Вы тут

Ёсць нявыкарыстаныя рэзервы


Ра­бо­та дэ­пу­тац­ка­га кор­пу­са па­він­на быць больш ак­тыў­най і сіс­тэм­най, ад­зна­чыў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч, які ўзяў удзел у дзя­вя­тай па­за­чар­го­вай се­сіі Го­мель­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў 27‑га склі­кан­ня. Вы­ка­нан­не па­тра­ба­ван­няў Ды­рэк­ты­вы № 2 «Аб ме­рах па да­лей­шай дэ­бю­ра­кра­ты­за­цыі дзяр­жаў­на­га апа­ра­ту» і стан ра­бо­ты са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб ста­лі асноў­ны­мі тэ­ма­мі аб­мер­ка­ван­ня.

З 2012 го­да на Го­мель­шчы­не ідзе агуль­нае пла­на­мер­нае ска­ра­чэн­не коль­кас­ці зва­ро­таў ва ўлад­ныя струк­ту­ры, але ж па-ра­ней­ша­му за­ста­юц­ца ак­ту­аль­ны­мі тэ­мы жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, зем­ле­ка­ры­стан­ня, пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля, ра­бо­ты па­са­жыр­ска­га транс­пар­ту і пен­сій­на­га за­бес­пя­чэн­ня. Сі­ту­а­цыя па­тра­буе, каб больш ува­гі на­да­ва­ла­ся вы­ра­шэн­ню што­дзён­ных пы­тан­няў, які­мі жы­вуць гра­ма­дзя­не, ад­зна­чыў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. Ён рас­кры­ты­ка­ваў па­зі­цыю кі­раў­ніц­тва ААТ «Гом­сель­маш», якое на­ве­даў на­пя­рэ­дад­ні:

—Я за­стаў­ся вель­мі не­за­да­во­ле­ны вы­шэй­шым ме­недж­мен­там на прад­пры­ем­стве. Кі­раў­ні­кі па­він­ны ду­маць пра но­выя на­прам­кі дзей­нас­ці, быць больш ак­тыў­ны­мі і іні­цы­я­тыў­ны­мі. Трэ­ба іс­ці на зні­жэн­не са­бе­кош­ту, вы­ка­рыс­тоў­ваць роз­ныя схе­мы про­да­жаў, каб рэа­лі­зоў­ваць тыя кам­бай­ны, якія сён­ня зна­хо­дзяц­ца на скла­дах прад­пры­ем­ства.

На се­сіі Го­мель­ска­га аб­лса­ве­та бы­ло ад­зна­ча­на, што ў кра­і­не ство­ра­на сіс­тэ­ма ра­бо­ты з на­сель­ніц­твам, але сён­ня не­аб­ход­на асвой­ваць больш су­час­ныя па­ды­хо­ды. Дэ­пу­та­ты мяс­цо­ва­га ўзроў­ню — су­вяз­ное звя­но па­між ула­дай і на­ро­дам. Гэ­та па­він­ны быць ад­каз­ныя лю­дзі, якія не толь­кі збі­ра­юць за­явы ад на­сель­ніц­тва, але і ўка­ра­ня­юць у жыц­цё па­лі­ты­ку дзяр­жа­вы.

—Ха­це­ла­ся б, каб дэ­пу­та­ты ак­тыў­на пра­ца­ва­лі з людзьмі не толь­кі ў сва­іх акру­гах, але і на прад­пры­ем­ствах — у сва­іх пра­цоў­ных ка­лек­ты­вах. Гэ­ты дэ­пу­тац­кі па­тэн­цы­ял вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца яшчэ не­да­стат­ко­ва. Ка­лі ёсць пэў­ная праб­ле­ма, яе трэ­ба вы­ра­шаць на па­пя­рэ­джан­не і не да­пус­каць, каб узні­ка­лі скар­гі, — пад­крэс­ліў стар­шы­ня Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі.

Кі­раў­нік верх­няй па­ла­ты пар­ла­мен­та за­кра­нуў мно­гія ак­ту­аль­ныя праб­ле­мы — бу­даў­ніц­тва жыл­ля, крэ­ды­та­ван­не, ганд­лё­вае аб­слу­гоў­ван­не, кан­ку­рэн­та­здоль­насць бе­ла­рус­кіх та­ва­раў, пад­рых­тоў­ку кад­раў для вёс­кі, пры­цяг­нен­не мо­ла­дзі да кі­ра­ван­ня прад­пры­ем­ства­мі, рэ­гі­я­наль­нае раз­віц­цё, сі­ту­а­цыю з за­ня­тас­цю на­сель­ніц­тва.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.