Вы тут

Навошта чакаць, пакуль нехта паскардзіцца?


Стар­шы­ня Шкло­ўска­га рай­са­ве­та Аляк­сандр Да­вы­до­віч — пра ўза­е­ма­су­вязь па­між дэ­пу­та­та­мі і на­сель­ніц­твам

За акном яшчэ толь­кі па­чы­нае днець, а ў ка­бі­не­це стар­шы­ні ўжо раз­да­ец­ца тэ­ле­фон­ны зва­нок. «Аляк­сандр Вік­та­ра­віч, пры­мі­це ме­ры, свят­ла ня­ма, — про­сіць муж­чын­скі го­лас. — Рас­тлу­мач­це на­шым энер­ге­ты­кам, што не трэ­ба так ра­на ад­клю­чаць ліх­та­ры. Гэ­та ж вель­мі ажыў­ле­нае мес­ца. Лю­дзі ў по­цем­ках ідуць, по­тым скар­дзіц­ца бу­дуць…»

[caption id="attachment_71225" align="alignnone" width="600"]Аляк­сандр Да­вы­до­віч (дру­гі зле­ва) з жы­ха­ра­мі вёс­кі Ма­лыя Аў­чы­нен­кі. Аляк­сандр Да­вы­до­віч (дру­гі зле­ва) з жы­ха­ра­мі вёс­кі Ма­лыя Аў­чы­нен­кі.[/caption]

 

Коль­кі та­кіх пы­тан­няў да­во­дзіц­ца вы­ра­шаць дэ­пу­та­ту на пра­ця­гу дня, цяж­ка пад­лі­чыць.

—Вяс­ко­вае на­сель­ніц­тва час­та звяр­та­ец­ца, каб да­па­маг­лі знес­ці ава­рый­ныя дрэ­вы, — уз­гад­вае най­больш ты­по­выя з іх Аляк­сандр Да­вы­до­віч. — Мы скла­лі гра­фік і па­сту­по­ва вы­ра­ша­ем гэ­ту праб­ле­му. Раз­гля­да­ем і шмат зя­мель­ных прэ­тэн­зій. Ка­лі за­яў­ка па­сту­пае ад адзі­но­кіх ці тых, хто пра­жы­вае адзі­но­ка, звяр­та­ем­ся ў са­цы­яль­ную служ­бу. Ка­лі ёсць дзе­ці, шу­ка­ем іх. Ста­вім пен­сі­я­не­рам апа­вя­шчаль­ні­кі, печ­кі ра­ман­ту­ем. З аса­цы­яль­най ка­тэ­го­ры­яй пра­цу­ем па асоб­най пра­гра­ме.

—А на­огул, на­коль­кі цес­на пра­цу­юць дэ­пу­та­ты з на­сель­ніц­твам у Шкло­ўскім ра­ё­не? Бы­вае, што ў ча­ла­ве­ка ёсць пы­тан­не, а яго «ад­фут­боль­ва­юць» з ад­ной ін­стан­цыі ў дру­гую...

—Дэ­пу­та­ты — гэ­та злу­чаль­нае звя­но па­між на­сель­ніц­твам і вы­ка­наў­чай ула­дай. І кож­ны ады­гры­вае вель­мі важ­ную ро­лю ў сва­ёй акру­зе. Пер­шы аў­то­рак ме­ся­ца вя­дзём пры­ёмы гра­ма­дзян, аб чым па­ста­ян­на на­гад­ва­ем жы­ха­рам у мяс­цо­вай га­зе­це. Ка­лі той ці ін­шы дэ­пу­тат не мо­жа вы­ра­шыць праб­ле­му са­ма­стой­на, аб­мяр­коў­ва­ем пы­тан­не на ра­ён­ных на­ра­дах.

Двой­чы на ме­сяц пра­во­дзім пра­мыя тэ­ле­фон­ныя лі­ніі. Я, згод­на з гра­фі­кам, вя­ду пры­ём па па­ня­дзел­ках. Звы­чай­на тэ­ле­фа­ну­юць 3–5 ча­ла­век. Пы­тан­ні жыц­цё­выя, дзесь­ці ад­ра­зу ад­каз­ва­еш, дзесь­ці бя­рэш на кант­роль і да­во­дзіш да тых ар­га­ні­за­цый, у кам­пе­тэн­цыі якіх зна­хо­дзіц­ца вы­ра­шэн­не праб­ле­мы. Яшчэ — не ра­дзей чым 1 раз на ме­сяц — пра­во­дзім вы­ез­ды ў той ці ін­шы сель­са­вет. А так­са­ма адзі­ныя дні ін­фар­ма­ван­ня, ка­лі прак­тыч­на ўсе дэ­пу­та­ты на­вед­ва­юць на­се­ле­ныя пунк­ты, прад­пры­ем­ствы і ар­га­ні­за­цыі го­ра­да. Па сва­іх акру­гах кож­ны з нас раз на паў­го­да ці год ро­біць спра­ва­зда­чы. Тлу­ма­чым на­шым вы­бар­шчы­кам, як вы­ра­ша­юц­ца іх пы­тан­ні.

