Вы тут

Танкіст легендарных бітваў


Ці­хая ра­ні­ца ў аэ­ра­пор­це. Мы ча­ка­ем са­ма­лёт, які па­ім­чыць нас у Маск­ву. А ад­туль бу­дзе ін­шы — на Курск. Для нас, жур­на­ліс­таў і на­ву­коў­цаў, гэ­та звы­чай­ная ка­ман­дзі­роў­ка. Для іх — неш­та боль­шае. Асаб­лі­ва для яго...

Я з не­да­ве­рам па­зі­раю на ўзна­га­ро­ды, якія ўпры­гож­ва­юць яшчэ са­вец­кую фор­му, і лаў­лю ся­бе на дум­цы, што не мо­жа са­праўд­ны ве­тэ­ран, фран­та­вік, ля­цець так да­лё­ка, ды яшчэ з пе­ра­сад­кай. Мо­жа! І ён не толь­кі ту­ды ля­ціць, а і вы­сту­пае лепш за ўсіх на­ву­коў­цаў! За­ла, якая ўжо за­сы­нае ад сум­ных дак­ла­даў, сто­я­чы, яму апла­дзі­руе, гу­бер­на­тар ціс­не ру­ку, а на зва­рот­ным шля­ху яго акру­жае на­тоўп. Ад­ны фа­та­гра­фу­юц­ца, дру­гія прос­та слу­ха­юць, а трэ­ція ці­хень­ка ў мя­не пы­та­юц­ца: «Гэ­та са­праўд­ны ве­тэ­ран?» — «Са­праўд­ны!» — з го­на­рам ад­каз­ваю я. І толь­кі та­ды ра­зу­мею, ча­му ён у 90-га­до­вым уз­рос­це едзе так да­лё­ка. Каб па­кла­ніц­ца зям­лі, на якой за­гі­ну­лі сот­ні ты­сяч лю­дзей, а ён... вы­жыў. Каб ад­даць да­ні­ну па­мя­ці ўсім, хто ў біт­ве на Кур­скай ду­зе быў па­між жыц­цём і смер­цю.

11-18

Ад­ным толь­кі зна­ём­ствам з ім мож­на га­на­рыц­ца. Аляк­сандр Фё­да­ра­віч Фень — ка­ман­дзір тан­ка ў Ста­лін­град­скай біт­ве, удзель­нік біт­вы пад Кур­скам. Вы­зва­ляў Укра­і­ну, Бе­ла­русь, Ру­мы­нію, Літ­ву, Лат­вію. За га­ды ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця аса­біс­та зні­шчыў 12 тан­каў пра­ціў­ні­ка. Ге­не­рал-ма­ёр у ад­стаў­цы ўзна­га­ро­джа­ны ор­дэ­нам Аляк­санд­ра Не­ўска­га, ор­дэ­на­мі Ай­чын­най вай­ны І-й і ІІ-й сту­пе­ні, тры­ма ор­дэ­на­мі Чыр­во­най Зор­кі, ор­дэ­нам «За служ­бу Ра­дзі­ме ва Уз­бро­е­ных Сі­лах СССР» ІІІ сту­пе­ні, ме­да­ля­мі «За ад­ва­гу», «За ба­я­выя за­слу­гі», «За аба­ро­ну Ста­лін­гра­да», «За пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй» і ін­шы­мі. Уся­го на па­рад­ным кі­це­лі фран­та­ві­ка — 7 ба­я­вых ор­дэ­наў і 28 ме­да­лёў!

«Толь­кі на фронт: ка­ман­дзі­рам тан­ка!»

Вай­на, як і мно­гіх, пры­му­сі­ла юна­ка з укра­ін­ска­га ся­ла змя­ніць пла­ны на жыц­цё. У тыя тра­гіч­ныя чэр­вень­скія дні ён як­раз за­кан­чваў пе­да­га­гіч­ную шко­лу. Дзяр­жаў­ныя іс­пы­ты зда­ва­лі пад гу­кі ра­за­рва­ных бом­баў і сна­ра­даў. Ад­нак атэс­тат Аляк­сандр Фень усё ж атры­маў. Толь­кі кра­і­не бы­лі па­трэб­ны ўжо ін­шыя кад­ры...

