Вы тут

Кругом людзі...


Ця­пер ня­рэд­ка да­во­дзіц­ца чы­таць, як пра­вод­зяць экс­пе­ры­мен­ты су­пра­цоў­ні­кі дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі аль­бо вы­ра­та­валь­ні­кі. Мі­лі­цы­я­не­ры, на­прык­лад, кла­дуць ма­не­кен пры да­ро­зе, які на­гад­вае па­цяр­пе­ла­га ад ава­рыі ча­ла­ве­ка, а по­тым пад­ліч­ва­юць, коль­кі кі­роў­цаў спы­ні­ла­ся, каб ака­заць да­па­мо­гу аль­бо хоць вы­клі­каць ад­па­вед­ныя служ­бы. Гэ­ту коль­касць, ві­даць, мож­на су­ад­нес­ці з лі­кам усіх, хто пра­ехаў па тра­се, і вы­вес­ці та­кім чы­нам пра­цэнт чу­лас­ці, не­абы­яка­вас­ці, гра­ма­дзян­скай свя­до­мас­ці су­ай­чын­ні­каў. Але ад­на спра­ва, ка­лі «па­цяр­пе­лы ча­ла­век» зна­хо­дзіц­ца пры да­ро­зе: нех­та, мо­жа, ду­мае, што спы­ніц­ца на­ступ­ны. Хоць та­го, хто так ду­мае, гэ­та не апраўд­вае, — для ах­вя­ры ава­рыі хві­лі­на мо­жа ады­граць ра­ка­вую ро­лю... І ўсё ж зу­сім ін­шае, ка­лі б'юць, ра­бу­юць, гвал­ту­юць тут і ця­пер: ча­ла­век про­сіць да­па­мо­гі, спа­дзя­ец­ца на яе, кру­гом жа лю­дзі! А яны, вы­пад­ко­выя свед­кі, пад­ні­ма­юць вы­шэй каў­ня­ры і ху­цень­ка зва­роч­ва­юць за рог. Ска­жа­це, не мо­жа быць?

На жаль, бы­ло не так даў­но. У звы­чай­ным рай­цэнт­ры, які раз­ме­шча­ны па­між Брэс­там і Пін­скам. Не вель­мі да­лё­ка ад чы­гу­нач­на­га вак­за­ла ся­род бе­ла­га дня зла­мыс­нік на­паў на 50-га­до­вую жан­чы­ну і па­цяг­нуў яе ў блі­жэй­шую ле­са­па­сад­ку. По­тым уда­рыў жан­чы­ну, па­ва­ліў на зям­лю, па­чаў зры­ваць адзен­не. Увесь гэ­ты час яна кры­ча­ла, клі­ка­ла на да­па­мо­гу. Ней­кім ба­ка­вым зро­кам па­спя­ва­ла за­ў-
ва­жыць лю­дзей, двух-трох ча­ла­век, якія ба­чы­лі, не маг­лі не ба­чыць мо­мант ба­раць­бы. І не зра­бі­лі н і ч о г а, каб да­па­маг­чы. На­ват не на­бра­лі ну­мар мі­лі­цыі, не па­ве­да­мі­лі пра зла­чын­ства.

На шчас­це, яна не­як ад­бі­ла­ся і змаг­ла ўця­чы. Уцёк і ён. Бо па­куль ачо­ма­ла­ся, па­куль пе­ра­ста­лі трэс­ці­ся ру­кі і змаг­ла на­рэш­це па­тэ­ле­фа­на­ваць у мі­лі­цыю, прай­шоў та­кі да­ра­гі час. Апе­ра­тыў­ная гру­па пры­бы­ла на мес­ца, ка­лі зла­мыс­нік па­спеў сха­вац­ца. Ві­да­воч­на, ён вель­мі хіт­ры і асця­рож­ны. У мі­лі­цыі ад­ра­зу ска­за­лі: каб нех­та са свед­каў ха­ця б па­зва­ніў, гвал­таў­ні­ка, хут­чэй за ўсё, за­тры­ма­лі б. Мяр­ку­ю­чы па апі­сан­нях па­цяр­пе­лай, вель­мі ве­ра­год­на, што гэ­та быў той, хто мае да­чы­нен­не да амаль двух дзя­сят­каў ана­ла­гіч­ных зда­рэн­няў на тэ­ры­то­рыі Брэсц­кай і Мін­скай аб­лас­цей. Ах­вя­ры гвал­ту аль­бо спро­баў згвал­та­ван­ня жы­вуць у Дра­гі­чын­скім, Бя­ро­заў­скім, Стаўб­цоў­скім, Дзяр­жын­скім і Мін­скім ра­ё­нах. Пра гэ­та ле­тась не раз пі­са­лі бе­ла­рус­кія СМІ. І гвал­таў­нік да гэ­тай па­ры на сва­бо­дзе.

