Вы тут

Сеем перац на расаду


Най­больш ап­ты­маль­ным ча­сам па­се­ву пер­цу на ра­са­ду лі­чыц­ца лю­ты і па­ча­так са­ка­ві­ка. Са­мым поз­нім тэр­мі­нам, ка­лі вы мо­жа­це ра­біць гэ­та, лі­чыц­ца ся­рэ­дзі­на са­ка­ві­ка.

За­га­дзя вы­бі­ра­ем сар­ты пер­цу для па­сад­кі. Аба­вяз­ко­ва звяр­та­ем ува­гу на вы­шы­ню кус­та (мо­жа вар'­і­ра­вац­ца ад не­каль­кіх дзя­сят­каў сан­ты­мет­раў да 1,3 мет­ра), устой­лі­васць да роз­ных за­хвор­ван­няў, таў­шчы­ню сцен­кі струч­ка, тэр­мі­ны па­спя­ван­ня. Струч­кі моц­на ад­роз­ні­ва­юц­ца не толь­кі па ко­ле­ры, але і па фор­ме — ад круг­лай і клі­на­ва­тай да прак­тыч­на квад­рат­най. Ад­роз­ні­ва­юць буй­на­плод­ны, шы­ракап­лод­ны (та­ма­та­па­доб­ны), даў­гап­лод­ны і драб­на­плод­ны пе­рац. Пла­ды мо­гуць тыр­чаць уго­ру, а мо­гуць ві­сець. Ёсць з ча­го вы­браць.

Якія бы­ва­юць сар­ты?

Умоў­на ўсе сар­ты са­лод­ка­га пер­цу для цяп­лі­цы і ад­кры­та­га грун­ту па­дзя­ля­юць па тэр­мі­нах па­спя­ван­ня на:

* уль­тра­ран­нія (ад з'яў­лен­ня ўсхо­даў да па­спя­ван­ня пла­доў пра­хо­дзіць менш за 100 дзён);

* ран­нія (101–120 дзён);

* ся­рэд­ня­ран­нія (120–135 дзён);

* поз­нія (136–150 дзён);

* вель­мі поз­нія (больш за 150 дзён).

Так­са­ма са­лод­кі пе­рац па­дзя­ля­юць па вы­шы­ні кус­та:

* ніз­ка­рос­лы (да 50 см);

* ся­рэд­ня­рос­лы (да 100 см);

* вы­са­ка­рос­лы (150–200 см).

Які вы­браць?

Кож­ны ага­род­нік вы­бі­рае той сорт, які най­больш спа­да­баў­ся яму па ко­ле­ры або фор­ме. Шмат хто, куп­ля­ю­чы на­сен­не, за­дум­ва­ец­ца пра тое, ці вар­та са­джаць роз­ныя сар­ты са­лод­ка­га пер­цу ці лепш вы­са­дзіць адзін. Усё за­ле­жыць ад па­трэб ва­шай сям'і і та­го, на­коль­кі вы лю­бі­це гэ­тую куль­ту­ру. Ка­лі вы хо­ча­це на пра­ця­гу ўся­го ле­та і да ся­рэ­дзі­ны во­се­ні ра­да­ваць ся­бе са­ка­ві­ты­мі і смач­ны­мі пер­ца­мі ды за­ха­ваць на зі­му дзя­ся­так сло­іч­каў з роз­ны­мі са­лен­ня­мі і ма­ры­на­да­мі з бал­гар­скім пер­цам, то лепш вы­браць не­каль­кі сар­тоў роз­на­га тэр­мі­ну па­спя­ван­ня і роз­ных па вы­шы­ні, ко­ле­ры і фор­ме.

Ка­лі ж у вас доб­рая за­шклё­ная або по­лі­кар­ба­нат­ная цяп­лі­ца з цёп­лы­мі град­ка­мі або маг­чы­мас­цю аба­грэ­ву, то вы мо­жа­це вы­рошч­ваць прак­тыч­на лю­быя ві­ды пер­цу для цяп­лі­цы, на­ват вы­са­ка­рос­лыя, таў­ста­сцен­ныя буй­на­плод­ныя гіб­ры­ды поз­ня­га тэр­мі­ну па­спя­ван­ня.

