Вы тут

Нюансы дэпутацкай «прафесіі»


Пра іх рас­ка­за­ла пар­ла­мен­та­рый На­тал­ля Ку­чын­ская

Пра­цу дэ­пу­та­та мы ра­зу­ме­ем перш за ўсё як удзел у рас­пра­цоў­цы і пры­няц­ці за­ко­наў. Але не менш важ­на да­па­ма­гаць лю­дзям, так бы мо­віць, ла­каль­на — су­стра­кац­ца з імі ў вы­бар­чых акру­гах, уні­каць у іх праб­ле­мы, раз­бі­рац­ца ў спрэч­ных пы­тан­нях. На­тал­ля КУ­ЧЫН­СКАЯ, на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па аду­ка­цыі, куль­ту­ры і на­ву­цы, дэ­пу­тат ад Іў­еў­скай вы­бар­чай акру­гі № 53, упэў­не­на: пра­ца з людзь­мі «на мес­цах» не менш важ­ная, чым вы­ра­шэн­не агуль­на­на­цы­я­наль­ных за­дач. Ча­ла­век пры­хо­дзіць на пры­ём да дэ­пу­та­та на­ват не як да прад­стаў­ні­ка ўла­ды, а як да свай­го аба­рон­цы.

11-16

—Ты­дзень, які да­ец­ца на пра­цу ў акру­зе, заў­сё­ды вель­мі на­сы­ча­ны, — за­ўва­жае дэ­пу­тат. — Я ста­ра­юся пра­во­дзіць мі­ні­мум два пры­ёмы што­ме­сяц у роз­ных ра­ё­нах, што ўва­хо­дзяць у маю акру­гу (Іў­еў­скі, Ашмян­скі і част­ка Лід­ска­га ра­ё­на). Гэ­та вель­мі важ­ная і за­па­тра­ба­ва­ная фор­ма пра­цы з людзь­мі. Яны пры­хо­дзяць з пы­тан­ня­мі, бе­да­мі, на­дзея­мі на вы­ра­шэн­не жыц­цё­вых праб­лем. Да нас ідуць не столь­кі як да ўла­ды вы­ка­наў­чай, а як да на­род­ных вы­бран­ні­каў — я на­ват ска­за­ла б, з боль­шы­мі ча­кан­ня­мі. Лю­дзі пры­хо­дзяць з роз­ны­мі праб­ле­ма­мі: ад­на­му трэ­ба ад­ра­ман­та­ваць дах, ін­ша­му — да­па­маг­чы вы­ле­чыць хво­рых дзя­цей.

—У чым асаб­лі­васць ва­шай акру­гі?

—Кож­ная вы­бар­чая акру­га мае сваю спе­цы­фі­ку. У мя­не тры ра­ё­ны, і ўсе яны на­ват па мен­та­лі­тэ­це роз­ныя. Я ка­лі ар­га­ні­зую су­стрэ­чы з вы­бар­шчы­ка­мі, у роз­ных ра­ё­нах раб­лю гэ­та па-роз­на­му. Ад­ны лю­дзі больш эма­цы­я­наль­ныя, ін­шыя па­ды­хо­дзяць вы­ключ­на па-дзе­ла­во­му. Без­умоў­на, пы­тан­ні ра­мон­ту да­рог, якас­ці па­слуг ЖКГ, са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня, пра­ца­ўлад­ка­ван­ня, пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля ёсць у лю­бым ра­ё­не.

За­зна­чу, што аб'­яд­ноў­вае жы­ха­роў ма­ёй акру­гі вель­мі важ­ная ры­са — лю­боў да ма­лой ра­дзі­мы. Ба­чу, што лід­ча­не ўлю­бё­ныя ў Лід­чы­ну; ашмян­цы ма­юць асаб­лі­вы го­нар яшчэ з ча­соў Ашмян­ска­га па­ве­та і вель­мі цэ­няць сваю гіс­то­рыю, уме­юць на ёй вы­хоў­ваць; іў­еў­цы над­звы­чай пра­ца­ві­тыя. Так­са­ма Іў­еў­ская вы­бар­чая акру­га — шмат­кан­фе­сій­ная, і гэ­та трэ­ба ўліч­ваць.

—Да­рэ­чы, ці звяр­та­юц­ца да дэ­пу­та­та вер­ні­кі роз­ных ве­ра­выз­нан­няў з ней­кі­мі пра­па­но­ва­мі, прось­ба­мі па кан­фе­сій­ных пы­тан­нях?

