Вы тут

Мой ранішні горад (Фотазамалёўка)


12-28

У дзяцінстве я часта прачыналася раным-рана і ўжо не магла зноў заснуць. Тады, ціхенька злазячы з ложка, спрабуючы не разбудзіць бацькоў і маленькага брата, брала крэсла і падсаджвалася да акна. Я любіла назіраць за світанкамі.

Гэтыя імгненні доўжыліся не некалькі хвілін, а, здаецца, пару гадзін. Вось неба цёмнае, накрытае зоркамі, а вось яно паволі святлее. Нявінна-блакітнае, потым яго азарае першая пунсовая паласа — гэта прамень сонца, які імкнецца хутчэй данесці ўсю сваю цеплыню свету. Назіраць за гэтым было цікава кожны раз. Глядзець, як вядзьмарка-цень збірае свае ўборы, саступаючы месца новаму дню ніколі не надакучвала.

Цяпер гэтая звычка не змянілася, за выключэннем таго, што часам я выходжу на вуліцу ў такі ранні час. Калі ідзеш па гарадской алеі, то здаецца, што ты нібы ў казачным лесе, але не ведаеш, чакаюць цябе тут небяспека або цуды.

12-29

Ціхія вулачкі, шыльды крам, якія трохі пабліскваюць, «жалезныя коні», якія рэдка праязджаюць, птушкі, што з'яўляюцца ніадкуль...

Бясшумная раніца. Хутка школьнікі пойдуць насустрач новым ведам, а дарослыя, якія вечна спяшаюцца кудысьці, будуць старанна працаваць. 7 гадзін. Ранішні горад такі цудоўны.

Гуляючы па вуліцы, я бачу нерухомыя машыны, пакрытыя тонкім ільдом, які ператворыцца ў кроплі, ледзь выгляне сонца. Бачу аголеную, не накрытую снегам траву, раскінутыя сеткі галін дрэў і хмызнякоў. Бачу светлыя твары гараджан.

Я сапраўды веру, што праз некалькі дзён выпадзе снег і з'явяцца гурбы. А я ўсё гэтак жа буду назіраць за ранішнім горадам, верачы ў зімовую казку.

Селіна ЧАРНОВА,
вучаніца 11 класа СШ №14 г. Мазыра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.