28 лі­пе­ня 1941 го­да юна­ка пры­зва­лі ў ар­мію. Яму яшчэ не бы­ло 18-ці, але ўслед за сва­і­мі ста­рэй­шы­мі бра­та­мі ён пай­шоў на вай­ну.

— У той дзень у ва­ен­ны ка­мі­са­ры­ят з вёс­кі нас па­еха­ла двое, — ус­па­мі­нае Аляк­сандр Фень. — Да­лі ў сель­са­ве­це ко­ней, пры­зна­чы­лі фур­ма­на. Едзем і рап­там ба­чым: на да­ро­зе ста­яць два чыр­во­на­ар­мей­цы. Зда­ро­выя бай­цы ў но­вень­кай ва­ен­най фор­ме. Спы­ня­юць нас і пы­та­юць, як прай­сці да Чар­кас­ка­га мос­та. Мы па­тлу­ма­чы­лі, а яны не па да­ро­зе пай­шлі, а праз по­ле. Па­да­зро­ны­мі нам зда­лі­ся. І тут едзе на­су­страч гру­за­вік з на­шы­мі вай­скоў­ца­мі. Мы спы­ні­лі яго, рас­ка­за­лі пра па­да­зро­ных і па­ка­за­лі іх: да­лё­ка ады­сці не па­спе­лі. Ве­ча­рам ужо ў ва­ен­ка­ма­це да­ве­да­лі­ся, што гэ­та нем­цы вы­са­дзі­лі дэ­сант для за­хо­пу мос­та. Ды­вер­сан­таў за­тры­ма­лі.

Праз год — 28 лі­пе­ня 1942 го­да — Аляк­сандр Фень з ад­зна­кай скон­чыў 2-е Хар­каў­скае тан­ка­вае ву­чы­лі­шча ў Са­мар­кан­дзе (ва Уз­бе­кі­ста­не. — Аўт.). «Быў та­кі сты­мул, — пра­цяг­вае ве­тэ­ран. — Той, у ка­го на дзяр­жаў­ных эк­за­ме­нах не бы­ло ні­вод­най трой­кі, атрым­лі­ваў зван­не лей­тэ­нан­та і мог быць пры­зна­ча­ны не толь­кі ка­ман­дзі­рам тан­ка, а на­ват тан­ка­ва­га ўзво­да».

На­кі­ра­ва­лі на Гор­каў­скі аў­та­ма­біль­ны за­вод: атрым­лі­ваць но­выя тан­кі, якія там па­ча­лі вы­пус­каць. Пры­бы­лі ў 84-ю тан­ка­вую бры­га­ду, у ву­чэб­ны цэнтр Та­ці­шча­ва. Ка­ман­дзі­рам уз­во­да Аляк­санд­ра Фе­ня пры­зна­чыць не маг­лі: вель­мі ма­ла­ды. Та­му вы­ра­шы­лі зноў ад­пра­віць па тан­кі. «А я ка­жу, што не па­еду, — уз­гад­вае Аляк­сандр Фё­да­ра­віч. — Зго­дзен ехаць толь­кі на фронт: ка­ман­дзі­рам тан­ка! У мя­не на аку­па­ва­най тэ­ры­то­рыі за­ста­лі­ся баць­кі, дзве сяст­ры, жон­ка бра­та, бра­ты на фран­тах. Не ха­чу ў тыл, ха­чу вы­зва­ляць сваю Ра­дзі­му!»

Хры­шчэн­не Ста­лін­гра­дам

Ён ха­цеў толь­кі на фронт. І ад­ра­зу тра­піў у са­мае пек­ла — у Ста­лін­град. Яму яшчэ не бы­ло 19-ці, як стаў ка­ман­дзі­рам тан­ка Т-70.

— Еха­лі эша­ло­на­мі, ра­зам з тан­ка­мі на плат­фор­мах, — рас­каз­вае ве­тэ­ран. — Ку­ля­мёт з тан­ка мож­на бы­ло да­ста­ваць. Ён ста­віў­ся на тры­но­жак, які быў у кам­плек­це. Так мож­на бы­ло стра­ляць па са­ма­лё­тах. На стан­цыі Эль­тон рап­там на нас на­ля­тае ня­мец­кая авія­цыя: сем ці во­сем са­ма­лё­таў бы­ло. І мне зда­ло­ся, што цэ­ляц­ца ў мя­не. А я, як нас ву­чы­лі, — па іх з ку­ля­мё­та: та-та-та-та... Па­цэ­лі­іў ці не, не ве­даю. Лёт­чы­кі ўба­чы­лі, што по­лы­мя ад­не­куль вы­ля­тае, і па­ля­це­лі ў ін­шы бок. Так ні­вод­ная кі­ну­тая бом­ба ў нас не тра­пі­ла.