—Я су­пра­цоў­ні­чаю са свя­та­ра­мі ўсіх кан­фе­сій, што прад­стаў­ле­ны на Іў­еў­шчы­не. Пра­во­дзім ра­зам даб­ра­чын­ныя ак­цыі, куль­тур­на-вы­ха­ваў­чыя ме­ра­пры­ем­ствы, на­вед­ва­ем сем'і, дзе вы­хоў­ва­юц­ца дзе­ці-ін­ва­лі­ды. Не­як пад­час «круг­ла­га ста­ла», на якім мы аб­мяр­коў­ва­лі пы­тан­ні ду­хоў­на­га вы­ха­ван­ня мо­ла­дзі, фар­мі­ра­ван­ня куль­ту сям'і і ся­мей­ных каш­тоў­нас­цяў, я спы­та­ла ксян­дза, ба­цюш­ку і іма­ма, ці лёг­ка ім пра­ца­ваць пры та­кой шмат­кан­фе­сій­най сі­ту­а­цыі? І па­чу­ла ў ад­каз: «Мы прос­та вя­дзём лю­дзей да Бо­га, да ду­хоў­нас­ці. Не вель­мі важ­на, яко­га яны ве­ра­выз­ван­ня; га­лоў­нае, што мы вы­хоў­ва­ем бе­ла­ру­саў, тлу­ма­чым, што трэ­ба жыць у зго­дзе, па­ва­жаць і лю­біць баць­коў».

—Якія зва­ро­ты вам за­пом­ні­лі­ся асаб­лі­ва?

—Лю­дзі пры­хо­дзяць па па­ра­ду ці па да­па­мо­гу. І ў та­кіх вы­пад­ках ты не прос­та фар­маль­на да­еш тлу­ма­чэн­ні і пі­шаш у кар­ты пры­ёму гра­ма­дзян: «Рас­тлу­ма­ча­на», а ста­ра­еш­ся да­па­маг­чы па-ча­ла­ве­чы. Да мя­не быў зва­рот ад­на­го та­ты з прось­бай да­па­маг­чы да­чцэ, бо ў дзяў­чын­кі пасля перанесеных ін­фек­цыі і стрэ­су (у яе ня­даў­на па­мер­ла ма­ці) раз­ві­ла­ся цяж­кая хва­ро­ба. Мне вель­мі да­па­маг­лі спе­цы­я­ліс­ты Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя. Дзяў­чын­ку ад­пра­ві­лі на рэ­абі­лі­та­цыю. Ця­пер Ві­ка па­праў­ля­ец­ца, ву­чыц­ца на­ноў ха­дзіць, пры­хо­дзіць па­сту­по­ва ў нор­му, але… страч­вае зрок. Я ўспры­маю гэ­ту бя­ду як сваю. Та­му што дзяў­чын­ка зма­га­ец­ца з хваробай, як са­праўд­ны ге­рой. І прык­лад са­ма­адда­на­сці і да­бры­ні — яе цёт­ка, Але­на Іва­наў­на, пер­шая па­моч­ні­ца і сяб­роў­ка Вік­то­рыі. Дзя­ку­ю­чы ля­чэн­ню (тут ужо да­па­ма­гае мая ад­на­клас­ні­ца, якая ста­ла доб­рым док­та­рам), Ві­ка па­чы­нае рэ­ага­ваць на святло. Гэ­та та­кі вы­па­дак, які не за­бу­дзеш.

Ёсць зва­ро­ты, вы­ра­шэн­не якіх пе­ра­рас­тае ў цэ­лыя вы­ха­ваў­чыя ме­ра­пры­ем­ствы. Не­як мне па­скар­дзі­лі­ся, што дзе­ці су­се­дзяў не на­вед­ва­юць па­жы­лых баць­коў. Гэ­та тры­вож­ны сіг­нал, і я са сва­і­мі па­моч­ні­ка­мі па­ча­ла раз­бі­рац­ца ў праб­ле­ме. Дык гэ­тыя дзе­ці ўрэш­це і баць­коў на­ве­да­лі, і ра­монт у до­ме зра­бі­лі. Ад­нак праб­ле­ма не адзін­ка­вая! На вя­лі­кі жаль і вя­лі­кі со­рам, ёсць лю­дзі, якія зу­сім не кла­по­цяц­ца, каб за­бяс­пе­чыць баць­кам спа­кой­ную і кам­форт­ную ста­расць. У Іўі мы ар­га­ні­за­ва­лі «круг­лы стол» пад наз­вай «У дэ­фі­цы­це — ду­шэў­ная цеп­лы­ня…» з удзе­лам прад­стаў­ні­коў мяс­цо­вай ула­ды і ор­га­наў са­ма­кі­ра­ван­ня, гра­мад­скас­ці і ду­ха­вен­ства. На­шу гу­тар­ку транс­ля­ва­лі па мяс­цо­вым тэ­ле­ба­чан­ні. Лі­чу, што і та­кія рэ­чы па­трэб­ны, бо ад­на спра­ва — да­па­маг­чы кан­крэт­най сям'і, а дру­гая — паў­плы­ваць на дум­кі. Да­рэ­чы, удзель­ні­кі «круг­ла­га ста­ла» прый­шлі да вы­сно­вы, што ад­каз­насць за не­вы­ка­нан­не аба­вяз­каў дзя­цей у да­чы­нен­ні да баць­коў па­він­на быць больш дзейс­най. Тут ёсць пра што ду­маць нам як за­ка­на­даў­цам.

