Вы тут

Пра «бацькоўскі дзень» і пенсію для даяра


На агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­скую «пра­мую лі­нію» Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны па­сту­пі­ла больш за 500 пы­тан­няў

Но­вая фор­ма ра­бо­ты з на­сель­ніц­твам, якую ве­дам­ства ў гэ­тую су­бо­ту апра­ба­ва­ла ўпер­шы­ню, да­зво­лі­ла ад­ра­зу на­кі­роў­ваць ча­ла­ве­ка да мяс­цо­ва­га кам­пе­тэнт­на­га ра­ён­на­га ка­мі­тэ­та, каб па­спець вы­ра­шыць больш паў­ся­дзён­ных праб­лем. Хто мо­жа бяс­плат­на ка­рыс­тац­ца па­слу­га­мі сац­ра­бот­ні­ка, ча­му да­яры не вы­хо­дзяць на да­тэр­мі­но­вую пен­сію і ў якім вы­пад­ку сям'я мае пра­ва на «баць­коў­скі дзень», што аплач­ва­ец­ца най­маль­ні­кам? На гэ­тыя і ін­шыя пы­тан­ні пад­час «пра­мой лі­ніі», на якой пры­сут­ні­ча­ла і ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды», ад­ка­за­ла мі­ністр пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Ма­ры­я­на ШЧОТ­КІ­НА.

11-32

ПЕ­РА­ЛІ­ЧЭН­НЕ ПЕН­СІЙ РО­БІЦ­ЦА АЎ­ТА­МА­ТЫЧ­НА

— Ле­пель­скі ра­ён, Ра­і­са Фё­да­раў­на. Вы па­ве­дам­ля­е­це, што пен­сіі па­вя­ліч­ва­юц­ца ў ся­рэд­нім на пяць пра­цэн­таў. Мне тэ­ры­та­ры­яль­нае ўпраў­лен­не па пра­цы па­вы­шае толь­кі на гэ­тыя пяць пра­цэн­таў, а ка­мусь­ці ін­ша­му, па зна­ём­стве, на 5,7. Не­спра­вяд­лі­ва!

— Па­вы­шэн­не пра­цоў­ных пен­сій ад­бы­ва­ец­ца ў су­вя­зі з рос­там ся­рэд­ня­га за­роб­ку. Ве­лі­чы­ня за­ра­бот­най пла­ты, з якой вы­зна­ча­ец­ца пен­сія, за­но­сіц­ца ў ад­па­вед­ную пра­гра­му і пе­ра­лі­чэн­не су­мы ро­біц­ца аў­та­ма­тыч­на. Та­му не мо­жа быць ма­хі­на­цый з па­ме­рам вы­плат.

— А ча­му пен­сі­я­не­ры, што не пра­цу­юць, і тыя, хто пра­цяг­вае за­раб­ляць, зна­хо­дзяц­ца ў ад­ноль­ка­вых умо­вах? Я па ста­не зда­роўя не ма­гу ха­дзіць на пра­цу. Прак­тыч­на сля­пая (у мя­не ка­та­рак­та), збі­раю гро­шы на апе­ра­цыю.

— Ве­да­е­це, шмат хто звяр­та­ец­ца з па­доб­ным пы­тан­нем. Тут па­ві­нен быць ба­ланс ін­та­рэ­саў. Лю­дзі, якія пла­ці­лі стра­ха­выя ўзно­сы ў Фонд са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва, удзель­ні­ча­лі ў фар­мі­ра­ван­ні пен­сій­най сіс­тэ­мы, на­бы­лі пра­ва на пра­цоў­ную пен­сію. Тым больш гра­ма­дзя­нам, што пра­цяг­ва­юць пра­ца­ваць і ма­юць ін­ды­ві­ду­аль­ны ка­э­фі­цы­ент за­роб­ку вы­шэй­шы за 1,3, мы вы­плач­ва­ем пен­сію не ў поў­ным па­ме­ры. Сён­ня ў нас та­кія па­ды­хо­ды.

