Вы тут

Кантакты нараджаюць давер


Дэ­пу­та­ты на мес­цах па­він­ны не ўказ­ваць, а ме­на­ві­та да­па­ма­гаць

Сён­ня ў кра­і­не пра­хо­дзяць се­сіі ра­ён­ных і сель­скіх Са­ве­таў дэ­пу­та­таў, дзе аб­мяр­коў­ва­юць ра­бо­ту са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян, за­ха­ды па за­бес­пя­чэн­ні якас­на­га жыц­ця на­сель­ніц­тва. У іх пры­ма­юць удзел чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі і дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў. Ме­на­ві­та яны да­па­мо­гуць у вы­ра­шэн­ні тых праб­лем, якія не пад сі­лу рэ­гі­ё­нам. «Але ка­лі пра­віль­на ар­га­ні­за­ваць ра­бо­ту дэ­пу­та­таў Са­ве­таў пяр­віч­на­га звя­на, то шмат якія пы­тан­ні са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця тэ­ры­то­рый мож­на па­спя­хо­ва вы­ра­шаць на мес­цах», — ад­зна­чы­ла пад­час су­стрэ­чы са стар­шы­ня­мі сель­скіх Са­ве­таў у Ін­сты­ту­це дзяр­жаў­най служ­бы Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч.

Дэ­пу­тац­кі кор­пус кра­і­ны на­ліч­вае амаль 19 ты­сяч ча­ла­век, у тым лі­ку 14 ты­сяч — дэ­пу­та­ты пяр­віч­на­га ўзроў­ню. Гэ­та дзейс­ная сі­ла. Асноў­ная за­да­ча дэ­пу­та­таў, падкрэсліла Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч, перш за ўсё — ар­га­ні­за­цый­на-ма­са­вая і тлу­ма­чаль­ная ра­бо­та з на­сель­ніц­твам па пы­тан­нях рэа­лі­за­цыі дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі. Эфек­тыў­насць мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня за­ле­жыць не толь­кі ад на­яў­нас­ці не­аб­ход­ных за­ко­наў, але і ад ра­зу­мен­ня жы­ха­ра­мі сва­іх пра­воў і аба­вяз­каў, якія з гэ­тых за­ко­наў вы­ні­ка­юць.

Не дзе­ля «пту­шач­кі» ў пла­не

Вель­мі важ­на сён­ня па­шы­рыць прак­ты­ку гра­мад­ска­га аб­мер­ка­ван­ня важ­ней­шых пы­тан­няў, тым са­мым пры­цяг­ва­ю­чы гра­ма­дзян да кі­ра­ван­ня дзяр­жа­вай. Фор­маў і ме­та­даў тут вель­мі шмат. «Ва­шы па­пя­рэд­ні­кі на­пра­ца­ва­лі ба­га­ты во­пыт. Яго трэ­ба вы­ву­чаць і вы­ка­рыс­тоў­ваць у сва­ёй ра­бо­це, — звяр­ну­ла­ся да аў­ды­то­рыі се­на­тар. — Не­аб­ход­на так­са­ма на­ладж­ваць больш цес­нае су­пра­цоў­ніц­тва са срод­ка­мі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, па­каз­ваць, што кан­крэт­на зроб­ле­на дэ­пу­та­та­мі, сель­вы­кан­ка­ма­мі. Вар­та ўста­наў­лі­ваць і ін­фар­ма­цый­ныя стэн­ды з не­аб­ход­ны­мі для лю­дзей звест­ка­мі, ін­фар­ма­цы­яй, што ад­бы­ва­ец­ца ў Са­ве­це».

Як ад­зна­чы­ла Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч, дэ­пу­та­ты па­він­ны быць са­праўд­ны­мі па­моч­ні­ка­мі кі­раў­ні­коў рэ­гі­ё­наў і прад­пры­ем­стваў, за­бяс­печ­ваць эфек­тыў­нае вы­ка­ры­стан­не вы­твор­чых ма­гут­нас­цяў, сы­ра­ві­ны, ма­тэ­ры­я­лаў, аса­біс­тым пры­кла­дам па­каз­ваць доб­ра­сум­лен­ныя ад­но­сі­ны да спра­вы, не па­кі­даць без ува­гі фак­ты без­гас­па­дар­час­ці. «Трэ­ба не прос­та глы­бо­ка ўні­каць у праб­ле­мы, але і за­ся­родж­ваць на іх ува­гу ад­мі­ніст­ра­цыі, умеш­вац­ца не з мэ­тай указ­ваць, а ме­на­ві­та да­па­ма­гаць, — кан­ста­та­ва­ла се­на­тар. — І пра­ца­ваць у гэ­тым на­прам­ку ра­зам з ідэ­о­ла­га­мі, праф­са­юза­мі». За­ка­на­даў­чая ба­за дае дэ­пу­та­там мяс­цо­вых Са­ве­таў да­стат­ко­ва маг­чы­мас­цяў: се­сіі, дэ­пу­тац­кія гру­пы, аб'­яд­нан­ні, за­пы­ты, удзел у пра­вер­ках ра­бо­ты дзяр­жаў­ных і ін­шых ар­га­ні­за­цый. Акра­мя та­го, дэ­пу­та­ты ма­юць пра­ва пры­цяг­ваць ад­каз­ных асоб вы­кан­ка­маў, ін­шых служ­баў да ўдзе­лу ў аса­біс­тых пры­ёмах гра­ма­дзян, раз­гля­дзе за­пы­таў.

