Вы тут

Ён бы яшчэ свой пашпарт пакінуў!


Перш чым завалодаць чужымі тэлефонамі, адзін з наведвальнікаў начнога клуба паспеў пакінуць там свае... фота.

Хлопец з дзяўчынай адпачывалі ў адной з начных забаўляльных устаноў па праспекце Пераможцаў. У дзяўчыны былі з сабой два мабільныя тэлефоны агульным коштам больш за 13 мільёнаў рублёў. Іх яна паклала на столік, за якім сядзела. Праз нейкі час да пары далучылася кампанія з двух хлопцаў і дзвюх дзяўчат, што адпачывала за суседнім столікам. Ужо бліжэй да раніцы гаспадыня тэлефонаў сышла, пакінуўшы іх, а калі праз нейкі час вярнулася, апаратаў на месцы ўжо не было.

— На запісы камеры відэаназірання клуба бачна, як адзін з падсеўшых за столік маладых людзей бярэ пакінутыя тэлефоны, засоўвае іх у кішэню, пасля чаго сыходзіць, — паведамілі ў Цэнтральным РУУС г. Мінска.

Цікавым можа падацца тое, што ў забаўляльнай установе той ноччу працаваў фатограф, які здымаў наведвальнікаў. І цяпер міліцыя мае здымкі чалавека, які падазраецца ў крадзяжы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.