Вы тут

«Самая вялікая радасць, калі ўся сям'я ў зборы»


Мі­ха­і­лу Емяль­я­на­ві­чу Се­мя­ню­ку сё­ле­та спаў­ня­ец­ца 90 га­доў. Ён на­ра­дзіў­ся і ўсё жыц­цё пра­жыў у Сцяб­ро­ве Жа­бін­каў­ска­га ра­ё­на. Тут ажа­ніў­ся, тут вы­рас­лі дзе­ці. Толь­кі вай­на вы­рва­ла на не­каль­кі га­доў з род­ных мяс­цін. Але з вай­ны па­шчас­ці­ла вяр­нуц­ца.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Ве­тэ­ран сам па­чы­нае свой ня­спеш­ны рас­по­вед пра са­мыя цяж­кія га­ды жыц­ця. У вёс­цы бы­ло больш-менш спа­кой­на да 1942 го­да, да та­го па­мят­на­га рас­стрэ­лу. У бу­дын­ку, які з поль­скіх ча­соў слу­жыў ад­мі­ніст­ра­цы­яй, са­бра­лі бы­лых са­вец­кіх спе­цы­я­ліс­таў, якія пры­еха­лі ў Жа­бін­каў­скі ра­ён пас­ля ве­рас­ня 1939 го­да. Ім за­га­дзя аб­вяс­ці­лі аб ней­кай пе­ра­рэ­гіст­ра­цыі. Лю­дзей пра­тры­ма­лі там да поз­ня­га ве­ча­ра. По­тым пры­еха­ла ка­ман­да СС.Ака­за­ла­ся, што не­да­лё­ка ад бу­дын­ка ўжо бы­ла пад­рых­та­ва­на яма, да якой і па­вя­лі га­рот­ні­каў. Не­каль­кі ча­ла­век змаг­лі ўця­чы, ка­рыс­та­ю­чы­ся цем­рай. У вёс­цы шмат га­доў згад­ва­лі, як адзін з кар­ні­каў, ма­ла­ды не­мец, пад­піх­нуў жан­чы­ну з ма­лым дзі­цем да за­рас­ні­каў бэ­зу, тым са­мым па­да­ра­ваў­шы ёй жыц­цё. Але аб­са­лют­ную боль­шасць, як іх та­ды на­зы­ва­лі ўсход­ні­каў, звыш 70 ча­ла­век, рас­стра­ля­лі.

Вось та­ды Мі­ша Се­мя­нюк і яго ра­вес­ні­кі ўпер­шы­ню ад­чу­лі, што та­кое фа­шызм. Не­дзе праз год ён і яшчэ шэсць хлоп­цаў з вёс­кі па­да­лі­ся ў пар­ты­зан­скі атрад.

З па­зі­цыі сён­няш­ня­га дня Мі­ха­іл Емяль­я­на­віч ка­жа, што гэ­та бы­ла ду­расць і дзі­ця­чы ра­ман­тызм. Бо яны, 18‑га­до­выя юна­кі, зу­сім не пад­рых­та­ва­ныя, не­аб­стра­ля­ныя, ста­лі не столь­кі пад­мо­гай, коль­кі абу­зай для пар­ты­зан­ска­га ка­ман­да­ван­ня, а яшчэ па­ста­ві­лі пад па­гро­зу свае сем'і. Шчас­це яшчэ, што ні­хто не вы­даў нем­цам. Па­вод­ле слоў ве­тэ­ра­на, гэ­та най­перш за­слу­га ста­рас­ты Дзміт­рыя Ла­за­ру­ка. Ён быў са­праўд­ным лі­да­рам вёс­кі, як мог ра­та­ваў Сцяб­ро­ва. Ад­куп­ля­лі­ся ад нем­цаў свой­скай жы­вё­лай, са­ма­го­нам, пра­дук­та­мі. Ста­рас­та ўме­ла вы­га­родж­ваў сва­іх зем­ля­коў, і ні­ко­га за ўсю аку­па­цыю не за­бі­лі, не вы­вез­лі на пры­му­со­вую пра­цу. А вось Ла­за­ру­ка пас­ля вай­ны ад­пра­ві­лі ў Сі­бір, дзе ён і за­гі­нуў.