Пас­ля раз­гля­ду ад­на­го са зва­ро­таў у мя­не па­чаў рэа­лі­зоў­вац­ца свой дэ­пу­тац­кі пра­ект. Звяр­ну­лі­ся да мя­не па да­па­мо­гу баць­кі-вы­ха­валь­ні­кі да­моў ся­мей­на­га ты­пу. У вы­ні­ку атры­ма­лі­ся сяб­роў­ства і пра­ект, які мы на­зва­лі «Ака­дэ­мія «Сям'я». Яго ўдзель­ні­кі — вы­ха­ван­цы да­моў ся­мей­на­га ты­пу, якія зна­хо­дзяц­ца на тэ­ры­то­рыі ма­ёй вы­бар­чай акру­гі — гэ­та 60 дзя­цей, баць­кі-вы­ха­валь­ні­кі, спон­са­ры, прад­стаў­ні­кі мяс­цо­вай ула­ды і прос­та не­абы­яка­выя лю­дзі. З дзець­мі мы ванд­ру­ем па Бе­ла­ру­сі, па­сту­по­ва вы­ву­ча­ем та­кім чы­нам гіс­то­рыю род­най кра­і­ны. Бы­лі ў Мін­ску — і ў тэ­ат­ры муз­ка­ме­дыі, і ў цыр­ку, і ў дэль­фі­на­рыі; ез­дзі­лі ў Ашмя­ны, Іўе, Лі­ду, Сло­нім, Жы­ро­ві­цы. Ка­лі ў Жы­ро­ві­цах па­ды­ма­лі­ся на зва­ні­цу, нам да­зво­лі­лі па­зва­ніць у зва­ны. Гэ­та не­звы­чай­нае ад­чу­ван­не!

Прось­бы, з які­мі звяр­та­юц­ца лю­дзі, бы­ва­юць і цяж­кі­мі, і за­блы­та­ны­мі. Як вы­ра­шыць, на­прык­лад, жыл­лё­вае пы­тан­не дзі­ця­ці-сі­ра­ты, ка­лі дом за ім за­ма­ца­ва­ны, але ў гэ­тым до­ме не­каль­кі га­доў та­му ад­бы­ло­ся стра­шэн­нае зла­чын­ства, і яно чыс­та псі­ха­ла­гіч­на не мо­жа там зна­хо­дзіц­ца?

—Жыл­лё, на­пэў­на, са­мая на­ба­ле­лая праб­ле­ма?

—Так, уз­ні­ка­юць праб­ле­мы з яго пры­ва­ты­за­цы­яй. Не­ка­то­рыя гра­ма­дзя­не стра­ці­лі час — ка­лісь­ці бы­ла маг­чы­масць пры­ва­ты­за­ваць ква­тэ­ру, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы чэ­кі «Жыл­лё». Ця­пер зме­ны ў за­ка­на­даў­стве, што ты­чац­ца пры­ва­ты­за­цыі, ужо ўсту­пі­лі ў сі­лу. Пе­ра­ацэн­ка жыл­ля ідзе да­стат­ко­ва хут­ка, і ка­лі ча­ла­век не ўклад­ва­ец­ца ў пэў­ны тэр­мін, то пас­ля прый­дзец­ца вы­пла­ціць ужо ін­шую су­му. У сель­скай мяс­цо­вас­ці жыл­лё ацэнь­ва­ец­ца па да­стат­ко­ва вы­со­кай ца­не, а за­пла­ціць вяс­коў­цу 200 міль­ё­наў за пры­ва­ты­за­цыю до­ма — не­пад'­ём­ная за­да­ча. Спа­чу­ваю тым, хто ад­пра­ца­ваў у вёс­цы ўсё жыц­це, вый­шаў на пен­сію і ў свой час не па­ду­маў пры­ва­ты­за­ваць кал­гас­нае жыл­лё. Мы, дэ­пу­та­ты, пі­са­лі пісь­мо на­мес­ні­ку прэм'­ер-мі­ніст­ра Ана­то­лю Ка­лі­ні­ну, дзе пе­ра­лі­чы­лі праб­ле­мы, з які­мі су­ты­ка­юц­ца лю­дзі пад­час пры­ва­ты­за­цыі. Атры­маў­шы ад­па­вед­ныя тлу­ма­чэн­ні, ста­ра­ем­ся да­вес­ці іх лю­дзям. Ад­нак кож­ны па­ві­нен усвя­до­міць, што жыл­лё і па­ляп­шэн­не жыл­лё­вых умоў — гэ­та перш за ўсё аса­біс­тая ад­каз­насць.