Для та­го, каб са­лод­кі пе­рац у ад­кры­тым грун­це не толь­кі вы­рас, але і па­спеў, лепш вы­браць ніз­ка­рос­лыя хут­ка­спе­лыя сар­ты або гіб­ры­ды. Усе яны па­він­ны так­са­ма ад­роз­ні­вац­ца ўстой­лі­вас­цю да па­ні­жэн­ня тэм­пе­ра­ту­ры і роз­ных за­хвор­ван­няў.

Як вы­рас­ціць ра­са­ду?

Вы­рошч­ван­не пер­цу са­лод­ка­га ў цяп­лі­цы па­чы­на­ец­ца з пад­рых­тоў­кі і вы­сей­ван­ня на­сен­ня на ра­са­ду. Гэ­тая куль­ту­ра ў на­шых умо­вах мо­жа быць атры­ма­на толь­кі рас­сад­ным спо­са­бам.

На­сен­не са­лод­ка­га пер­цу ва­ло­дае мак­сі­маль­най ус­хо­джас­цю толь­кі ў пер­шы год пас­ля збо­ру. З кож­ным на­ступ­ным го­дам за­хоў­ван­ня пра­цэнт усхо­джас­ці знач­на па­мян­ша­ец­ца.

Перш чым вы­сей­ваць на­сен­не ў грунт, трэ­ба пра­вес­ці не­каль­кі пад­рых­тоў­чых ра­бот:

* Аба­вяз­ко­ва пра­дэзын­фіцыраваць на­сен­не ў ру­жо­вым рас­тво­ры звы­чай­най мар­ган­цоў­кі на пра­ця­гу 20–30 хві­лін, пас­ля ча­го пра­мыць чыс­тай ва­дой.

Па­ра­да: перш чым дэз­ын­фі­цы­ра­ваць на­сен­не, мож­на ада­браць най­больш моц­ныя эк­зэмп­ля­ры. Для гэ­та­га трэ­ба раз­вес­ці 2–3 ст. лыж­кі звы­чай­най па­ва­ра­най со­лі ў літ­ры цёп­лай (па­ка­ё­вай тэм­пе­ра­ту­ры) ва­ды. На­сен­не апус­ка­ем у рас­твор і, па­мя­шаў­шы, па­кі­да­ем у ім на 5–10 хві­лін. Сла­бое і па­шко­джа­нае на­сен­не ўсплы­ве, а моц­нае апус­ціц­ца на дно. На­сен­не, якое пла­вае на па­верх­ні рас­тво­ру, вы­кід­ва­ец­ца, а тое, што апы­ну­ла­ся на дне, пра­мы­ва­ец­ца і вы­суш­ва­ец­ца на чыс­тай па­пе­ры.

*Не­аба­вяз­ко­ва, але па­жа­да­на за­ма­чыць на­сен­не са­лод­ка­га пер­цу на су­ткі ў рас­тво­ры драў­ня­на­га по­пе­лу, гу­мі­на­вых кіс­лот, аль­бо лю­бым сты­му­лю­ю­чым прэ­па­ра­це.

*Пас­ля за­моч­ван­ня насенне зноў пра­мыць чыс­тай ва­дой і па­кі­нуць для пра­рас­тан­ня на спод­ку, пры­крыў­шы чыс­тай віль­гот­най мар­ляй. Не­аб­ход­на са­чыць, каб яна не высыхала.

*Пас­ля та­го, як ка­рэнь­чы­кі пра­бі­лі­ся, на­сен­не ад­ра­зу вы­сей­ва­юць у за­га­дзя пад­рых­та­ва­ныя, з доб­ра ўвіль­гот­не­най гле­бай, ёміс­тас­ці. Глы­бі­ня па­сад­кі не па­він­на перавышаць10 мм.

*Ёміс­тас­ці з вы­са­джа­ным на­сен­нем на­кры­ва­юц­ца шклом або по­лі­эты­ле­на­вай плён­кай і ста­вяц­ца ў цёп­лае мес­ца, на­прык­лад, да ба­та­рэй цэнт­раль­на­га ацяп­лен­ня.

