Вы тут

Марная трывога


Чым усім нам па­гра­жа­юць іл­жы­выя вы­клі­кі ра­таў­ні­коў?

Ну­мар 101 ад­но­сіц­ца да тых, якія кож­ны ча­ла­век му­сіць ве­даць у пер­шую чар­гу. Але гэ­ты адзін з са­мых важ­ных тэ­ле­фо­наў ста­но­віц­ца ка­лі-ні­ка­лі аб'­ек­там для за­ба­вы ці помс­ты. У той час як, маг­чы­ма, у не­бяс­пе­цы чы­ёсь­ці жыц­цё. А бы­вае і так, што лю­дзі тэ­ле­фа­ну­юць ра­таў­ні­кам, пе­ра­блы­таў­шы, на­прык­лад, па­жар з пра­ры­вам цеп­ла­тра­сы. Пра тое, на­коль­кі лжы­выя вы­клі­кі ўсклад­ня­юць жыц­цё вы­ра­та­валь­ні­кам, ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» рас­ка­заў па­моч­нік мі­ніст­ра па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Ві­таль На­віц­кі.

Дэ­тэк­тар праў­ды

— Трэ­ба ад­роз­ні­ваць за­ве­да­ма лжы­выя і прос­та лжы­выя вы­клі­кі. Да пер­шых ад­но­сяц­ца тэ­ле­фа­на­ван­ні з па­ве­дам­лен­нем аб ней­кай над­звы­чай­най сі­ту­а­цыі, але ча­ла­век пры гэ­тым усве­дам­ляе, што ні­чо­га та­ко­га ў рэ­аль­нас­ці не ад­бы­ва­ец­ца. Тут мы су­ты­ка­ем­ся час­цей за ўсё або са сва­воль­ства­мі дзя­цей, якія хо­чуць па­гля­дзець на тое, як «пры­едуць па­жар­ныя ма­шы­ны», або з не­адэ­кват­ны­мі па­во­дзі­на­мі лю­дзей на­пад­піт­ку ці з псі­хіч­ны­мі праб­ле­ма­мі. Але, на шчас­це, та­кіх сі­ту­а­цый за год зда­ра­ец­ца не больш за дзе­сяць па ўсёй кра­і­не. Як пра­ві­ла, гэ­та лжы­выя па­ве­дам­лен­ні пра мі­ні­ра­ван­не ней­ка­га аб'­ек­та.

Для дыс­пет­ча­раў іс­нуе спе­цы­яль­ная ме­то­ды­ка, з да­па­мо­гай якой яны рас­па­зна­юць, ці праў­ду га­во­рыць ча­ла­век, што па­тэ­ле­фа­на­ваў па ну­ма­ры 101 ці 112. Са­мыя скла­да­ныя сі­ту­а­цыі ўзні­ка­юць, ка­лі нам зво­няць дзе­ці. Не вель­мі зра­зу­ме­ла па го­ла­се: жар­туе дзі­ця ці на­са­мрэч ус­хва­ля­ва­на або на­ват па­ні­куе. Пры най­мен­шых су­мнен­нях тэх­ні­ка бу­дзе ад­праў­ле­на. Ад­нак ка­лі вы­свет­ліц­ца, што ма­лы па­тэ­ле­фа­на­ваў ра­таў­ні­кам, на­прык­лад, з мэ­тай са­рваць кант­роль­ную ў шко­ле або дзе­ля за­ба­вы, то зва­нок без на­ступ­стваў для за­яў­ні­ка і яго баць­коў мы ні ў якім ра­зе не па­кі­нем.

