Вы тут

Пушча кліча на Масленіцу


Хоць зімы сёлета на поўдні Брэсцкай вобласці, можна сказаць, не было зусім, але ж праводзіць яе мы абавязаны па рэгламенце, устаноўленым галоўным Дзедам Марозам краіны. Таму ў наступную суботу Белавежская пушча кліча ўсіх ахвотных на Масленіцу. Тым больш што ёсць добрая нагода — нядаўна ў нацыянальным парку з'явіўся новы турыстычны аб'ект. Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій знаходзіцца недалёка ад хутара Перароў. Будынак узвялі на месцы былой сядзібы, ад якой застаўся толькі фундамент. І зрабілі з яго сапраўдную беларускую хату даўніх часоў, дзе варылі ў печы ежу, пралі і ткалі, займаліся рознымі рамёствамі. А вось да прыкладу выкарыстання старадаўніх тэхналогій можна аднесці прыгатаванне «пушчанскага напою» — самагону. Яго дэгустацыю абяцаюць арганізатары культурнай праграмы. Дабрацца да музея можна толькі транспартам запаведніка. Аўтобусы адыходзяць ад цэнтральнага ўвахода ў 11 і 14 гадзін.

А яшчэ праз тыдзень у рэзідэнцыі Дзеда Мароза будуць праводзіць Снягурку і Матухну Зіму на Паўночны полюс.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.