Вы тут

Не давайце неабгрунтаваных абяцанняў


На сва­ёй сё­май се­сіі дэ­пу­та­ты Брэсц­ка­га аб­лас­но­га Са­ве­та аб­мяр­коў­ва­лі, як лепш пра­ца­ваць са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян. Ад­зна­ча­ла­ся, што ра­бо­та з на­сель­ніц­твам мае роз­ныя фор­мы — вы­яз­ныя пры­ёмы, дні Са­ве­таў, «пра­мыя лі­ніі» і ін­шыя. Але ж дэ­пу­та­ты звяр­ну­лі ўва­гу на той факт, што пэў­ная коль­касць зва­ро­таў не зна­хо­дзіць вы­ра­шэн­ня на мес­цах, і лю­дзі пі­шуць аль­бо хо­дзяць аса­біс­та ў больш вы­со­кія ін­стан­цыі.

На­чаль­нік ад­дзе­ла па ра­бо­це са зва­ро­та­мі гра­ма­дзян абл­вы­кан­ка­ма Воль­га Ва­ра­бей рас­ка­за­ла, што най­больш зва­ро­таў да­ты­чыць ра­бо­ты ка­му­наль­ні­каў, чы­ноў­ні­каў, ме­ды­каў. Воль­га Ле­а­ні­даў­на пры­вя­ла пры­кла­ды не­кам­пе­тэнт­на­га па­ды­хо­ду на мес­цах да раз­гля­ду асоб­ных за­яў гра­ма­дзян. Ад­зна­ча­ла­ся, што ў шэ­ра­гу вы­пад­каў ха­джэн­ню па ін­стан­цы­ях спры­яе не­да­стат­ко­вая рас­тлу­ма­чаль­ная ра­бо­та, ня­ўмен­не ўзгад­ніць на мес­цах пра­цу роз­ных ор­га­наў ула­ды.

Стар­шы­ня Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Ана­толь ЛІС, які пры­маў удзел у ра­бо­це се­сіі, звяр­нуў­ся да дэ­пу­та­таў з пра­па­но­вай не да­ваць лю­дзям не­аб­грун­та­ва­ных абя­цан­няў і не пра­ва­ка­ваць тым са­мым да­лей­шыя скар­гі. Яшчэ гу­бер­на­тар звяр­нуў ува­гу, што да яго на «пра­мую лі­нію» зва­ні­лі і тыя, чые праб­ле­мы мож­на бы­ло б вы­ра­шыць на ўзроў­ні сель­са­ве­та. Ён так­са­ма ад­зна­чыў, што ў да­лей­шым ха­цеў бы ба­чыць на пры­ёмах стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў, дэ­пу­та­таў сель­скіх аль­бо ра­ён­ных Са­ве­таў са слуш­ны­мі пра­па­но­ва­мі.

А вось пры­кла­дам па­спя­хо­вай су­мес­най ра­бо­ты з на­сель­ніц­твам на­зы­ва­лі Ві­дам­лян­скі сель­скі Са­вет і ААТ «Ві­дам­лян­скае» Ка­мя­нец­ка­га ра­ё­на.

Стар­шы­ня Брэсц­ка­га аб­лас­но­га Са­ве­та Сяр­гей АШМЯН­ЦАЎ за­клі­каў дэ­пу­та­таў пра­яў­ляць сваю па­зі­цыю больш ак­тыў­на ва ўсіх пы­тан­нях мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Да та­кіх «пы­тан­няў», на­прык­лад, ад­но­сяц­ца пус­ту­ю­чыя да­мы, якіх у воб­лас­ці ка­ля 20 ты­сяч, і трух­ля­выя, што па­тра­бу­юць зно­су (апош­ніх на­ліч­ва­ец­ца ка­ля ты­ся­чы). На дум­ку кі­раў­ні­ка аб­лас­ной прад­стаў­ні­чай ула­ды, праб­ле­ма гэ­тая вель­мі ня­прос­тая, на яе вы­ра­шэн­не па­трэб­ны срод­кі з бюд­жэ­ту. Адзін сель­скі Са­вет на сва­ёй тэ­ры­то­рыі з гэ­тым не спра­віц­ца. Па­трэб­ны на­ма­ган­ні ра­ён­най ула­ды і ра­ён­ных ар­га­ні­за­цый. А вось дэ­пу­та­ты мо­гуць стаць ар­га­ні­за­валь­най сі­лай на гэ­тым шля­ху.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.