—Уся вёс­ка яго по­тым з удзяч­нас­цю ўспа­мі­на­ла, вось ка­го трэ­ба бы­ло па­сы­лаць на ар­га­ні­за­цыю кал­га­са пас­ля вай­ны, а атры­ма­ла­ся… Ну а мя­не, як і ін­шых хлоп­цаў, пры­зва­лі ў 44‑м, — расказвае Мі­ха­іл Емяль­я­на­віч. — Кры­ху пад­ву­чы­лі — і на фронт. У пер­шых ба­ях атры­маў ра­нен­не, ля­чыў­ся ў шпі­та­лі. По­тым тра­піў у 34‑ю гвар­дзей­скую мо­та­страл­ко­вую бры­га­ду, удзель­ні­чаў у вы­зва­лен­ні га­ра­доў Поль­шчы. Атры­маў ме­даль «За ба­я­выя за­слу­гі». Але не­ўза­ба­ве зноў тра­піў у шпі­таль. Ля­чыў­ся доў­га і вест­ку пра Пе­ра­мо­гу па­чуў на баль­ніч­ным лож­ку. Ка­лі па­пра­віў­ся, яго на­кі­ра­ва­лі для да­лей­шай служ­бы ў ба­таль­ён су­вя­зіс­таў.

Вяр­нуў­ся ў род­ную вёс­ку Мі­ха­іл Се­мя­нюк у 1946 го­дзе. На пра­цу ўлад­ка­вац­ца та­ды бы­ло скла­да­на, бо вяс­коў­цы не ме­лі паш­пар­тоў. Доб­ра, што пры чы­гун­цы па­тра­ба­ва­лі­ся лю­дзі для ва­е­ні­за­ва­най ахо­вы. Ту­ды і ўзя­лі фран­та­ві­ка. Ахоў­ваў і су­пра­ва­джаў гру­зы да 1963 го­да, па­куль не стаў бу­да­вац­ца па­блі­зу Жа­бін­каў­скі цук­ро­вы за­вод. На гэ­тым за­вод­зе ве­тэ­ран вай­ны і пра­ца­ваў сле­са­рам да са­ма­га вы­ха­ду на пен­сію. Пра тое, як пра­ца­ваў, мож­на мер­ка­ваць па пра­цоў­ных уз­на­га­ро­дах. Ор­дэн «Знак Па­ша­ны», ор­дэн Пра­цоў­на­га Чыр­во­на­га Сця­га, шэ­раг ме­да­лёў сён­ня ўпры­гож­ва­юць свя­точ­ны пін­жак.

[caption id="attachment_71223" align="alignnone" width="400"]Га­лі­на Аку­ліч ля пом­ні­ка рас­стра­ля­ным. Га­лі­на Аку­ліч ля пом­ні­ка рас­стра­ля­ным.[/caption]

І пас­ля вы­ха­ду на за­слу­жа­ны ад­па­чы­нак бы­лы фран­та­вік ні­ко­лі не ся­дзеў склаў­шы ру­кі. Свой дом, ага­род заў­сё­ды па­тра­ба­ва­лі кло­па­ту. Жон­ка ўжо даў­но пай­шла з жыц­ця, Мі­ха­іл Емяль­я­на­віч пры­звы­ча­іў­ся сам вес­ці хат­нюю гас­па­дар­ку. Праў­да, сям'я сы­на жы­ве па­блі­зу, заў­сё­ды да­па­мо­гуць. Вік­тар, бы­лы ва­ен­ны ма­рак, вый­шаў­шы ў ад­стаў­ку, пе­ра­браў­ся з Ула­дзі­вас­то­ка ў род­ныя мяс­ці­ны. Па­бу­да­ваў дом у Сцяб­ро­ве. Па­куль што ва Ула­дзі­вас­то­ку за­ста­ла­ся дач­ка На­дзея, якая не­ка­лі па­да­ла­ся ту­ды ўслед за бра­там. Але збі­ра­ец­ца не­ўза­ба­ве вяр­нуц­ца на ра­дзі­му і яна. Бо яе дзе­ці даў­но жы­вуць у Брэс­це.

Ве­тэ­ран па­дзя­ліў­ся з на­мі сва­ёй ра­дас­цю: ця­пер уся сям'я ў збо­ры. Не­каль­кі дзён та­му На­дзея пры­ля­це­ла з Ула­дзі­вас­то­ка, каб ад­зна­чыць свой 60‑га­до­вы юбі­лей. І ў той дзень, як мы са стар­шы­нёй сель­ска­га Са­ве­та за­еха­лі да Мі­ха­і­ла Се­мя­ню­ка, ён збі­раў­ся ў Брэст на дзень на­ра­джэн­ня дач­кі.

—А не­ўза­ба­ве і ва ўну­чак-двай­нят 40‑год­дзе, по­тым праў­нуч­цы 15, — тут ад­ной пен­сі­яй не абы­дзеш­ся, — па­жар­та­ваў дзя­ду­ля. — Але каб заў­сё­ды бы­лі толь­кі та­кія кло­па­ты, то і жыць мож­на.

