Вы тут

«Замахнуліся» на Сусветную зімовую ўніверсіяду


 Магчымасць правядзення ў Беларусі ў 2018 годзе студэнцкіх чэмпіянатаў свету па асобных відах спорту, а таксама Сусветнай зімовай універсіяды — 2021 была абмеркаваная ў Гранадзе. Нагадаем, што зараз у Іспаніі праходзіць Сусветная зімовая ўніверсіяда — 2015 з удзелам беларускіх спартсменаў.

12-41

12-41

 

Намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык і дырэктар Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Валянціна Баляба сустрэліся ў Гранадзе з першым віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі ўніверсітэцкага спорту (FІSU) Алегам Матыціным і генеральным сакратаром гэтай арганізацыі Эрыкам Сэнтранам.

Віктар Якжык падкрэсліў, што ў Беларусі створана сучасная спартыўная база для правядзення спаборніцтваў па 5 відах спорту з абавязковай праграмай зімовай універсіяды (лыжныя гонкі, біятлон, хакей з шайбай, фігурнае катанне і шорт-трэк), а таксама па двух дадатковых відах (канькабежны спорт і лыжнае арыентаванне). У сувязі з гэтым ёсць прапанова спаборніцтвы па іншых відах абавязковай праграмы (гарналыжны спорт, сноўборд, кёрлінг) правесці на тэрыторыі суседняй Польшчы. Практыка правядзення ўніверсіяды ў двух краінах ўпершыню была выкарыстана ў 2003 годзе, калі права правесці студэнцкія гульні атрымалі Італія і Аўстрыя.

Генеральны сакратар FІSU Эрык Сэнтран не сумняваецца, што Беларусь здольная правесці ўніверсіяду, асабліва пасля візіту прадстаўнікоў Міжнароднай федэрацыі ўніверсітэцкага спорту ў жніўні мінулага года ў Мінск і знаёмства са спартыўнымі аб'ектамі нашай краіны. У ходзе перамоў таксама закраналіся і фінансавыя аспекты правядзення мерапрыемства. Акцэнт быў зроблены на адукацыйных і медыйных праектах.

Пасля заканчэння перамоў афіцыйныя прадстаўнікі беларускай дэлегацыі ў Гранадзе сустрэліся з дэлегацыяй Польшчы. Падчас сустрэчы атрымана адабрэнне ідэі правядзення Сусветнай зімовай універсіяды 2021 года ў дзвюх краінах, а таксама дасягнута дамоўленасць аб наведванні спартыўных аб'ектаў, якія могуць быць задзейнічаны пры яе правядзенні.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».