Вы тут

Душа — праз класіку


Творы кітайскай літаратуры па-беларуску і наадварот

«Кніга дае падставы не толькі для гуманітарнага супрацоўніцтва — яна раскрывае душу кожнага народа». Такія словы прагучалі з вуснаў міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч падчас падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Беларусі і Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітайскай Народнай Рэспублікі.

12-35

Мемарандум прадугледжвае супрацоўніцтва ў кнігавыдавецкай галіне: у прыватнасці будзе ажыццяўляцца праект перакладу класічнай літаратуры Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь на беларускую і кітайскую мовы адпаведна. Ён будзе рэалізаваны цягам пяці найбліжэйшых гадоў (да 2020-га) і дасць магчымасць папоўніць фонды нацыянальных бібліятэк дзвюх краін лепшымі творамі класічнай літаратуры партнёраў. Рэалізацыя праекта ўжо ідзе (у тым ліку пры ўдзеле Выдавецкага дома «Звязда») — выдадзена некалькі кніг перакладаў. Але кнігавыдаўцы і дзяржаўныя ўстановы дзвюх краін, якія адказваюць за гэты кірунак, могуць стаць добрымі сябрамі. Гэтаму спрыяе і ўдзел Кітайскай Народнай Рэспублікі ў ХХІІ Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы ў якасці ганаровага госця.

Намеснік кіраўніка Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітая Янь Сяохун сказаў:

— Падпісанне мемарандума, які адкрывае прастору ў галіне перакладаў, з'яўляецца добрым пачаткам для ўмацавання адносінаў паміж дзвюма краінамі.

Як кіраўнік дэлегацыі Кітая на Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы ён распавёў, што ў Пекіне таксама ёсць міжнародны кніжны кірмаш, які адбываецца восенню і прыцягвае ўдзельнікаў з усяго свету. Удзел беларускіх выдаўцоў і пісьменнікаў у гэтым форуме цікавіць кітайскі бок, таму што «кніжная выстава — не толькі пляцоўка і гандаль, але і платформа для міжнароднага сяброўства».

Ларыса ЦІМОШЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».