Вы тут

Пайшоў у лес?


Увага, зараз вылеціць «птушка»!

115 камер закупілі лясгасы краіны для арганізацыі відэаназірання ў лясным фондзе. Да пачатку дачнага сезона плануецца набыць яшчэ 680 «фотапастак», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Штогод работнікі лясгасаў вывозяць з ляснога фонду больш за 8 тысяч кубічных метраў бытавых адходаў. Пры гэтым у прыдарожных палосах леснікі збіраюць больш за 4 тысячы кубічных метраў смецця, у месцах адпачынку і на прылеглых да іх тэрыторыях яшчэ больш за 2 тысячы кубаметраў і столькі ж — вакол населеных пунктаў і садаводчых таварыстваў.

На дапамогу лесаводам у барацьбе з парушальнікамі ляснога заканадаўства цяпер прыйдуць сістэмы відэаназірання, якія ўжо даказалі сваю эфектыўнасць. У камер не будзе пастаяннага месца прапіскі. Іх па чарзе будуць устанаўліваць там, дзе часцей за ўсё здзяйсняюцца правапарушэнні — на ўчастках, прылеглых да аўтадарог, садаводчых таварыстваў, санаторыяў і прафілакторыяў, а таксама ў іншых месцах масавага знаходжання грамадзян, там, дзе нярэдка арганізуюцца несанкцыянаваныя звалкі.

— Гэтыя «відэапасткі» могуць працяглы час працаваць у аўтаномным рэжыме, яны надзейна абаронены ад неспрыяльных умоў надвор'я: не баяцца ні праліўнога дажджу, ні моцнага ветру, ні маразоў, — распавялі ў прэс-службе Мінлясгаса. — Распазнаванне камер дазваляе разгледзець твары тых, хто трапляе ў поле іх бачнасці. Вельмі добра «чытаюцца» і аўтамабільныя нумары. Такі вопыт падтрымання парадку ў лясах і выяўлення фактаў парушэння ляснога заканадаўства нашы лесаводы перанялі ў сваіх фінскіх калег. Дарэчы, пра тое, што ва ўгоддзях вядзецца відэаназіранне, наведнікаў лясоў будуць інфармаваць аб'явы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.