І тут ка­ман­дзір ба­таль­ё­на пы­тае: «Хто стра­ляў з ку­ля­мё­та?» Наш тан­кіст хоць і ду­маў, што яму за гэ­та ўсып­люць, але пры­знаў­ся. Толь­кі яго па­хва­лі­лі, ды яшчэ ін­шым па­ста­ві­лі ў прык­лад.

У Ста­лін­гра­дзе раз­мяс­ці­лі­ся не­да­лё­ка ад трак­тар­на­га за­во­да: на пра­вым, за­ход­нім, бе­ра­зе Вол­гі. Ноч­чу ўдвух з ме­ха­ні­кам-кі­роў­цам Іва­нам Свеч­ка­ро­вым ра­бі­лі акоп для тан­ка. «Ра­ні­цай гля­дзім, а нам ні­чо­га не ві­даць, — згад­вае ве­тэ­ран. — Ды ча­го мы тут бу­дзем ся­дзець? Да­ла­жыў ка­ман­дзір уз­во­да да­зво­ліў вы­браць ін­шае мес­ца. Я і вы­браў: на ўзвыш­шы. На до­світ­ку бам­бі­лі. Мы не спім, ся­дзім у тан­ку, ча­ка­ем, па­цэ­ляць ці не. Сціх­ла. Ад­чы­няю люк і ба­чу: там, дзе ад­ра­зу акоп­ва­лі­ся, — ва­рон­ка на ад­на­па­вяр­хо­вы дом».

15 каст­рыч­ні­ка 1942 го­да нем­цы са­бра­лі вя­лі­кую коль­касць тан­каў і пя­хо­ты ў кі­рун­ку трак­тар­на­га за­во­да і пай­шлі ў моц­ную ата­ку для та­го, каб вый­сці да Вол­гі. У гэ­тым баі Аляк­сандр Фень ужо не ўдзель­ні­чаў: на­пя­рэ­дад­ні атры­маў сваё пер­шае ра­нен­не. Прый­шоў фель­чар, агле­дзеў і ска­заў ча­каць тых, хто да­ста­віць яго да пе­ра­пра­вы.

— Ну, ся­джу я, ча­каю, а ні­хто па мя­не не пры­хо­дзіць, — ус­па­мі­нае Аляк­сандр Фё­да­ра­віч. — Вый­шаў на ву­лі­цу, а там ні­вод­на­га на­ша­га тан­ка, ні­вод­на­га сал­да­та! Азір­нуў­ся на Вол­гу і ба­чу: нем­цы ля­жаць ля ва­го­наў, ві­даць, стра­ля­юць па на­шых. А я, атрым­лі­ва­ец­ца, з ва­ро­жа­га бо­ку. Ду­маю, што ра­біць? Доў­га ж так не ўста­іш і ў блін­да­жы не ўся­дзіш. Да­стаў з-пад па­пру­гі свой піс­та­лет і ці­хень­ка па­чаў пад­крад­вац­ца да нем­цаў. Па­ды­шоў блі­жэй і без пры­цэ­лу — у ад­на­го, по­тым у дру­го­га. Страш­на бы­ло. На­шы мя­не ўба­чы­лі і ад­кры­лі агонь, а я бя­гом да іх. Так за­стаў­ся жы­вым».

Ка­лі пас­ля вай­ны тан­кіст ву­чыў­ся ў ва­ен­най ака­дэ­міі, да­ве­даў­ся, што яго аса­біс­тую спра­ву зда­лі ў ар­хіў: для ўсіх ён быў за­гі­ну­лым. Ледзь не год шу­ка­лі да­ку­мен­ты, але ўсё ж та­кі знай­шлі. Як і ўзна­га­ро­да свай­го ге­роя: пад­час ба­я­вых дзе­ян­няў у Ста­лін­гра­дзе Аляк­сандр Фень аса­біс­та зні­шчыў тры тан­кі і дзве пры­ла­ды.