Ёсць яшчэ та­кая доб­рая фор­ма пра­цы з на­сель­ніц­твам, як пра­вя­дзен­не дня Са­ве­та. Спа­чат­ку аб'­яз­джа­ем на­се­ле­ныя пунк­ты пэў­на­га сель­са­ве­та, су­стра­ка­ем­ся са ста­рас­та­мі, на­сель­ніц­твам, на­вед­ва­ем са­цы­яль­ныя аб'­ек­ты — ма­га­зі­ны, шко­лы, ФА­Пы, гас­па­дар­кі, ну а по­тым пра­во­дзім па­ся­джэн­не ра­зам з усі­мі струк­тур­ны­мі пад­раз­дзя­лен­ня­мі ра­ё­на, якія ад­каз­ва­юць за жыц­ця­дзей­насць лю­дзей. Там і кі­раў­ні­кі гас­па­да­рак, і ра­та­валь­ні­кі, і ме­ды­кі, і прад­стаў­ні­кі аду­ка­цыі, са­цы­яль­най служ­бы, мі­лі­цыі, пра­ку­ра­ту­ры… На гэ­тыя на­ра­ды за­пра­ша­ем усіх жы­ха­роў, каб яны ад­ра­зу маг­лі агу­чыць сваю праб­ле­му і па­чуць ад­каз з пер­шых вус­наў. На­вош­та ча­каць, пакуль лю­дзі пач­нуць пі­саць ліс­ты ці скар­гі? З жы­ха­ра­мі ад­да­ле­ных вё­сак стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў су­стра­ка­юц­ца асоб­на. Пад­гад­ва­ем, каб гэ­ты ві­зіт су­па­даў з пры­ез­дам, на­прык­лад, аў­та­кра­мы.

Чым лепш мы пра­цу­ем, тым менш пы­тан­няў у лю­дзей.

—Але ж, як той ка­заў, кож­на­му не да­го­дзіш…

—З па­ста­ян­ны­мі жы­ха­ра­мі пра­сцей, але наш ра­ён ка­рыс­та­ец­ца па­пу­ляр­нас­цю ў дач­ні­каў. Тут зна­хо­дзіц­ца 50 дач­ных ка­а­пе­ра­ты­ваў, і ў лет­ні час коль­касць на­сель­ніц­тва па­вя­ліч­ва­ец­ца на 12–15 ты­сяч ча­ла­век. Час­та пры­хо­дзіц­ца раз­гля­даць спрэч­кі па­між су­се­дзя­мі, якія, на­прык­лад, не па­дзя­лі­лі мя­жу і зма­га­юц­ца за кож­ны сан­ты­метр зям­лі. Уз­ні­ка­юць пы­тан­ні па пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля, не­ка­то­рыя не згод­ны з ацэн­кай зям­лі. І кож­ны ча­ла­век імк­нец­ца, каб ра­шэн­не бы­ло пры­ня­та на яго ка­рысць.

—Але ж і ў вас, на­пэў­на, ха­пае пы­тан­няў да на­сель­ніц­тва. Тыя ж са­мыя кі­ну­тыя ха­ты, за­рос­лыя быль­ня­гом участ­кі…

—Ка­лі ўчас­так дрэн­на апра­цоў­ва­ец­ца ці на­огул не апра­цоў­ва­ец­ца, тэ­ле­фа­ну­ем яго ўла­даль­ні­ку, да­сы­ла­ем ліс­ты, вы­яз­джа­ем на мес­ца і раз­маў­ля­ем аб тым, каб гэ­ту зям­лю ўцяг­нуць у агуль­ны се­ва­зва­рот і атрым­лі­ваць пра­дук­цыю — вы­рошч­ваць тра­вы, збож­жа. У Шкло­ўскім ра­ё­не на 201 на­се­ле­ны пункт 8 сель­скіх Са­ве­таў. У кож­ным сель­са­ве­це, як і ўсю­ды, дзей­ні­ча­юць ор­ган тэ­ры­та­ры­яль­на­га гра­мад­ска­га са­ма­кі­ра­ван­ня — ста­рас­ты, стар­шы­ні ву­ліч­ных ка­мі­тэ­таў. Яны з'яў­ля­юц­ца га­лоў­ны­мі па­моч­ні­ка­мі стар­шынь сель­скіх Са­ве­таў, ін­фар­му­юць іх аб пы­тан­нях, якія ста­віць на­сель­ніц­тва. Стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та не мае маг­чы­мас­ці што­дзён­на аса­біс­та на­вед­ваць кож­ную вёс­ку. Та­му ор­га­ны тэ­ры­та­ры­яль­на­га гра­мад­ска­га са­ма­кі­ра­ван­ня вы­кон­ва­юць вель­мі важ­ную ро­лю ў гэ­тым пра­цэ­се. Ка­лі да­вед­ва­ем­ся, на­прык­лад, што ней­кі ўчас­так за­кі­ну­ты, дом раз­бу­ра­ец­ца, а яго гас­па­да­ру да гэ­та­га спра­вы ня­ма, звяз­ва­ем­ся з ім па тэ­ле­фо­не. Ён пры­яз­джае, мы ра­зам з прад­стаў­ні­ка­мі зем­ле­ўпа­рад­ка­валь­най служ­бы аб­мяр­коў­ва­ем пы­тан­не і пры­ма­ем ра­шэн­не аб пе­ра­да­чы зям­лі сель­гас­ар­га­ні­за­цыі, на тэ­ры­то­рыі якой зна­хо­дзіц­ца ся­дзі­ба, або ся­лян­ска-фер­мер­ская гас­па­дар­ка. Ка­лі ад до­ма за­стаў­ся пад­му­рак, а на­шчад­каў знай­сці не мо­жам, апра­цоў­ва­ем зям­лю ва­кол гэ­та­га пад­мур­ка — менш быль­ня­гу і вы­дат­каў па аб­ко­се на­се­ле­на­га пунк­та. Ле­тась у ра­ё­не мы ўцяг­ну­лі ў аба­рот 300 га, а ўра­джай збож­жа скла­даў больш за 50 цэнт­не­раў з гек­та­ра. Ка­лі пад­лі­чыць, то мы да­дат­ко­ва атры­ма­лі амаль 2000 тон збож­жа! Так што пра­ца гэ­та не да­рэм­ная.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.