А мог бы быць за кра­та­мі, ка­лі б вы­пад­ко­выя свед­кі зла­чын­ства не пра­яві­лі та­кой ма­ла­душ­нас­ці аль­бо ней­кай дзіў­най не­вы­тлу­ма­чаль­най бо­я­зі ці яшчэ не­ча­га, што цяж­ка вы­зна­чыць сло­ва­мі.

Ду­маю, мо­жа, зда­рэн­не ў Дра­гі­чы­не — усё ж ней­кае вы­клю­чэн­не. Не хо­чац­ца ве­рыць, што зу­сім ачарс­цве­лі на­шы ду­шы. Ды і нель­га ве­рыць, асаб­лі­ва, ка­лі пра­чы­та­еш кра­наль­ны сю­жэт, як мност­ва лю­дзей імк­ну­ла­ся да­па­маг­чы па­кі­ну­та­му са­ба­ку, як шу­ка­лі яму но­вых гас­па­да­роў і на­рэш­це знай­шлі. Не ка­жу­чы пра тое, як ня­рэд­ка ўсёй гра­ма­дой збі­ра­юц­ца па­трэб­ныя для ля­чэн­ня, на­ват за мя­жой, су­мы. Ды і ў што­дзён­ным жыц­ці пры­кла­даў коль­кі хо­чаш. Ка­лі пас­ля апе­ра­цыі ў па­ла­це ўпер­шы­ню пад­няц­ца з лож­ка та­бе да­па­ма­гае ста­рон­ні ча­ла­век, то ве­рыш, што чу­лых лю­дзей боль­шасць.

І ўсё ж... Зна­ё­мы па­жар­нік не раз рас­каз­ваў, як змя­ні­ла­ся стаў­лен­не лю­дзей да над­звы­чай­ных сі­ту­а­цый на­ват у сель­скай мяс­цо­вас­ці. Ра­ней, ка­лі за­га­раў­ся ней­кі бу­ды­нак, ад­ра­зу збя­га­ла­ся вёс­ка, ту­шы­лі ўсе ра­зам, вёд­ры з ва­дой пе­ра­да­ва­лі па лан­цуж­ку. А ця­пер не толь­кі ў тых сё­лах, дзе за­ста­ло­ся крыш­ку па­жы­лых пен­сі­я­не­раў, але і ў люд­ных на­се­ле­ных пунк­тах рэд­ка мож­на су­стрэць са­праўд­ную вяс­ко­вую са­лі­дар­насць. На­ад­ва­рот, вы­ра­та­валь­ні­ку ня­рэд­ка да­во­дзі­ла­ся ба­чыць, як зда­ро­выя дзе­цю­кі і паль­цам не ва­рушылі, каб да­па­маг­чы су­се­ду.

Неш­та ня­доб­рае ўсё ж ад­бы­ва­ец­ца з ду­ша­мі па­ра­лель­на з раз­віц­цём пра­грэ­су, ін­фар­ма­ты­за­цы­яй, гла­ба­лі­за­цы­яй, агуль­ным рос­там даб­ра­бы­ту. Ма­ла­дыя ад­га­родж­ва­юц­ца ад све­ту вір­ту­аль­ны­мі ста­сун­ка­мі, а то і на­огул гра­шаць спай­са­мі ці ал­ка­го­лем. Ад та­кіх ча­каць даб­ра не да­во­дзіц­ца. Да­рэ­чы, зла­мыс­нік на­паў на жан­чы­ну не­па­да­лё­ку ад пра­фе­сій­на-тэх­ніч­на­га ка­ле­джа. Цал­кам ве­ра­год­на, што вы­пад­ко­вы­мі свед­ка­мі бы­лі на­ву­чэн­цы той уста­но­вы. А мо­жа, і асо­бы без вы­зна­ча­на­га мес­ца жы­хар­ства і за­ня­ткаў, пра якіх вель­мі шмат ду­ма­юць рас­пра­цоў­шчы­кі за­ка­на­даў­ча­га ак­та аб дар­ма­е­дах. Але горш, ка­лі там бы­лі ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­ныя гра­ма­дзя­не, якія не здо­ле­лі зра­зу­мець, што на мес­цы той га­рот­ні­цы заўт­ра мо­жа быць жон­ка, дач­ка, сяст­ра кож­на­га з іх. І на­ра­каць не бу­дзе на ка­го...

P.S. Ка­лі ма­тэ­ры­ял быў пад­рых­та­ва­ны да дру­ку, у прэс-служ­бе аб­лас­но­га УУС па­ве­да­мі­лі, што ў Дра­гі­чы­не за­тры­ма­лі гра­ма­дзя­ні­на, які па­да­зра­ец­ца ў на­па­дзен­ні на жан­чы­ну. Ці мае ён да­чы­нен­не да ін­шых эпі­зо­даў з гвал­там, па­куль не­вя­до­ма.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».