На трэ­цім рат­ным по­лі Ра­сіі

Пас­ля пер­ша­га ра­нен­ня ў шпі­таль ён усё ж та­кі тра­піў. Ля­чыў­ся ў Джа­ні­бе­ку, што ў Ка­зах­ста­не. Ура­чом ака­за­ла­ся зям­ляч­ка — Ган­на Ба­ры­саў­на з За­па­рож­жа. Вель­мі па­сяб­ра­ва­лі, мелі пра што па­га­ва­рыць.

— Ка­лі вы­ле­чыў­ся, пе­ра­праў­ляў­ся на Паў­днё­вы фронт па льдзі­нах, — рас­каз­вае бы­лы фран­та­вік. — Хо­лад­на бы­ло. Сне­жань, а мы ў лет­няй воп­рат­цы. По­тым еха­лі ў ку­за­ве ма­шы­ны, у якой вез­лі бо­еп­ры­па­сы. А па­коль­кі мы ўжо ва­я­валі, уба­чы­лі ў скры­ні гра­на­ты, то «зман­ці­ра­ва­лі» (скра­лі. — Аўт.) па пяць штук. І не дар­ма. Тра­пі­лі пад аб­стрэл. Імі і ад­бі­ва­лі­ся ад ня­мец­кіх ма­та­цык­ліс­таў. Спы­ні­лі­ся ў ся­ле — ад­чу­ваю, што мне цёп­ла ста­ла. «Дык ты ж па­ра­не­ны!» — ка­жа ку­хар.

[caption id="attachment_71242" align="alignnone" width="600"]Пад­час атры­ман­ня тан­каў (спра­ва). Го­рад Радз­ві­ліш­кі Каў­нас­кай воб­лас­ці Лі­тоў­скай ССР, 28 жніў­ня 1944 го­да. Пад­час атры­ман­ня тан­каў (спра­ва). Го­рад Радз­ві­ліш­кі Каў­нас­кай воб­лас­ці Лі­тоў­скай ССР, 28 жніў­ня 1944 го­да.[/caption]

Так, не да­ехаў­шы да мес­ца, ён вяр­нуў­ся ў той жа шпі­таль. Прый­шло­ся ля­чыц­ца зноў­ку.

...У ра­ё­не на поў­нач ад Рас­то­ва па­ча­лі фар­мі­ра­ваць 5-ю гвар­дзей­скую тан­ка­вую ар­мію. Аляк­санд­ра Фе­ня пры­зна­чы­лі ка­ман­дзі­рам тан­ка­ва­га ўзво­да 31-й тан­ка­вай бры­га­ды. З лю­та­га па чэр­вень рых­та­ва­лі­ся да ба­я­вых дзе­ян­няў: вы­ву­ча­лі сваю тэх­ні­ку, уз­бра­ен­не во­ра­га. Іх ча­ка­ла біт­ва пад Кур­скам. На­кі­ра­ва­лі ад­ра­зу пад Про­ха­раў­ку — на трэ­цяе рат­нае по­ле Ра­сіі, як яго ця­пер на­зы­ва­юць. Тут, пад­час ад­ной з най­буй­ней­шых у ва­ен­най гіс­то­рыі біт­ваў з пры­мя­нен­нем бра­ня­тан­ка­вых сіл, з 45-мі­лі­мет­ро­вай гар­ма­ты ён зні­шчыў тры тан­кі во­ра­га, яшчэ не­каль­кі збіў яго ўзвод.

Свае тан­кі, якіх пас­ля бою за­ста­ло­ся ўся­го тры, ад­да­лі ў са­ма­ход­ны полк. З за­во­да ў скла­дзе мар­ша­вых рот прый­шлі но­выя Т-34. З іх ка­ман­дзір тан­ка Аляк­сандр Фень зні­шчыў яшчэ тры тан­кі во­ра­га, у тым лі­ку два «Тыг­ры»!