Жар­ты каш­ту­юць до­ра­га

— Усе раз­мо­вы з дыс­пет­ча­рам аба­вяз­ко­ва за­піс­ва­юц­ца. Су­час­ныя тэх­ніч­ныя срод­кі вель­мі лёг­ка да­па­ма­га­юць вы­зна­чыць тэ­ле­фон­ных ху­лі­га­наў і вы­ста­віць ім ра­ху­нак за бес­сэн­соў­ную экс­плу­а­та­цыю ра­та­валь­най тэх­ні­кі. Су­ма ў не­каль­кі міль­ё­наў руб­лёў пра­б'е ад­чу­валь­ную дзір­ку ў ся­мей­ным бюд­жэ­це. Па­мер гэ­ты мо­жа быць і знач­на боль­шым — усё за­ле­жыць ад та­го, на якую ад­лег­ласць да­вя­ло­ся вы­яз­джаць вы­ра­та­валь­ні­кам, якая коль­касць тэх­ні­кі бы­ла за­дзей­ні­ча­на і якія сі­лы бу­дуць раз­ва­роч­вац­ца. Акра­мя та­го, пад­лет­ка мо­гуць па­ста­віць і на ўлік у ін­спек­цыю па спра­вах не­паў­налетніх. А ў той час, па­куль на­шы спе­цы­я­ліс­ты бу­дуць ехаць на лжы­вы вы­клік, дзесь­ці мо­жа зда­рыц­ца са­праўд­ная бя­да, на лік­ві­да­цыю якой экі­паж ры­зы­куе спаз­ніц­ца... Та­му мы звяр­та­ем­ся да баць­коў з прось­бай на­га­даць дзе­цям, які­мі на­ступ­ства­мі мо­жа скон­чыц­ца гэ­ты, зда­ва­ла­ся б, прос­та не­да­рэ­чны жарт.

11-27

За­кон пра­ду­гледж­вае за за­ве­да­ма лжы­выя вы­клі­кі і ку­ды больш жорст­кую ад­каз­насць. Акра­мя штра­фу, тэ­ле­фон­ны жар­таў­нік ры­зы­куе пра­вес­ці за ту­рэм­ны­мі кра­та­мі аж­но да пя­ці га­доў. Ад­нак ка­лі ра­ней­шыя санк­цыі ама­та­ра зра­біць шмат тлу­му з ні­чо­га не пры­ву­чы­лі да па­рад­ку, то паў­тор­нае за­ве­да­ма лжы­вае па­ве­дам­лен­не аб над­звы­чай­най сі­ту­а­цыі «адзавец­ца» ту­рэм­ным тэр­мі­нам ужо ад трох да ся­мі га­доў або пя­ці­га­до­вым аб­ме­жа­ван­нем во­лі. Гэ­тае па­ка­ран­не да­ты­чыц­ца і вы­клі­ку, што здзейс­ні­ла, на­прык­лад, п'я­ная кам­па­нія.

Са­мы гуч­ны лжы­вы вы­клік зда­рыў­ся ў па­за­мі­ну­лым ве­рас­ні ў Ма­ла­дзе­чан­скім ра­ё­не. За тры дні мяс­цо­вы жы­хар ра­за­слаў у 11 мяс­цо­вых школ ліс­ты, у якіх па­ве­да­міў, што ні­бы­та за­мі­ні­ра­ваў уста­но­вы аду­ка­цыі і па­гра­жаў іх уза­рваць, ка­лі яму не пе­ра­вя­дуць пэў­ную су­му гро­шай... Як пас­ля вы­свет­лі­ла­ся, пя­рэ­па­лах уз­няў мяс­цо­вы жы­хар, які вы­ра­шыў та­кім чы­нам ад­помс­ціць свай­му зна­ё­ма­му.

Та­ды мы аб'­яві­лі збор аса­біс­та­га са­ста­ву не толь­кі па Мін­скай воб­лас­ці, але і па ста­лі­цы. Му­сі­лі пра­ве­рыць на праў­дзі­васць кож­нае з гэ­тых па­ве­дам­лен­няў. А та­кой коль­кас­ці не­аб­ход­най тэх­ні­кі, зра­зу­ме­ла, у Ма­ла­дзеч­не не бы­ло чыс­та фі­зіч­на. Та­му да­вя­ло­ся яе пе­рад­ыс­ла­цы­ра­ваць з су­сед­ніх ра­ё­наў. Але, у сваю чар­гу, і іх нель­га бы­ло па­кі­даць без пры­крыц­ця! Та­му мы ту­ды пе­ра­кід­ва­лі пэў­ную коль­касць ра­таў­ні­коў з Мін­ска і ад­да­ле­ных ад Ма­ла­дзеч­на ра­ё­наў пры­ста­ліч­най воб­лас­ці. Пра тое, што мы змар­на­ва­лі столь­кі вы­сіл­каў упус­тую, мы ўсё ж ска­заць не мо­жам. Усё-та­кі ад­пра­ца­ва­лі не толь­кі ал­га­рытм па­во­дзі­наў у та­кіх сі­ту­а­цы­ях, але і ска­ар­ды­на­ва­насць з ін­шы­мі служ­ба­мі.

