Вы тут

Попел Тонежа кліча да міру


Да вай­ны ў вёс­цы То­неж, што ў Лель­чыц­кім ра­ё­не, жы­ло паў­та­ры ты­ся­чы ча­ла­век. Сён­ня — кры­ху больш за 500. Прод­кі мно­гіх з іх за­гі­ну­лі пад ку­ля­мі і ў по­лы­мі тра­ге­дыі, якая на­пат­ка­ла на­се­ле­ны пункт як­раз на Ка­ля­ды, у ноч з 6 на 7 сту­дзе­ня 1943 го­да. Фа­шыс­ты, раз­зла­ва­ныя па­ста­ян­ны­мі на­па­да­мі пар­ты­за­наў, жорст­ка ад­помс­ці­лі іх мір­ным сва­я­кам. То­неж спа­сціг той жа лёс, што і Ха­тынь.

[caption id="attachment_71243" align="alignnone" width="400"]Па­сад­ка ка­рэль­скіх бя­роз на мес­цы тра­ге­дыі. Па­сад­ка ка­рэль­скіх бя­роз на мес­цы тра­ге­дыі.[/caption]

Вя­лі­кае кро­ва­пра­ліц­це... у царк­ве

Да­рэ­чы, Лель­чыц­кі край заў­сё­ды сла­віў­ся не­пра­ход­ны­мі ля­са­мі і ба­ло­та­мі, у якіх зу­сім ня­ўтуль­на ад­чу­ва­лі ся­бе аку­пан­ты. А ка­лі пар­ты­за­ны пра­во­дзі­лі чар­го­вую ўда­лую апе­ра­цыю па зні­шчэн­ні во­ра­гаў, гіт­ле­раў­цы спа­га­ня­лі лю­тую злосць на мір­ных жы­ха­рах. Мно­гія з іх, ка­жуць ста­ра­жы­лы, сем'­я­мі іш­лі ў лес. Бу­да­ва­лі там ку­ра­ні — ча­со­выя да­мы, дзе па ме­ры сіл улад­коў­ва­лі по­быт і ча­ка­лі, ка­лі Чыр­во­ная Ар­мія і пар­ты­за­ны кан­чат­ко­ва пе­ра­б'юць во­ра­га. Адзін з тых, хто сваё ма­лен­ства пра­вёў лі­та­раль­на ся­род хвояў ды бя­роз — Мі­ха­іл Дры­неў­скі. Мас­тац­кі кі­раў­нік і га­лоў­ны ды­ры­жор На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га хо­ру імя Г.І. Ці­то­ві­ча на­ра­дзіў­ся на­пя­рэ­дад­ні вай­ны ў вёс­цы То­неж. Яго баць­ка пай­шоў на фронт, а ма­ці з ча­тыр­ма сы­на­мі амаль увесь ва­ен­ны час ха­ва­лі­ся ад нем­цаў у ле­се. Зра­зу­ме­ла, асноў­ныя ўспа­мі­ны ва­ен­ных га­доў — са слоў ма­ту­лі, бо за­над­та ма­лы та­ды быў Мі­хась. Але ж рос ён у ася­род­дзі тых, ка­го вай­на апа­лі­ла не­па­срэд­на. Між ін­шым, яго ба­бу­ля па баць­ка­вай лі­ніі так­са­ма апы­ну­ла­ся ся­род ах­вяр сту­дзень­скай тра­ге­дыі 1943 го­да.

Жы­ха­ры То­не­жа рас­каз­ва­юць ле­ген­ду пра па­ча­так бу­даў­ніц­тва свай­го вяс­ко­ва­га хра­ма ў 30-я га­ды мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Та­ды ад­на з па­жы­лых жан­чын, якая ме­ла дар прад­ба­чан­ня, прад­ка­за­ла, што царк­ва пра­ста­іць зу­сім ня­доў­га, што праль­ец­ца ў ёй вя­лі­кая кроў. Так і зда­ры­ла­ся.

Фак­ты той страш­най но­чы за­ста­лі­ся за­на­та­ва­ны­мі на па­пе­ры са слоў адзі­най цу­дам вы­жыў­шай свед­кі — Тац­ця­ны Ба­роў­скай. Яна па­він­на бы­ла за­гі­нуць ра­зам са сва­і­мі ча­тыр­ма дзець­мі, але ж жан­чы­не быў на­ка­на­ва­ны ін­шы жу­дас­ны лёс.