На сваё жыц­цё ве­тэ­ран не скар­дзіц­ца. Ле­тась па­чаў ра­монт до­ма, па­фар­ба­ваў яго звон­ку. Уз­вёў не­вя­лі­кую пры­бу­до­ву-сен­цы. Ага­ро­джу ле­там яшчэ сам ра­ман­та­ваў. А дах вяс­ной абя­ца­лі да­па­маг­чы па­пра­віць спе­цы­я­ліс­ты з яго род­на­га цук­ро­ва­га за­во­да. Пра бы­лое прад­пры­ем­ства ён га­во­рыць з удзяч­нас­цю. Да Дня Пе­ра­мо­гі, ін­шых па­мят­ных дат заў­сё­ды аказ­ва­юць знач­ную ма­тэ­ры­яль­ную да­па­мо­гу. Ка­лі трэ­ба да­па­маг­чы транс­пар­там аль­бо ра­бо­чай сі­лай па ра­мон­це ці доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні ся­дзі­бы, ні­ко­лі не ад­маў­ля­юць.

Доб­ра, што ў вёс­цы пра­вя­лі газ: ця­пер дро­вы на­рых­тоў­ваць і па­ліць печ­ку не трэ­ба. Ды і мяс­цо­вая ўла­да ха­ту ве­тэ­ра­на не абы­хо­дзіць. Стар­шы­ня Жа­бін­каў­ска­га сель­ска­га Са­ве­та Га­лі­на Аку­ліч — ня­рэд­кі госць у до­ме Мі­ха­і­ла Емяль­я­на­ві­ча.

—Уся­го на тэ­ры­то­рыі сель­са­ве­та пра­жы­вае пя­цё­ра ўдзель­ні­каў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, — рас­каз­вае Га­лі­на Сця­па­наў­на. — Трое ка­рыс­та­юц­ца па­слу­га­мі са­цы­яль­на­га ра­бот­ні­ка, які да­па­ма­гае вес­ці хат­нюю гас­па­дар­ку. Да­рэ­чы, гэ­тая ка­тэ­го­рыя пен­сі­я­не­раў за па­слу­гі са­цы­яль­на­га ра­бот­ні­ка не пла­ціць зу­сім. Ве­тэ­ран вай­ны з вёс­кі За­луз­зе ця­пер жы­ве ў сы­на, а Мі­ха­іл Се­мя­нюк — у ад­ной вёс­цы з сы­нам. Усе ве­тэ­ра­ны да­гле­джа­ныя, — пра­цяг­вае кі­раў­нік мяс­цо­вай ула­ды. — Праб­ле­мы, якія ў іх уз­ні­ка­юць, най­больш да­ты­чаць зда­роўя. Та­му да ве­тэ­ра­наў да­до­му што­год пры­яз­джае ка­мі­сія ўра­чоў ра­зам з ла­ба­ран­там, каб пра­вес­ці комп­лекс­нае аб­сле­да­ван­не. І кож­ны ме­сяц да кож­на­га з ве­тэ­ра­наў на­вед­ва­ец­ца ўчаст­ко­вы тэ­ра­пеўт.

Над Мі­ха­і­лам Емяль­я­на­ві­чам, як ужо га­ва­ры­ла­ся, шэф­ства ўзяў цук­ро­вы за­вод. А ін­шым ве­тэ­ра­нам сель­гас­прад­пры­ем­ствы, на якіх яны пра­ца­ва­лі, да­па­ма­га­юць у па­са­дцы буль­бы, апра­цоў­цы пры­ся­дзіб­ных участ­каў.

Яшчэ Га­лі­на Сця­па­наў­на за­ў-
ва­жы­ла, што іх ве­тэ­ра­ны — лю­дзі вель­мі ак­тыў­ныя. І спра­ва не толь­кі ва ўдзе­ле ў свя­точ­ных ме­ра­пры­ем­ствах. Ме­на­ві­та яны бы­лі га­лоў­ны­мі іні­цы­я­та­ра­мі рэ­кан­струк­цыі пом­ні­ка рас­стра­ля­ным у Сцяб­ро­ве. Ста­рэй­шыя па­мя­та­юць тую тра­ге­дыю, і гэ­ту па­мяць за­вя­шча­лі дзе­цям і ўну­кам. Та­му сель­са­вет знай­шоў срод­кі, за­ка­за­лі но­вы доб­ры пом­нік і ўста­на­ві­лі на мес­цы ста­ро­га. І ця­пер на кож­ную па­мят­ную да­ту тут згад­ва­юць ня­він­на за­губ­ле­ных лю­дзей.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра.

Жа­бін­каў­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.