Важ­на: на­сен­не пер­цу пра­рас­тае пры тэм­пе­ра­ту­ры на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, вы­шэй­шай за +20 °C. Най­больш спры­яль­най лі­чыц­ца тэм­пе­ра­ту­ра +25 °C.

Як толь­кі ў ёміс­тас­цях з'яў­ля­юц­ца ўсхо­ды, іх пе­ра­стаў­ля­юць на свят­ло, па­сту­по­ва зды­ма­ю­чы по­лі­эты­лен, каб «пры­ву­чыць» рас­лі­ны да но­вых умоў.

Да­гля­да­ю­чы ра­са­ду са­лод­ка­га пер­цу, не­аб­ход­на:

*свое­ча­со­ва і рэ­гу­ляр­на яе па­лі­ваць;

* пад­кар­міць вад­кім комп­лекс­ным угна­ен­нем праз 12–14 дзён пас­ля з'яў­лен­ня ўсхо­даў;

* пры з'яў­лен­ні пер­шай па­ры са­праўд­ных ліс­точ­каў рас­пі­кі­ра­ваць рас­лі­ны ў ін­ды­ві­ду­аль­ныя кан­тэй­не­ры.

Ці­ка­выя на­він­кі

Пе­рац «Зва­но­чак»

11-7

На­ле­жыць да рэд­ка­га эк­за­тыч­на­га ві­ду Capsіcum baccatum (пе­рац ягад­ны). Па­хо­дзіць з Паўд­нё­вай Аме­ры­кі, дзе вя­до­мы ў куль­ту­ры даў­но і вы­рошч­ва­ец­ца шы­ро­ка. У ад­роз­нен­не ад рас­паў­сю­джа­на­га ў нас пер­цу са­лод­ка­га мае пры­кмет­нае апу­шэн­не на ліс­ці, сцяб­ле і г. д. Вы­лу­ча­ец­ца сва­і­мі не­звы­чай­ны­мі пла­да­мі, якія на­гад­ва­юць у бія­ла­гіч­най спе­лас­ці не­вя­лі­кі чыр­во­ны па­ты­сон або зва­но­чак, пад­ве­ша­ны на доў­гай пла­да­нож­цы, за што і атры­маў сваю наз­ву.

Пе­рац F1
«Цу­кер­ка»

11-6

Но­вы ран­няс­пе­лы гіб­рыд. Рэ­ка­мен­ду­ец­ца для вы­рошч­ван­ня ў плё­нач­ных цяп­лі­цах і як гарш­ко­вая куль­ту­ра. Рас­лі­ны ніз­ка­рос­лыя. Пла­ды ша­ра­па­доб­най фор­мы, дроб­ныя, ма­сай 40–50 г, вель­мі са­лод­кія, таў­шчы­ня сцен­кі 6–7 мм.

Пе­рац F1
«Свет­ля­чок»

11-5

Но­вы ся­рэд­не­ран­ні гіб­рыд. Плод ма­сай ка­ля 100 г, таў­шчы­ня сцен­кі 5–6 мм. Пла­ды гэ­та­га гіб­ры­да вель­мі пры­ваб­ныя і ні­ко­лі не бы­ва­юць зя­лё­ны­мі — у тэх­ніч­най спе­лас­ці яны яр­ка-жоў­тыя, у бія­ла­гіч­най — жоў­та-аран­жа­выя.

Пе­рац F1
«Бэ­за­вы ту­ман»

11-8

Но­вы ся­рэд­ня­ран­ні гіб­рыд. Плод ма­сай 90–100 г, усе­ча­на-пі­ра­мі­даль­най фор­мы, таў­шчы­ня сце­нак 5–7 мм. Афар­боў­ка пла­доў у тэх­ніч­най спе­лас­ці — яр­ка-бэ­за­вая, пры па­спя­ван­ні — чыр­во­ная. Пла­ды смач­ныя, з пры­ем­ным во­да­рам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.