Блі­жэй да ве­ча­ра 6 сту­дзе­ня 1943 го­да з бо­ку Глуш­ка­віч у То­неж прый­шоў атрад кар­ні­каў. Жы­ха­роў вёс­кі, быц­цам бы дзе­ля аб­ме­ну паш­пар­тоў, са­гна­лі ў царк­ву. Тут лю­дзей ста­ві­лі ў шэ­раг і рас­стрэль­ва­лі. Та­кім чы­нам за­бі­лі амаль 200 ча­ла­век. Усе дзе­ці Тац­ця­ны Ба­роў­скай ад­ра­зу тра­пі­лі пад ку­лі, яна са­ма бы­ла па­ра­не­ная. Ка­лі жан­чы­на ся­род цел за­гі­ну­лых ад­на­вяс­коў­цаў прый­шла ў пры­том­насць, то па­спра­ба­ва­ла вы­брац­ца з бу­дын­ка. Дзве­ры яго бы­лі за­мкну­тыя. Яна пад­цяг­ва­ла да вы­со­ка­га акна тру­пы за­бі­тых і па іх, як па пры­ступ­ках, за­бра­ла­ся на­верх, вы­ска­чы­ла вон­кі. По­тым ба­са­нож па­бег­ла ў лес да лю­дзей і рас­ка­за­ла ім жу­дас­ную гіс­то­рыю...

Тых, хто ха­ваў­ся ў скля­пах і не пай­шоў у царк­ву на вер­ную смерць, фа­шыс­ты рас­стрэль­ва­лі на мес­цы. Ха­ты ж по­тым спаль­ва­лі, як пад­па­лі­лі пас­ля зла­чын­ства і царк­ву.

Ка­лі вяс­ной 1943 го­да пар­ты­за­ны ўвай­шлі ў ся­ло, то ўба­чы­лі па­пя­лі­шча, па­ся­род яко­га ста­яў аб­га­рэ­лы храм і крыж. Вось толь­кі та­ды жы­ха­ры То­не­жа, якія па­збег­лі кры­ва­вай рас­пра­вы, сха­ваў­шы­ся ў ле­се, змаг­лі па­ха­ваць аб­га­рэ­лыя астан­кі зем­ля­коў. Ся­род іх бы­ло 108 дзя­цей.

Свіст куль чу­ла да са­май смер­ці

Свед­ка то­неж­скай тра­ге­дыі Тац­ця­на Анд­рэ­еў­на Ба­роў­ская пра­жы­ла ўсё доў­гае жыц­цё адзі­но­ка ў ма­лень­кай хат­цы на ўскра­і­не вёс­кі. Яна па­мёр­ла ва ўзрос­це 95 га­доў у па­чат­ку но­ва­га ста­год­дзя.

На­стаў­ні­ца мяс­цо­вай шко­лы і края­знаў­ца Ва­лян­ці­на Са­ка­лоў­ская па­мя­тае, як час­та­ва­ла ўда­ва сем­ка­мі школь­ні­каў, якія пры­хо­дзі­лі да ста­рой да­па­ма­гаць па гас­па­дар­цы, рас­каз­ва­ла ім пра жахі вай­ны.

Про­та­і­е­рэй Іа­ан Па­лын, які што­год слу­жыць па­ні­хі­ды на мес­цы тра­ге­дыі, лі­чыць, што быў про­мы­сел Бо­жы і асаб­лі­вы сэнс у тым, што Тац­ця­на Ба­роў­ская ба­чы­ла, як за­бі­ва­лі лю­дзей, і змаг­ла пра гэ­та рас­ка­заць:

— Нам усім трэ­ба на­гад­ваць пра кошт ча­ла­ве­ча­га жыц­ця, на­ват та­кім чы­нам. Каб мы ца­ні­лі жыц­цё адзін ад­на­го. Каб лю­боў да бліж­ня­га і Бо­га бы­ла най­вы­шэй­шай каш­тоў­нас­цю.