У мно­гіх рэ­гі­ё­нах стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў раз на ме­сяц пра­вод­зяць пла­нёр­кі, дзе пры­сут­ні­ча­юць кі­раў­ні­кі мяс­цо­вых ар­га­ні­за­цый і прад­пры­ем­стваў. Гэ­та ро­біц­ца не дзе­ля «пту­шач­кі» ў пла­не, а для та­го, каб аб­мер­ка­ваць праб­ле­мы тэ­ры­то­рый.

Па вы­ні­ках та­кіх су­стрэч на­мя­ча­юц­ца ме­ра­пры­ем­ствы, за­ма­цоў­ва­юц­ца ад­каз­ныя за іх. На на­ступ­най на­ра­дзе ана­лі­зу­ец­ца зроб­ле­нае. Вя­до­ма, стар­шы­ні сель­скіх, па­сял­ко­вых Са­ве­таў, дэ­пу­та­ты пяр­віч­на­га ўзроў­ню су­стра­ка­юц­ца з кі­раў­ні­ка­мі суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня і на се­сі­ях, і на па­ся­джэн­нях ка­мі­сій, вы­кан­ка­маў. Але, як па­каз­вае прак­ты­ка, не­па­срэд­ныя дзе­ла­выя кан­так­ты пры­но­сяць плён, па­вы­ша­юць аў­та­ры­тэт дэ­пу­та­таў, да­вер на­сель­ніц­тва і спры­я­юць раз­віц­цю тэ­ры­то­рый. Ды і гра­ма­дзя­не менш звяр­та­юц­ца па пы­тан­нях жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня «на­верх» — у ра­ён ці воб­ласць.

Вы­яў­ляць дар­ма­е­даў і вы­хоў­ваць кад­ры

Ка­тэ­го­рыя лю­дзей, якія не пра­цу­юць, уз­нік­ла не сён­ня. Не­ка­то­рыя шмат га­доў ся­дзяць на шыі ў ста­рых баць­коў, у шмат­дзет­ных сем'­яў, хтось­ці ез­дзіць на за­роб­кі за мя­жу. Ра­зам з тым яны ка­рыс­та­юц­ца ўсі­мі да­бро­та­мі, па­слу­га­мі ме­ды­цы­ны на­роў­ні з сум­лен­ны­мі па­дат­ка­пла­цель­шчы­ка­мі. «Дэ­пу­та­там не­аб­ход­на вы­яў­ляць дар­ма­е­даў, уплы­ваць на іх усі­мі да­ступ­ны­мі срод­ка­мі. Вы на мес­цах ве­да­е­це сва­іх лю­дзей, кож­ную сям'ю, хто як жы­ве, чым зай­ма­ец­ца», — ад­зна­чы­ла Свят­ла­на Ге­ра­сі­мо­віч.

Лю­дзі, якія ма­юць во­пыт дэ­пу­тац­кай дзей­нас­ці, у тым лі­ку і на ўзроў­ні пяр­віч­на­га звя­на, уме­юць пра­ца­ваць з на­сель­ніц­твам, слу­хаць і пры­маць ра­шэн­ні. Як ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, дэ­пу­та­ты ўсіх уз­роў­няў — гэ­та рэ­зерв кад­раў. Асаб­лі­вую ўва­гу вар­та звяр­таць на мо­ладзь, іні­цы­я­тыў­ных, ак­тыў­ных лю­дзей, пра­па­ноў­ваць іх кан­ды­да­ту­ры ў рэ­зерв кад­раў, на кі­ру­ю­чыя па­са­ды. У Бе­ла­ру­сі на гра­мад­скіх па­чат­ках па іні­цы­я­ты­ве зні­зу ство­ра­на 35 мо­ла­дзе­вых пар­ла­мен­таў — і ў вы­твор­чым, і сту­дэнц­кім, і школь­ным ася­род­ках. Ці­ка­вы во­пыт ра­бо­ты мо­ла­дзе­ва­га пар­ла­мен­та Мінск­ага га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў. Ма­ла­дыя лю­дзі да­па­ма­га­юць вы­ра­шаць шмат якія пы­тан­ні з жыц­ця го­ра­да, пры­сут­ні­ча­юць падчас пры­ёму гра­ма­дзян дэ­пу­та­та­мі гар­са­ве­та. «Гэ­та ня­дрэн­ная фор­ма да­лу­чэн­ня мо­ла­дзі да гра­мад­скага жыц­ця», — лі­чыць стар­шы­ня па­ста­ян­най ка­мі­сіі.

Са­вет дрэн­на­га не па­ра­іць

Пры Са­ве­це Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду з 2007 го­да пра­цуе Са­вет па ўза­е­ма­дзе­ян­ні ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Са­вет пра­цуе на гра­мад­скіх па­чат­ках і дае маг­чы­масць на ўзроў­ні кра­і­ны ўза­е­ма­дзей­ні­чаць з за­меж­ны­мі струк­ту­ра­мі: Кан­грэсам мяс­цо­вых і рэ­гі­я­наль­ных ула­даў Са­ве­та Еў­ро­пы, па лі­ніі Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства — з аса­цы­я­цы­я­мі са­ве­таў ін­шых кра­ін — Ра­сія, Літ­ва, Лат­вія, Поль­шча. Але са­мае га­лоў­нае, Са­вет па ўза­е­ма­дзе­ян­ні вы­яз­джае ў рэ­гі­ё­ны, дзе глы­бо­ка вы­ву­чае праб­ле­мы, а по­тым аб­агуль­няе іх і зна­хо­дзіць шля­хі вы­ра­шэн­ня з удзе­лам Са­ве­та Мі­ніст­раў, мі­ніс­тэр­стваў, ве­дам­стваў. Ра­шэн­ні са­ве­та но­сяць рэ­ка­мен­да­цый­ны ха­рак­тар, але не бы­ло вы­пад­ку, каб яго не па­чу­лі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.