—У вас пе­да­га­гіч­ная аду­ка­цыя. Сён­ня вы пра­цяг­ва­е­це су­пра­цоў­ні­чаць са шко­ла­мі?

—На­ту­раль­на. Ду­ша ў мя­не ўсё роў­на за­ста­ла­ся ду­шой пе­да­го­га — я ж з пе­да­га­гіч­най ды­нас­тыі. Мя­не хва­лю­юць стан і раз­віц­цё бе­ла­рус­кай аду­ка­цыі, ці­ка­віць шко­ла, зва­ро­ты, якія звя­за­ны з ёю, люб­лю пра­ца­ваць з дзець­мі. Су­пра­цоў­ні­чаю з ма­ла­дзёж­ны­мі па­ла­та­мі ў Іў­еў­скім, Ашмян­скім ра­ё­нах — пра­во­дзім па­тры­я­тыч­ныя ак­цыі, да­па­ма­га­ем ве­тэ­ра­нам, да­гля­да­ем ма­гі­лы за­гі­ну­лых у ча­сы Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны… 2015 год — Год мо­ла­дзі і год Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі. Пла­наў шмат. Напрыклад, бу­дзем пра­цяг­ваць на­шы тра­ды­цыі: ар­га­ні­зу­ем дру­гі ве­ла­пра­бег па мяс­ці­нах, звя­за­ных з ва­ен­ны­мі дзе­ян­ня­мі, зноў па­са­дзім лес. Кож­ны год са­дзім па 4 гек­та­ры. Аба­вяз­ко­ва за­пра­шу юных лі­да­раў на эк­скур­сію ў пар­ла­мент і па­ка­жу Му­зей гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

—А з які­мі пра­па­но­ва­мі пры­хо­дзяць да­ вас?

—Ка­лі я ку­ры­ра­ва­ла за­кон «Аб уня­сен­ні змен і да­паў­нен­няў у За­кон аб біб­лі­я­тэч­най спра­ве», то пры­яз­джа­ла ў сваю ў акру­гу, су­стра­ка­ла­ся з біб­лі­я­тэ­ка­ра­мі. У Па­ла­це прад­стаў­ні­коў мы, без­умоў­на, ак­тыў­на пра­во­дзі­лі па­ся­джэн­ні ра­бо­чых груп, але гэ­та быў «по­зірк звер­ху», а су­стрэ­чы з біб­лі­я­тэ­ка­ра­мі — гэ­та «по­зірк зні­зу», «ад зям­лі». Лю­дзі пра­па­ноў­ва­лі свае па­праў­кі.

Шмат пра­па­ноў пе­да­го­гі да­ва­лі ў Ко­дэкс аб аду­ка­цыі. Вель­мі ўваж­лі­ва сён­ня вы­ву­ча­ец­ца за­ко­на­пра­ект аб зва­ро­тах гра­ма­дзян: бы­лі пра­па­но­вы і аб паў­тор­ных зва­ро­тах, і аб аса­біс­тай ад­каз­нас­ці, якую ня­се той ча­ла­век, што звяр­нуў­ся.

На апош­нім пры­ёме быў у мя­не края­знаў­ца, які пі­ша гіс­то­рыю аг­ра­га­рад­ка. Ён прый­шоў з пы­тан­нем, як уве­ка­ве­чыць па­мяць ура­джэн­кі вёс­кі, якая по­тым ста­ла на­род­най акт­ры­сай, пра­ца­ва­ла ў Ку­па­лаў­скім тэ­ат­ры. Пад­час на­шай гу­тар­кі на­ра­дзі­ла­ся ідэя ар­га­ні­за­ваць края­знаў­чую кан­фе­рэн­цыю «Сла­ву­тыя зем­ля­кі». Удзель­ні­кі ра­ён­най ма­ла­дзёж­най па­ла­ты пад­рых­ту­юць па­ве­дам­лен­ні, па­ка­жуць у шко­лах прэ­зен­та­цыі, а пас­ля мы за­ло­жым імян­ную алею — у го­нар кож­на­га сла­ву­та­га зем­ля­ка па­са­дзім дрэ­ва. Спа­дзя­ю­ся, атры­ма­ец­ца рэ­аль­ная ка­лек­тыў­ная твор­чая спра­ва.

Гу­та­ры­ла На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».