Вы тут

Парк вялікіх перспектыў


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­час дак­ла­да пра ак­ту­аль­ныя пы­тан­ні бу­даў­ніц­тва Кі­тай­ска-бе­ла­рус­ка­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ку за­па­тра­ба­ваў ак­ты­ві­за­ваць рэа­лі­за­цыю гэ­та­га пра­ек­та, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы лі­чыць не­да­стат­ко­вы­мі тэм­пы ства­рэн­ня аб'­ек­та. Ён звяр­нуў ува­гу на той факт, што гэ­ты пра­ект ацэнь­ва­ец­ца кі­тай­скім бо­кам як адзін з най­важ­ней­шых у ад­но­сі­нах Бе­ла­ру­сі і Кі­тая. Прэ­зі­дэнт пад­крэс­ліў важ­насць ін­тэн­сі­фі­ка­цыі ра­бот па ства­рэн­ні пар­ку, так­са­ма з улі­кам та­го, што ў гэ­тым го­дзе ча­ка­ец­ца су­стрэ­ча на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні са Стар­шы­нёй КНР Сі Цзінь­пі­нам.

Прэ­зі­дэнт да­ру­чыў кі­раў­ні­ку Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ру Ко­сін­цу ўзяць пад кант­роль пы­тан­ні бе­ла­рус­ка-кі­тай­скіх ад­но­сі­наў, у тым лі­ку бу­даў­ніц­тва Кі­тай­ска-бе­ла­рус­ка­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ку. Тым больш што на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Мі­ка­лай Снап­коў ра­ней ужо зай­маў­ся тэ­май су­пра­цоў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі і Кі­тая. «Усё па­він­на быць ра­зум­на, без на­ско­каў», — за­ў-
ва­жыў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што Кі­тай­ская На­род­ная Рэс­пуб­лі­ка з'яў­ля­ец­ца най­буй­ней­шым парт­нё­рам Бе­ла­ру­сі. Ён звяр­нуў ува­гу на важ­насць вы­ра­шэн­ня для бе­ла­рус­ка­га бо­ку пы­тан­няў экс­пар­ту пра­дук­цыі ў КНР. «Яны на сот­ні міль­яр­даў до­ла­раў куп­ля­юць. Як я ўжо га­ва­рыў, трэ­ба па­пра­сіць — гэ­та на­шы сяб­ры: ня­хай бы ку­пі­лі ў нас сёлета на $2-3 млрд бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі, у на­ступ­ным го­дзе — яшчэ», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Мі­ка­лай Снап­коў па вы­ні­ках дак­ла­да рас­ка­заў жур­на­ліс­там, што фак­тыч­на з кра­са­ві­ка па­ч­нуц­ца поў­на­маш­таб­ныя бу­даў­ні­чыя ра­бо­ты па ства­рэн­ні ўнут­ра­най інф­ра­струк­ту­ры Кі­тай­ска-бе­ла­рус­ка­га ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.