Для тэ­ле­фон­на­га ху­лі­га­на гэ­тая гіс­то­рыя скон­чы­ла­ся сум­на. Суд пры­га­ва­рыў яго да ча­ты­рох га­доў па­збаў­лен­ня во­лі ў па­праў­чай ка­ло­ніі ўзмоц­не­на­га рэ­жы­му. Акра­мя та­го, з жар­таў­ні­ка му­сяць спаг­наць гро­шы, якія бы­лі змар­на­ва­ны дзяр­жа­вай пад­час лік­ві­да­цыі над­звы­чай­най сі­ту­а­цыі. А гэ­та ка­ля
30 міль­ё­наў руб­лёў — на той час больш за 3 ты­ся­чы до­ла­раў у эк­ві­ва­лен­це.

Як пра­рыў цеп­ла­тра­сы пры­ня­лі за па­жар

Ку­ды час­цей ра­таў­ні­кі су­ты­ка­юц­ца з прос­та лжы­вы­мі вы­клі­ка­мі. Ад­роз­ні­ва­юц­ца яны тым, што вы­ра­та­валь­ні­кам тэ­ле­фа­ну­юць лю­дзі з най­леп­шы­мі на­ме­ра­мі, але пры гэ­тым не­на­ў-
мыс­на блы­та­юць знеш­нія пры­кме­ты з са­праўд­ным па­жа­рам. За мі­ну­лы год та­кіх вы­клі­каў па кра­і­не бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на 978. Ад­мет­на, што са­мым «дыс­цып­лі­на­ва­ным» рэ­гі­ё­нам ака­за­ла­ся Ві­цеб­шчы­на. Ле­тась ра­таў­ні­кі са­май паў­ноч­най воб­лас­ці вы­яз­джа­лі мар­на толь­кі шэсць ра­зоў...

— Хрэс­та­ма­тый­ны вы­па­дак зда­рыў­ся не­каль­кі га­доў та­му ў Мін­ску на ву­лі­цы Ве­ры Ха­ру­жай, — згад­вае Ві­таль На­віц­кі. — У дзя­жур­ную служ­бу МНС па­тэ­ле­фа­на­ваў ча­ла­век, які па­ве­да­міў, што ўвесь шмат­па­вяр­хо­вы дом ахоп­ле­ны ды­мам так, што не бач­на на­ват бал­ко­наў. На пы­тан­ні дыс­пет­ча­ра су­раз­моў­ца ад­каз­ваў сум­лен­на, па­да­зрэн­няў у тым, што гэ­та тэ­ле­фон­ны жарт, не ўзнік­ла. На мес­ца бы­ло на­кі­ра­ва­на шмат тэх­ні­кі — у не­бяс­пе­цы ж апы­нуў­ся цэ­лы пя­ці­па­вяр­хо­вік! А ка­лі ра­таў­ні­кі пры­еха­лі, то вы­свет­лі­ла­ся, што ўвесь гэ­ты пя­рэ­па­лах пад­ня­ўся праз тое, што... аку­рат пад до­мам пра­рва­ла тру­бу цеп­ла­тра­сы. На два­рэ ста­я­ла ха­лод­нае на­двор'е, і та­му дом ха­ваў­ся за клу­ба­мі па­ры, якую ві­да­воч­ца па­мыл­ко­ва пры­няў за дым. Без­умоў­на, ка­лі ўсё гэ­та вы­свет­лі­ла­ся, на­ват га­вор­кі не маг­ло іс­ці пра тое, каб пры­цяг­нуць яго да ней­кай ад­каз­нас­ці. Бо мі­нак вы­ка­наў свой гра­ма­дзян­скі аба­вя­зак.