— Ба­ры­саў­скі ра­ён, Юрый Ле­а­ні­да­віч. Пра­цую апе­ра­та­рам ма­шын­на­га да­ен­ня 41-ы год. Ужо і спі­на, і ру­кі ба­ляць. Ка­лі жан­чы­ны-да­яр­кі ма­юць пра­ва на да­тэр­мі­но­вую пен­сію, то пра муж­чын у за­ка­на­даў­стве ні­чо­га не на­пі­са­на: ня­ма та­кой ка­тэ­го­рыі «да­яр». Ад­нак у на­шай гас­па­дар­цы два муж­чы­ны пра­цу­юць апе­ра­та­ра­мі ма­шын­на­га да­ен­ня. Ці мо­жам мы вый­сці на да­тэр­мі­но­вую пен­сію?

— Да­тэр­мі­но­выя пен­сіі да­ярак — аба­ро­на пра­воў жан­чын, што за­ня­ты асоб­ны­мі ві­да­мі шкод­най пра­цы, з улі­кам фі­зі­я­ла­гіч­ных маг­чы­мас­цяў іх ар­га­ніз­ма. Муж­чы­ны гэ­тай пра­фе­сіі на­ват у ча­сы Са­вец­ка­га Са­ю­за не ўва­хо­дзі­лі ў іль­гот­ную ка­тэ­го­рыю. Ця­пер зме­наў у за­ка­на­даў­стве для гэтых ра­бот­ні­каў так­са­ма не пра­ду­гледж­ва­ец­ца.

ПЛА­ЦІЦЬ ЗА САЦ­РА­БОТ­НІ­КА ПА­СІЛЬ­НА КОЖ­НА­МУ

— Смар­гонь, Люд­мі­ла Ар­кадзь­еў­на, 74 га­ды. Ска­жы­це, а ці пла­ну­ец­ца рэа­лі­зоў­ваць не толь­кі ў Мін­ску, але і ў рэ­гі­ё­нах пра­ект па­жыц­цё­ва­га ўтры­ман­ня, ка­лі па­жы­лыя лю­дзі пе­ра­да­юць сваю ма­ё­масць у ка­му­наль­ную улас­насць, а са­мі пе­ра­ся­ля­юц­ца ў дом-ін­тэр­нат і зна­хо­дзяц­ца на поў­ным дзяр­жаў­ным за­бес­пя­чэн­ні? Мне зда­ец­ца, не зу­сім уда­ла вы вы­бра­лі для экс­пе­ры­мен­ту Мінск. Там арэнд­ная пла­та вя­лі­кая, лю­дзі і так мо­гуць зда­ваць ква­тэ­ры.

— У гэ­тым го­дзе пра­ект за­кан­чва­ец­ца. Пра­ана­лі­зу­ем яго вы­ні­кі і бу­дзем раз­гля­даць маг­чы­масць рас­паў­сюдж­ван­ня рэн­ты на ін­шыя га­ра­ды. Да­рэ­чы, ка­лі ча­ла­век за­клю­чае та­кі да­га­вор, яго не толь­кі ста­вяць на аб­слу­гоў­ван­не, але і да­плач­ва­юць да пен­сіі.

— Мя­не яшчэ адзін мо­мант ці­ка­віць. Сёння дзей­ні­чае Комп­лекс­ная пра­гра­ма раз­віц­ця са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на 2011—2015 га­ды. Да­па­ма­га­юць ра­біць ра­монт ква­тэр, пе­чаў, элект­ра­пра­вод­кі. А ці бу­дзе та­кая пра­гра­ма рас­пра­цоў­вац­ца і далей?

— Аба­вяз­ко­ва. Мы вя­дзём раз­мо­ву з рэ­гі­я­наль­най ула­дай, каб яны ўно­сі­лі свае пра­па­но­вы, па­коль­кі ў кож­ным ра­ё­не пра­гра­ма па­він­на быць раз­лі­ча­на на мяс­цо­вае на­сель­ніц­тва.

— Го­мель, Лі­лія Пяй­са­хаў­на. Я — адзі­но­кая пен­сі­я­нерка. Тры ра­зы на ты­дзень мя­не на­вед­вае са­цы­яль­ны ра­бот­нік, за аб­слу­гоў­ван­не пла­чу 70,5 ты­ся­чы ў ме­сяц. Ма­гу я ка­рыс­тац­ца гэ­тай па­слу­гай бяс­плат­на?

— Які ў вас па­мер пен­сіі?

