, за­даць пы­тан­ні аў­та­рам і знаў­цам кніж­най спра­вы.

Га­лоў­ны экс­па­нент фо­ру­му — Ра­сій­ская Фе­дэ­ра­цыя. Пісь­мен­ні­кі, кні­га­вы­даў­цы з Маск­вы, Санкт-Пе­цяр­бур­гу, ін­шых кут­коў вя­лі­кай кра­і­ны ча­ка­юць бе­ла­рус­кіх чы­та­чоў на твор­чыя су­стрэ­чы, прэ­зен­та­цыі, аў­то­граф-се­сіі. З упэў­не­нас­цю мож­на ка­заць, што тут бу­дзе што аб­мер­ка­ваць і ка­го па­слу­хаць.

Са­мыя вя­лі­кія кніж­ныя экс­па­зі­цыі пра­па­ну­юць на­шы еў­ра­пей­скія сяб­ры — Гер­ма­нія, Фран­цыя, Вя­лі­ка­бры­та­нія, Іта­лія. Але ўраж­ваць яны бу­дуць не толь­кі па­ме­рам, але і якас­цю. На­прык­лад, Па­соль­ства Іта­ліі ў Мін­ску ра­іць па­гар­таць іх кні­гі, пры­све­ча­ныя італь­ян­скай кух­ні і куль­ту­ры ежы. Для ах­вот­ных вы­ву­чаць італь­ян­скую мо­ву ад­мыс­ло­ва пад­рых­та­ва­ныя пад­руч­ні­кі. Вы­дан­ні па мас­тацт­ва­знаў­стве, дзі­ця­чая лі­та­ра­ту­ра — так­са­ма не па­кі­нуць абы­яка­вы­мі кні­га­лю­баў. Па­соль­ства Гер­ма­ніі прад­ста­віць вы­дан­ні пра Бе­ла­русь на ня­мец­кай мо­ве. Бу­дуць вы­стаў­ляц­ца кні­гі для дзя­цей і пад­лет­каў, у тым лі­ку двух­моў­ныя — на рус­кай і ня­мец­кай мо­вах. Маш­таб­нас­цю і змяс­тоў­нас­цю ўра­зіць так­са­ма экс­па­зі­цыя Іра­на.

Вя­до­ма, і ай­чын­ным кні­га­вы­даў­цам і аў­та­рам на кніж­ным фо­ру­ме ад­ве­дзе­на асаб­лі­вае мес­ца. Сё­ле­та асноў­най тут з'яў­ля­ец­ца тэ­ма Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі і ма­ла­дзёж­ная, бо гэ­ты год у на­шай кра­і­не аб­ве­шча­ны Го­дам мо­ла­дзі. На вы­ста­ве ўша­ну­юць пе­ра­мож­цаў кон­кур­су ма­ла­дых лі­та­ра­та­раў «Пер­шая гла­ва». Ура­чыс­та па­він­шу­юць най­леп­шых аў­та­раў, што да­сла­лі свае ра­бо­ты на між­на­род­ны кон­курс пла­ка­та па­тры­я­тыч­най тэ­ма­ты­кі, пры­све­ча­ны 70-год­дзю Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі.

Асаб­лі­ва важ­най па­дзе­яй вы­ста­вы бу­дзе між­на­род­ны сім­по­зі­ум лі­та­ра­та­раў пад наз­вай «Пісь­мен­нік і час». Май­стры сло­ва з 16 кра­ін атры­ма­юць маг­чы­масць па­дзя­ліц­ца ад­но з ад­ным улас­ным ба­чан­нем све­ту, сва­і­мі дум­ка­мі пра тое, што ад­бы­ва­ец­ца на­во­кал. А сло­ва пісь­мен­ні­ка, як вя­до­ма, — са­праўд­нае люс­тэр­ка ча­су. У га­рад­ской ра­ту­шы за­меж­ныя гос­ці су­стрэ­нуц­ца з мо­лад­дзю го­ра­да Мін­ска. За­пла­на­ва­ныя су­стрэ­чы ў пе­да­га­гіч­ным уні­вер­сі­тэ­це імя Мак­сі­ма Тан­ка, у Ін­сты­ту­це жур­на­ліс­ты­кі БДУ. Пле­нэр­нае па­ся­джэн­не ад­бу­дзец­ца 12 лю­та­га ў кан­фе­рэнц-за­ле вы­ста­вач­на­га цэнт­ра.

Куль­мі­на­цы­яй кніж­на­га свя­та, што бу­дзе доў­жыц­ца да 15 лю­та­га ўключ­на, ста­не ўру­чэн­не ўзна­га­род пе­ра­мож­цам на­цы­я­наль­на­га кон­кур­су «Мас­тац­тва кні­гі».

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».