Вы тут

Хто ўзыдзе на вэб-Алімп?


 

У БДУ стартаваў конкурс інтэрнэт-праектаў WеbРrоg2015. Гэта прафарыентацыйнае мерапрыемства механіка-матэматычнага факультэта, адрасаванае вучням школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцам сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі.

Конкурс WеbРrоg2015 пройдзе ў некалькі тураў з лютага па красавік. Удзельнічаць у ім можа творчая каманда навучэнцаў у складзе да 5 чалавек. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 28 лютага па электронным адрасе: wеbрrоg2015@gmаіl.соm.

Пасля атрымання заяўкі канкурсантам вышлюць заданне першага тура. Вучням неабходна будзе стварыць на сайце сваёй адукацыйнай установы новы раздзел «Школа і інтэрнэт» і напоўніць яго адпаведным кантэнтам. Дазваляецца выкарыстоўваць самыя розныя жанры, даступныя сучасным электронным масмедыя: відэа і аўдыяматэрыялы, фотаздымкі і малюнкі, камп'ютарную графіку і анімацыю, інтэрв'ю і ўспаміны, апавяданні і эсэ і інш. Галоўнае на першым этапе спаборніцтва — гэта аргументавана выкласці пазіцыю прадстаўнікоў розных інтэрнэт-пакаленняў (школьнікаў, бацькоў, педагогаў, супрацоўнікаў установы адукацыі і інш.) па прызначэнні і шляхах развіцця глабальнай сеткі.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны памятнымі прызамі ад вядучых ІT-кампаній краіны. Выпускнікі школ, якія сталі прызёрамі спаборніцтва, атрымаюць права на пераважнае залічэнне на любую спецыяльнасць механіка-матэматычнага факультэта БДУ пры роўнай агульнай колькасці набраных балаў ў 2015 годзе. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе httр://wеbоlуmр.bsu.bу.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.