Біт­ва пад Кур­скам за­пом­ні­ла­ся яму не толь­кі пос­пе­ха­мі. Ён двой­чы га­рэў у тан­ку. «Апош­ні раз моц­на, да гэ­та­га ча­су пом­ніц­ца, — га­во­рыць Аляк­сандр Фё­да­ра­віч і па­каз­вае на ру­цэ сля­ды ад апё­каў. — У тую ноч я вёў ба­таль­ён у Ка­за­чую Ло­пань. Толь­кі пай­шлі ў ата­ку, як на­ля­та­юць ня­мец­кія са­ма­лё­ты і па­чы­на­юць бам­біць. Ад­ста­ві­лі ата­ку. Ка­ман­да­ван­не на­ціс­кае: да­вай у бой! І я па­вёў ка­ло­ну: трэ­цяя пе­ра­да­ча — і ўпе­рад. Да Ка­за­чай Ло­па­ні за­ста­ва­ла­ся, мо­жа, мет­раў дзвес­це ўся­го, як усіх нас па­бі­лі. Ус­пых­нуў і мой танк. Тры чле­ны экі­па­жа за­гі­ну­лі, а я за­стаў­ся жы­вым... Вы­ра­та­ваў пры­ад­чы­не­ны люк: каб быў на за­шчап­цы, зга­рэў бы ім­гнен­на. Як мне ка­за­лі (сам я не пом­ню): за­лез на танк, стаў на ве­жу, пад­няў ру­кі і ўпаў, по­тым пад­ня­ўся, кі­нуў дзве гра­на­ты і па­бег. Сам здзіў­ля­ю­ся: бе­гаць мог яшчэ!»

Гэ­та по­тым ура­чы зной­дуць у яго на­зе пяць аскол­каў, два з якіх за­ста­лі­ся ў це­ле вай­скоў­ца на­заў­сё­ды...

Біт­ва за Бе­ла­русь

Аляк­сандр Фень — удзель­нік Кор­сунь-Шаў­чэн­каў­скай апе­ра­цыі ва Укра­і­не. Вы­зва­ляў Пя­ці­хат­кі, Кры­вы Рог, Кі­ра­ваг­рад... Не­вы­пад­ко­ва 31-я тан­ка­вая бры­га­да, дзе ён быў ужо на­чаль­ні­кам шта­ба ба­таль­ё­на, ста­ла на­зы­вац­ца кі­ра­ваг­рад­скай. А вось сваю га­лоў­ную ўзна­га­ро­ду — ор­дэн Аляк­санд­ра Не­ўска­га — ён атры­маў за бе­ла­рус­кую на­сту­паль­ную апе­ра­цыю «Баг­ра­ці­ён».

— Яна бы­ла ад­ной з дзе­ся­ці ста­лін­скіх уда­раў, — рас­каз­вае Аляк­сандр Фё­да­ра­віч. — Усю­ды на­пі­са­на, што пер­шай у Мінск ува­рва­ла­ся 4-я тан­ка­вая бры­га­да 2-га тан­ка­ва­га гвар­дзей­ска­га кор­пу­са. Гэ­та не зу­сім так. Са­праў­ды, у ноч на
2 лі­пе­ня тан­ка­вая бры­га­да пе­ра­пра­ві­ла­ся цераз Бя­рэ­зі­ну, з да­па­мо­гай пар­ты­за­наў па ляс­ных да­ро­гах вый­шла на поў­нач ад Сма­ля­віч і на до­світ­ку 3 лі­пе­ня бы­ла ў Жу­ка­вым Лу­зе. Па­чы­на­ю­чы з гэ­та­га мо­ман­ту, іс­нуе шмат су­пя­рэч­нас­цяў, звя­за­ных з яе дзе­ян­ня­мі па вы­зва­лен­ні Мін­ска.