[caption id="attachment_71244" align="alignnone" width="400"]Ме­ма­ры­ял па­мя­ці ў То­не­жы. Ме­ма­ры­ял па­мя­ці ў То­не­жы.[/caption]

Да­рэ­чы, бы­ла і яшчэ ад­на свед­ка. Ся­мі­га­до­вая дзяў­чын­ка Жэнь­ка Аку­ліч вы­ра­та­ва­ла­ся, ка­лі фа­шыс­ты толь­кі па­ча­лі збі­раць то­неж­цаў па ха­тах. Жан­чы­на ўсё доў­гае жыц­цё лі­чы­ла, што ў той мо­мант ёй да­па­маг­ла са­ма Ма­ці Бо­жая. На­пя­рэ­дад­ні дня расс­трэ­лу ­ба­чы­ла сон, што быц­цам за­хо­дзіць у сваю ха­ту, а там не­зна­ё­мая жан­чы­на. Дзяў­чын­ка спа­ло­ха­ла­ся, а не­зна­ём­ка ёй ка­жа: «Не бой­ся, я — Ма­ці Бо­жая, я бу­ду та­бе да­па­ма­гаць». На на­ступ­ны дзень баць­ка з дзець­мі вяр­нуў­ся з ле­су ў вёс­ку. Ка­лі кар­ні­кі па­ча­лі ўсіх зга­няць з да­моў, ма­лень­кая дзяў­чын­ка не­за­ўва­жа­най вы­бра­ла­ся ў двор, за кус­тоўе, і па­бег­ла. Нем­цы па­ча­лі стра­ляць па ёй з аў­та­ма­та, але да ле­су яна да­бег­ла жы­вой. Свіст куль ля га­ла­вы Яў­ге­нія Мі­кі­таў­на чу­ла да са­май смер­ці. Вяс­коў­цы па­мя­та­юць, як усё жыц­цё яна спы­ня­ла­ся на мес­цы, дзе зга­рэ­лі яе сва­я­кі. Ста­я­ла — ці то раз­маў­ля­ла з імі, ці то ма­лі­ла­ся... По­тым іш­ла да­лей.

Пра гіс­то­рыю 72-га­до­вай даў­ні­ны ця­пер да­вед­ва­ец­ца кож­ны, хто зна­ё­міц­ца з экс­па­зі­цы­яй вяс­ко­ва­га му­зея, ство­ра­на­га ў мяс­цо­вай шко­ле ў 1980 го­дзе. Асоб­ны ку­ток, пры­све­ча­ны то­неж­скай тра­ге­дыі, ёсць і ў Лель­чыц­кім ра­ён­ным края­знаў­чым му­зеі. Там кар­ці­на мас­та­ка Іва­на Бя­лоц­ка­га і ва­ен­ныя ар­тэ­фак­ты на­гад­ва­юць пра жу­дас­ны эпі­зод Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ся­род спа­ле­ных і ад­ноў­ле­ных вё­сак у Дзяр­жаў­ным ме­ма­ры­яль­ным комп­лек­се «Ха­тынь» згад­ва­юц­ца і дзве вёс­кі Лель­чыц­ка­га ра­ё­на: То­неж і Глуш­ка­ві­чы.

Края­знаў­ца Ва­лян­ці­на Са­ка­лоў­ская га­во­рыць, што нель­га вы­рас­ці абы­яка­вым да чу­жо­га бо­лю, ка­лі жы­веш ся­род лю­дзей, сем'і якіх за­кра­ну­ла чор­нае кры­ло бя­ды. Шмат ча­го яна да­вед­ва­ла­ся ад сва­ёй ба­бу­лі Ган­ны Паў­лаў­ны Вен­гу­ры, муж якой, як і мно­гія, з вай­ны не вяр­нуў­ся. З яе ўспа­мі­наў — боршч з кра­пі­вы і хлеб жа­лу­до­вы, якія га­та­ва­лі ў ляс­ных «ста­лоў­ках». Па­мя­та­юць то­неж­цы, як пад­час і ад­ра­зу пас­ля вай­ны іх баць­кі бу­ра­кі грыз­лі, бы­лі ра­ды мёрз­лай буль­бе, а на зя­мель­цы елі і спа­лі...

— Ве­да­е­це, мая баб­ка заў­сё­ды пе­рад тым, як сес­ці за стол, па­ва­роч­ва­ла­ся да по­ку­ці, дзе аб­раз і па­ртрэт за­гі­ну­ла­га на вай­не му­жа, хрыс­ці­ла­ся, а по­тым за­пра­ша­ла яго ду­шу да ста­ла. Мно­гія ўдо­вы да свай­го ско­ну ве­ры­лі і спа­дзя­ва­лі­ся, што рап­там вер­нец­ца з вай­ны муж, не пра­паў без вес­так.

108 ка­рэль­скіх бя­роз і но­вы храм

101 жы­хар вёс­кі То­неж з вай­ны так і не вяр­нуў­ся. Вя­лі­кай сям'і Мі­ха­і­ла Дры­неў­ска­га ка­зач­на па­шан­ца­ва­ла. Яны да­ча­ка­лі­ся свай­го кар­мі­це­ля.