Час­та тэ­ле­фа­ну­юць нам з пры­чы­ны та­го, што на лес­віч­най пля­цоў­цы на­зі­ра­ец­ца за­дым­лен­не. Ад­нак ка­лі-ні­ка­лі пры­чы­най гэ­та­га мо­жа быць эле­мен­тар­на за­бы­тая на плі­це ежа або на­ват вель­мі ак­тыў­нае кі­пя­чэн­не бя­ліз­ны. У та­кой сі­ту­а­цыі, вя­до­ма, лепш на­браць ну­мар 101. Дыс­пет­чар рас­пы­тае вас. І, ка­лі вы ка­жа­це праў­ду, ні­я­кіх юры­дыч­ных на­ступ­стваў для вас не бу­дзе.

Хто зды­ме з дрэ­ва ка­ця­ня?

— Зда­ра­ец­ца і так, што ну­ма­ры 101 ці 112 на­бі­ра­юць лю­дзі з прось­ба­мі, вы­ка­нан­не якіх, на пер­шы по­гляд, не ўва­хо­дзіць у кам­пе­тэн­цыю ра­таў­ні­коў, — пра­цяг­вае Ві­таль На­віц­кі. — Але па­зі­цыя Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях та­кая, што ка­лі ча­ла­век звяр­нуў­ся сю­ды, то яму па­трэб­на да­па­мо­га. Та­му не­здар­ма дыс­пет­чар га­во­рыць: «Дзя­жур­ная служ­ба МНС. Чым вам да­па­маг­чы?» Але ін­шае пы­тан­не: ці аба­вяз­ко­вы вы­езд на мес­ца на­шых спе­цы­я­ліс­таў? На­прык­лад, я па­мя­таю вы­па­дак, ка­лі ну­мар 101 на­браў ча­ла­век, які не мог вый­сці з ліф­та. Кноп­ка вы­клі­ку дыс­пет­ча­ра ліф­та­вай служ­бы ў за­храс­лай па­між па­вер­ха­мі ка­бі­не не пра­ца­ва­ла. А ці шмат лю­дзей на па­мяць ве­да­юць ці за­хоў­ва­юць у ма­біль­ным тэ­ле­фо­не та­кі ну­мар? Дыс­пет­чар наш прый­шоў на да­па­мо­гу на­ступ­ным чы­нам: спы­таў у ча­ла­ве­ка ад­рас, з яко­га ён тэ­ле­фа­на­ваў, і злу­чыў яго са спе­цы­я­ліс­та­мі ліф­та­вай служ­бы...

Яшчэ ад­на рас­паў­сю­джа­ная пры­чы­на зван­коў — за­чы­не­ныя праз скраз­няк дзве­ры. Тут мы па­ды­хо­дзім у кож­най сі­ту­а­цыі ін­ды­ві­ду­аль­на: ра­таў­ні­кі мо­гуць вы­ехаць на мес­ца зда­рэн­ня, аднак, ка­лі не­па­срэд­най па­гро­зы жыц­цю ці ўзнік­нен­ня па­жа­ру ня­ма, то, хут­чэй за ўсё, вы­клік бу­дзе пе­ра­ад­ра­са­ва­ны ў спе­цы­яль­ную служ­бу. Тэ­ле­фа­ну­юць да нас і з па­ве­дам­лен­ня­мі аб тым, што на дрэ­ве ся­дзіць кацяня, якое не мо­жа спус­ціц­ца на зям­лю. Шка­да, што ў кра­і­не ня­ма спе­цы­я­лі­за­ва­най служ­бы да­па­мо­гі жы­вё­лам, якая і пры­хо­дзі­ла б на вы­руч­ку ў та­кіх сі­ту­а­цы­ях...

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».