Па сло­вах ве­тэ­ра­на, пер­шы­мі баі за бе­ла­рус­кую ста­лі­цу за­вя­за­лі тан­кіс­ты 5-й гвар­дзей­скай тан­ка­вай ар­міі: 3-ці гвар­дзей­скі тан­ка­вы кор­пус, 29-ты тан­ка­вы кор­пус і 14-ты гвар­дзей­скі цяж­кі тан­ка­вы полк. Яны на­сту­па­лі ўздоўж па ша­шы ад Ба­ры­са­ва. У 29-га тан­ка­ва­га кор­пу­са, ку­ды ўва­хо­дзі­ла тан­ка­вая бры­га­да Фе­ня, ста­я­ла за­да­ча іс­ці на Аст­ра­шыц­кі Га­ра­док, а за­тым — на За­слаўе і Ра­каў. Ад­ным сло­вам, акру­жыць Мінск з паўд­нё­ва­г­а ўсхо­ду і з за­ха­ду, каб не да­пус­ціць вы­ха­ду ня­мец­кіх вой­скаў. Ка­лі 4-я гвар­дзей­ская тан­ка­вая бры­га­да пал­коў­ні­ка Ло­сі­ка на до­світ­ку 3 лі­пе­ня бы­ла яшчэ ў Жу­ка­вым Лу­зе, то ўжо ўве­ча­ры 2 лі­пе­ня 2-я мо­та­страл­ко­вая і 19-я тан­ка­вая бры­га­ды 3-га гвар­дзей­ска­га тан­ка­ва­га кор­пу­са за­вя­за­лі баі за паў­ноч­ную і паў­ноч­на-ўсход­нюю ўскра­і­ны Мін­ска.

— Ця­гам но­чы яны ра­зам з са­пё­ра­мі ра­бі­лі пра­хо­ды ў про­ці­тан­ка­вым ро­ве і за­бяс­пе­чы­лі пра­хо­джан­не на­шых вой­скаў, — пра­цяг­вае тан­кіст. — І на до­світ­ку 3 лі­пе­ня пры да­па­мо­зе авія­цыі і ар­ты­ле­рый­скіх раз­лі­каў усе пай­шлі ў ата­ку. Не бы­ло пер­шых: пер­шы­мі бы­лі ўсе!

Пас­ля вы­зва­лен­ня бе­ла­рус­кай ста­лі­цы ў той жа дзень тан­ка­вая бры­га­да Аляк­санд­ра Фе­ня ава­ло­да­ла За­слаў­ем. Ра­за­гна­лі ка­ля 400 гіт­ле­раў­цаў, больш за 60 па­лі­ца­яў. Там жа вы­ра­та­ва­лі са­вец­кіх дзяў­чат, якія бы­лі за­гру­жа­ны ў пяць ва­го­наў. Цяг­нік цу­дам за­тры­маў­ся на стан­цыі. «Рас­кру­ці­лі дрот, якім бы­лі «за­мкну­ты» ва­го­ны, а яны як вы­сы­па­лі ад­туль! — уз­гад­вае ён. — На­су­праць вы­ска­чы­ла дзяў­чын­ка, ля­ціць на мя­не, па­віс­ла на шыі і пла­ча ва ўсю. А ў мя­не са­мо­га слё­зы ця­куць...»

Пра гэ­та Аляк­сандр Фё­да­ра­віч рас­каз­ваў і ў за­слаў­скай шко­ле. Пас­ля адзін хлоп­чык спы­таў у ве­тэ­ра­на: «А ці пры­го­жая бы­ла тая дзяў­чын­ка?» — «Пры­го­жая», — ад­ка­заў яму тан­кіст, хоць твар яе ма­ла і ба­чыў, а по­тым да­даў: — Пры­го­жая, бо на­ша, са­вец­кая. Пры­го­жая, бо я яе вы­зва­ліў».

Толь­кі са­май пры­го­жай для яго бы­ла жон­ка, Ан­ге­лі­на Мі­ка­ла­еў­на, з якой пра­жы­лі 67 га­доў. Па­зна­ё­мі­лі­ся на мі­тын­гу ў Пру­жа­нах, па вяр­тан­ні з фрон­ту, па­жа­ні­лі­ся ў 1947 го­дзе. Вы­ха­ва­лі сы­на і дач­ку, да­ча­ка­лі­ся ча­ты­рох уну­каў, дзвюх праў­ну­чак. Ня­даў­на яго Мікалаеўна пай­шла з жыц­ця...