— Па­мя­таю, — рас­каз­вае Мі­ха­іл Паў­ла­віч, — ка­лі я па­чуў па­ве­дам­лен­не пра тое, што скон­чы­ла­ся вай­на, пры­бег да­до­му і ка­жу: не бу­дзем сне­даць, бу­дзем та­ту з вай­ны ча­каць, ён за­раз прый­дзе. А та­та наш ва­я­ваў яшчэ з япон­ца­мі і вяр­нуў­ся толь­кі ў ліс­та­па­дзе 1945 го­да.

У 1955 го­дзе на мес­цы за­бой­ства і спа­лен­ня 262 то­неж­цаў быў па­стаў­ле­ны абел­іск, а ў 1994 го­дзе ство­ра­ны ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс. Ле­тась тут бы­ло вы­са­джа­на 108 дрэў­цаў ка­рэль­скай бя­ро­зы. Іх коль­касць сім­ва­ліч­ная — ме­на­ві­та столь­кі не­паў­на­лет­ніх спа­лі­лі жы­вы­мі ў бу­дын­ку царк­вы. Зда­ец­ца, што га­лі­ны дрэў, па­нік­лыя да зям­лі, ра­зам з людзь­мі заў­сё­ды смут­ку­юць пра за­гі­ну­лых.

Што­год тут слу­жыц­ца па­ні­хі­да, на якую збі­ра­юц­ца ўсе жы­ха­ры вёс­кі. Не­ўза­ба­ве бу­дзе маг­чы­масць па­ма­ліц­ца за ўсіх, чыё жыц­цё заў­час­на аба­рва­ла вай­на, у но­вым хра­ме, бу­даў­ніц­тва яко­га прак­тыч­на за­вер­ша­на. Усе жы­ха­ры збі­ра­лі ах­вя­ра­ван­ні, каб зноў па­чуць зва­ны ў ад­ноў­ле­най вяс­ко­вай царк­ве. Яна, як і ко­ліш­няя, бу­дзе ў го­нар Мі­ка­лая Цу­да­твор­ца.

Ста­рас­та пры­хо­да Люд­мі­ла Вен­гу­ра ад імя ад­на­вяс­коў­цаў вы­каз­вае вя­ліз­ную ўдзяч­насць кож­на­му, хто зра­біў ха­ця б не­вя­лі­кае ах­вя­ра­ван­не на но­вы храм. У тым лі­ку зем­ля­кам, якія даў­но жы­вуць у ін­шых га­ра­дах, але ж не за­бы­ва­юць пра сваю ма­лую ра­дзі­му. Яна на­зы­вае ім­ёны Сяр­гея Вен­гу­ры, Юрыя Бе­ра­зу­е­ва, Ва­лян­ці­на Бут­коў­ска­га, Мі­ка­лая Жу­раў­ска­га... Да­па­ма­га­юць зем­ля­кі не толь­кі гра­шы­ма, але і ар­га­ні­за­цы­яй ра­бот па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні тэ­ры­то­рыі, і за­ка­зам мас­тац­ка­га іка­на­ста­са... Мі­ха­іл Дры­неў­скі, на­прык­лад, ня­даў­на ў Мін­ску пра­вёў даб­ра­чын­ны кан­цэрт. Гро­шы пе­ра­лі­чы­лі на ра­ху­нак царк­вы ў То­не­жы.

Зу­сім не­да­лё­ка ад паўд­нё­вай па­лес­кай вё­сач­кі пра­хо­дзіць мя­жа з Укра­і­най. Жы­ха­ры на­се­ле­на­га пунк­та піль­на со­чаць за па­дзея­мі ў су­сед­няй кра­і­не яшчэ і та­му, што за­над­та доб­ра ве­да­юць, як вай­на ад­бі­ва­ец­ца на лё­се па­ка­лен­няў. Лю­дзі спа­дзя­юц­ца, што ўжо да найблі­жэй­ша­га Вя­лі­ка­дня но­вы храм бу­дзе асве­ча­ны. У ім бу­дуць па­ста­ян­на ўзно­сіц­ца ма­літ­вы пра ду­шы бяз­він­на за­бі­тых, што пры­ня­лі па­кут­ніц­кую смерць на гэ­тым мес­цы. Свя­тар звер­нец­ца да вер­ні­каў і, бла­слаў­ля­ю­чы, зноў і зноў паў­то­рыць сло­вы, та­кія важ­ныя сён­ня для кож­на­га: «Мір усім!»

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.