— 3 міль­ё­ны руб­лёў.

— Бяс­плат­на са­цы­яль­ныя па­слу­гі аказ­ва­юц­ца ма­ла­за­бяс­пе­ча­ным адзі­но­кім пен­сі­я­не­рам. Вы пад гэ­тую ка­тэ­го­рыю не пад­па­да­еце, як і па­жы­лыя лю­дзі, у якіх ёсць пра­ца­здоль­ныя дзе­ці. Та­му толь­кі на плат­най асно­ве. У Го­мель­скай воб­лас­ці га­дзі­на пра­цы са­цы­яль­на­га ра­бот­ні­ка каш­туе ўся­го тры з па­ло­вай ты­ся­чы руб­лёў. Та­кая су­ма па­сіль­на аб­са­лют­на кож­на­му.

ДА­ПА­МО­ГА НА ДЗЯ­ЦЕЙ — У ПОЎ­НЫМ ПА­МЕ­РЫ

— Ча­ву­сы, Тац­ця­на, 25 га­доў. Ле­тась у ве­рас­ні я на­ра­дзі­ла дру­гое дзі­ця. Мне да­гэ­туль не вы­пла­ці­лі ў поў­ным па­ме­ры ад­на­ра­зо­вую да­па­мо­гу. Пра­ца­ва­ла на за­вод­зе. Там ска­за­лі, што ня­ма гро­шай.

— Гэ­тыя срод­кі па­сту­па­юць з Фон­ду са­ца­ба­ро­ны. Ка­лі ў прад­пры­ем­ства ня­ма гро­шай, яны па­він­ны звяр­нуц­ца ў тэ­ры­та­ры­яль­нае ад­дзя­лен­не фон­ду: ім пе­ра­лі­чаць па­трэб­ную су­му, а по­тым бу­дуць утрым­лі­ваць. Усе ві­ды да­па­мо­гі на дзя­цей па­він­ны вы­плач­вац­ца свое­ча­со­ва і ў поў­ным па­ме­ры. Пы­тан­не трэ­ба вы­ра­шаць тэр­мі­но­ва, та­му што, як толь­кі прой­дзе 6 ме­ся­цаў з дня на­ра­джэн­ня ма­ло­га, вы стра­ці­це пра­ва на атры­ман­не гэ­тай да­па­мо­гі.

— Дзяр­жын­скі ра­ён, Га­лі­на. У нас шмат­дзет­ная сям'я — трое ма­лых. Муж пра­цуе ў вай­ско­вай час­ці Дзяр­жын­ска сле­са­рам ме­ха­на­збо­рач­ных ра­бот. Ра­ней мы ка­рыс­та­лі­ся «баць­коў­скім днём», які аплач­ваў­ся. Лі­та­раль­на на гэ­тым тыд­ні прый­шлі з ад­дзе­ла кад­раў вай­ско­вай час­ці і па­ве­да­мі­лі, што больш аплач­ваць гэ­ты дзень не бу­дуць. Ска­за­лі: мо­жа­це браць, але без апла­ты. Ці пра­ва­мер­на гэ­та?

— Коль­кі ва­шым дзе­цям га­доў?

— Ста­рэй­ша­му бу­дзе 6, ся­рэд­ня­му за­раз 4, а ма­лод­ша­му — паў­та­ра.

— Згод­на з ар­ты­ку­лам 265 Пра­цоў­на­га ко­дэк­са, ка­лі ў сям'і вы­хоў­ва­ец­ца трое і больш дзя­цей ва ўзрос­це да 16 га­доў, ма­ці аль­бо баць­ку па пісь­мо­вай за­яве да­ец­ца адзін да­дат­ко­вы сва­бод­ны ад пра­цы дзень у ты­дзень, які аплач­ва­ец­ца ў па­ме­ры ся­рэд­ня­дзён­на­га за­роб­ку. У мі­ну­лым го­дзе Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны пры­ня­ла па­ста­но­ву №34, дзе па­зна­ча­на, што апла­та сва­бод­на­га дня ажыц­цяў­ля­ец­ца за кошт срод­каў най­маль­ні­ка. Та­му ар­га­ні­за­цыя, дзе пра­цуе ваш муж, не мае пра­ва ў гэ­тым ад­мо­віць.

На­тал­ля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?