Мір пас­ля вай­ны

Пе­ра­мо­гу су­стрэў ва Ус­ход­няй Пру­сіі. «У ка­го што ў ру­цэ бы­ло: піс­та­лет, аў­та­мат уго­ру і — «та-та-та-та», — ус­па­мі­нае Аляк­сандр Фень. — По­тым за­га­да­лі пры­быць на ка­манд­ны пункт кор­пу­са. Я ўжо быў на­мес­ні­кам ка­ман­дзі­ра ба­таль­ё­на. Ар­га­ні­за­ва­лі мі­тынг, прай­шлі мар­шам. А по­тым — бя­гом да­моў (у раз­мя­шчэн­не). Рас­пра­ну­лі­ся і па­бег­лі за 5 кі­ла­мет­раў на во­зе­ра. Уве­ча­ры га­рэл­ку пі­лі шклян­ка­мі. Ну дур­ні ж дур­ня­мі...»

У пер­шы ад­па­чы­нак пай­шоў у ліс­та­па­дзе. І ад­ра­зу — на ра­дзі­му, ва Укра­і­ну. Ве­даў, што пад Ле­нін­гра­дам за­гі­нуў ста­рэй­шы брат, не прый­шлі з фрон­ту і му­жы сяс­цёр. Да ча­го ж быў шчас­лі­вы, ка­лі ўба­чыў жы­вы­мі баць­коў, род­ную вёс­ку, якая толь­кі цу­дам не спаз­на­ла ва­ен­на­га лі­ха.

З ар­міі тан­кіст не зваль­няў­ся ні­ко­лі. Служ­бу пра­цяг­ваў у сва­ёй бры­га­дзе. У 1946 го­дзе па­сту­піў у Ва­ен­ную ака­дэ­мію бра­ня­тан­ка­вых і ме­ха­ні­за­ва­ных вой­скаў, якую скон­чыў з ад­зна­кай. Быў на­кі­ра­ва­ны ў За­сло­на­ва, пры­зна­ча­ны па­моч­ні­кам на­чаль­ні­ка апе­ра­тыў­на­га ад­дзя­лен­ня 3-й гвар­дзей­скай тан­ка­вай ды­ві­зіі (3-га гвар­дзей­ска­га тан­ка­ва­га кор­пу­са, які вы­зва­ляў Мінск). За­тым на роз­ных па­са­дах слу­жыў у шта­бе Бе­ла­рус­кай ва­ен­най акру­гі, у бра­ня­тан­ка­вым і апе­ра­тыў­ным упраў­лен­нях шта­ба. У 1963 го­дзе яго на­кі­ра­ва­лі ў Паў­днё­вую гру­пу вой­скаў, а ў 1968 — у За­бай­кал­ле, ка­ман­дзі­рам 11-й гвар­дзей­скай мо­та­страл­ко­вай ды­ві­зіі. Пас­ля быў на­мес­ні­кам ка­ман­ду­ю­ча­га 5-й гвар­дзей­скай тан­ка­вай ар­міі, у якой ва­я­ваў, а ў 1974 го­дзе яго на­кі­ра­ва­лі ў Гру­пу са­вец­кіх войск у Гер­ма­ніі. У за­пас ге­не­ра­ла-ма­ё­ра зволь­ні­лі ва ўзрос­це 55 га­доў, і ён на­заў­сё­ды пе­ра­ехаў у Бе­ла­русь, якая ста­ла для яго дру­гой ра­дзі­май.

Сён­ня Аляк­сандр Фень — пер­шы госць на су­стрэ­чах афі­цэр­ска­га скла­ду, га­на­ро­вы ве­тэ­ран на дзяр­жаў­ных ме­ра­пры­ем­ствах, леп­шы апа­вя­даль­нік у лю­бой аў­ды­то­рыі. А для нас, жур­на­ліс­таў, ён прос­та ЛЮ­БІ­МЫ. Мо­жа, та­му, што заў­сё­ды і кож­на­му зга­джа­ец­ца рас­ка­заць пра вай­ну, не шка­ду­ю­чы ся­бе, ідзе і едзе ту­ды, ку­ды па­про­сяць, і ўвесь час у доб­рым на­строі, яко­му нам, ма­ла­дым, мож­на толь­кі па­зайз­дрос­ціць. І яшчэ, як ка­жуць у на­шым пра­фе­сій­ным ко­ле, у кож­на­га жур­на­ліс­та па­ві­нен быць свой герой. У мя­не ён ужо ёсць. І дзя­куй за гэ­та яму!

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН
і з аса­біс­та­га ар­хі­ва ве­тэ­ра­на
.

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.