Вы тут

Быць пільнымі і за мяжой


Дня­мі фі­нан­са­выя ўста­но­вы кра­і­ны па­ча­лі больш ак­тыў­на ін­фар­ма­ваць сва­іх клі­ен­таў аб пра­ві­лах бяс­пе­кі ка­ры­стан­ня пла­цеж­ны­мі карт­ка­мі як на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, так і за яе ме­жа­мі.

На­прык­лад, ця­пер ула­даль­ні­кі кар­так атрым­лі­ва­юць на ад­рас сва­ёй элект­рон­най пош­ты па­ве­дам­лен­ні пра змя­нен­ні ў фі­нан­са­вай сфе­ры су­сед­ніх дзяр­жаў. У апош­ніх па­ве­дам­лен­нях раз­мо­ва ідзе пра тое, што за­раз шэ­раг бан­каў Поль­шчы дае маг­чы­масць пунк­там ганд­лю і сэр­ві­су пад­час пра­вя­дзен­ня без­на­яў­най апе­ра­цыі вы­бі­раць і спіс­ваць гра­шо­выя срод­кі ў ін­шых, акра­мя поль­скіх зло­тых, ва­лю­тах (у пры­ват­нас­ці ў бе­ла­рус­кіх руб­лях). Пры­чым курс кан­вер­сіі вы­зна­ча­ец­ца гэ­ты­мі бан­ка­мі са­ма­стой­на і не за­ле­жыць ад кур­саў, якія ўста­ноў­ле­ны бан­кам-эмі­тэн­там. У су­вя­зі з гэ­тым, каб па­збег­нуць вя­лі­кай кур­са­вой роз­ні­цы, ай­чын­ныя бан­кі ра­яць сва­ім клі­ен­там за мя­жой больш дэ­та­лё­ва раз­гля­даць атры­ма­ны карт-чэк, бо ў ім па­він­на быць ука­за­на су­ма ў поль­скіх зло­тых, а не ў бе­ла­рус­кіх руб­лях.

***

Най­буй­ней­шы банк кра­і­ны па­ве­дам­ляе, што ця­пер ад­ноў­ле­на маг­чы­масць па­паў­нен­ня ра­хун­каў на­яў­ны­мі гра­шо­вы­мі срод­ка­мі з вы­ка­ры­стан­нем (без вы­ка­ры­стан­ня) бан­каў­скіх пла­цеж­ных кар­так Бел­Карт у ін­фа­кі­ёс­ках і бан­ка­ма­тах Бе­ла­рус­бан­ка з функ­цы­яй па­паў­нен­ня на­яў­ны­мі (Саsh-іn).

Сяр­гей КУР­КАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.