Вы тут

Ніхто не патрабуе немагчымага


Эфек­тыў­насць ра­бо­ты ор­га­наў ула­ды, дэ­пу­та­таў, а ў вы­ні­ку і іх аў­та­ры­тэт у мно­гім за­ле­жаць ад та­го, на­коль­кі ад­каз­на і па­спя­хо­ва вы­ра­ша­юц­ца праб­ле­мы, агу­ча­ныя ў зва­ро­тах гра­ма­дзян. На се­сіі Мінск­ага аб­лас­но­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў пра­ана­лі­за­ва­лі вы­ні­кі су­мес­най з мяс­цо­вы­мі вы­ка­наў­чы­мі ор­га­на­мі ра­бо­ты.

—На Мін­шчы­не на­ла­джа­на ад­па­вед­ная сіс­тэ­ма ра­бо­ты. Ад­нак гэ­та­га яшчэ не­да­стат­ко­ва. Мно­гія жы­ха­ры звяр­та­юц­ца не ў мяс­цо­выя вы­ка­наў­чыя і рас­па­рад­чыя ор­га­ны ўла­ды, а ў вы­шэй­шыя ін­стан­цыі, — кан­ста­та­ваў старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Ліп­ніц­кі. — Та­му вель­мі важ­на, каб пы­тан­ні жыц­це­за­бес­пя­чэн­ня лю­дзей, асаб­лі­ва ў не­вя­лі­кіх на­се­ле­ных пунк­тах, вы­ра­ша­лі­ся не­па­срэд­на на мес­цы су­мес­ны­мі на­ма­ган­ня­мі вы­кан­ка­маў і Са­ве­таў дэ­пу­та­таў.

У Мін­скай воб­лас­ці на­ліч­ва­ец­ца 3 560 дэ­пу­та­таў Са­ве­таў аб­лас­но­га, ба­за­ва­га і пяр­віч­на­га ўзроў­няў. Ка­лі гэ­ты па­тэн­цы­ял эфек­тыў­на за­дзей­ні­чаць, то мож­на ўсё вы­ра­шаць не­па­срэд­на ў рэ­гі­ё­нах, па­пя­рэ­дзіў­шы та­кім чы­нам кан­флікт­ныя сі­ту­а­цыі.

Ра­зам з тым Іван Ліп­ніц­кі па­ра­іў дэ­пу­та­там не ба­чыць ва ўсіх, хто звяр­та­ец­ца па да­па­мо­гу, ама­та­раў па­скар­дзіц­ца. Тым больш што лю­дзі не па­тра­бу­юць ад ула­ды не­маг­чы­ма­га. «Пры раз­гля­дзе скар­гаў нель­га да­пус­каць фар­ма­ліз­му і бю­ра­кра­тыз­му», — па­пя­рэ­дзіў ка­лег стар­шы­ня аб­лса­ве­та. І пры­вёў на­ступ­ны прык­лад. На «пра­мую лі­нію», якую ён пра­во­дзіў, па­тэ­ле­фа­на­ва­ла жан­чы­на, якая тры­мае 5 ка­роў. У яе бы­ла да­моў­ле­насць з кі­раў­ні­ком сель­гас­прад­пры­ем­ства на­конт вы­дзя­лен­ня се­на. Але кар­моў у тым аб'­ёме, што ён абя­цаў, яна не атры­ма­ла. Прось­бу жан­чы­ны за­да­во­лі­лі пас­ля ад­па­вед­на­га зван­ка Іва­на Ліп­ніц­ка­га на мес­ца.

Па­вод­ле слоў стар­шы­ні аб­лса­ве­та, пад­час «пра­мой лі­ніі» 50% пы­тан­няў, з які­мі звяр­ну­лі­ся гра­ма­дзя­не, уда­ло­ся вы­ра­шыць у той жа дзень. Але па вы­ні­ках яе, як ака­за­ла­ся, бы­ло за­фік­са­ва­на аж 20 ты­сяч зван­коў. «Да­вай­це ду­маць, якім чы­нам вы­слу­хаць гэ­тых лю­дзей і вы­ра­шыць іх пы­тан­ні», — за­зна­чыў Іван Ліп­ніц­кі.

Дарэчы, у апошні час па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць зва­ро­таў на­конт пры­ва­ты­за­цыі або куп­лі-про­да­жу жы­лых па­мяш­кан­няў. Знач­ная до­ля іх раз­гле­джа­на Са­ве­та­мі дэ­пу­та­таў. Пры гэ­тым ра­бі­лі­ся за­ха­ды па за­ха­ван­ні прын­цы­пу спра­вяд­лі­вас­ці ў да­чы­нен­ні ра­бот­ні­каў сель­гас­прад­пры­ем­стваў з вя­лі­кім ста­жам ра­бо­ты. Пад­час аса­біс­та­га пры­ёму гра­ма­дзян у Слуц­ку старшыня аблвыканкама Ся­мён Ша­пі­ра да­ру­чыў рас­пра­ца­ваць рэ­ка­мен­да­цыі для ўсіх сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый, якія пас­ля аб­мер­ка­ван­ня на мес­цах за­цвер­джа­ны ра­шэн­нем абл­вы­кан­ка­ма. Вы­зна­ча­ны адзі­ны для ўсіх пра­цаў­ні­коў сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый стаж ра­бо­ты ў 10 га­доў, які да­зва­ляе пры­ва­ты­за­ваць жыл­лё.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.