Вы тут

ВІКТАРЫНА па старонках “Роднай прыроды”


1. Якую запаведную тэрыторыю называюць самым вялікім лесам ва Усходняй Еўропе?

А) Нацыянальны парк “Белавежская пушча”

Б) Заказнік “Налібоцкая пушча”

В) Нацыянальны парк “Прыпяцкі”

2. Калі на Беларусі ўпершыню быў адзначаны такі раслінны від, як святаяннік чатырохкрылы?

А) 1845 г.

Б) 1913 г.

В) 1826 г.

3. Вёска з экзатычнай назвай «Балі» знаходзіцца:

А) У Лепельскім раёне Віцебскай вобласці

Б) У Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці

В) У Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці

4. Невялічкія галінкі якой расліны нашы продкі клалі ў купель, калі першы раз купалі дзіця, каб яно расло здаровым і моцным?

А) Вярба

Б) Дуб

В) Бэз

5. Якую хуткасць можа развіваць адзін з жывых сімвалаў Беларусі — зубр?

А) Да 50 км/гадз.

Б) Да 60 км/гадз.

В) Да 70 км/гадз.

6. Помнік якой птушцы ўстаноўлены ў цэнтры Турава?

А) Шэраму жураўлю

Б) Вяртлявай чаротаўцы

В) Куліку-марадунцы

7. Якая прыродаахоўная тэрыторыя Беларусі першая атрымала міжнародны статус аховы Рамсарскага ўгоддзя?

А) Заказнік “Спораўскі”

Б) Заказнік “Альманскія балоты”

В) Заказнік “Ельня”

8. У “Смаргонскай акадэміі” цыганы дрэсіравалі:

А) Мядзведзяў

Б) Сабак

В) Коней

9. Якая расліна па народных павер’ях абавязкова павінна быць у вянку нявесты, каб маладыя кахалі адно аднаго ўсё жыццё?

А) Рабіна

Б) Каліна

В) Ліпа

10. Пра якую жывёлу ідзе гаворка ў гэтай загадцы: “Галава сабачая, хвост рыбін, а розум чалавечы?”
Адказы на пытанні прымаюцца да 20 лютага з паметкай “Віктарына “Па старонках “Роднай прыроды” на адрас pryroda@zviazda.by. Віктарына будзе працягвацца ўвесь год, таму ў наступным нумары чакайце другі блок пытанняў. Мы будзем праводзіць прамежкавыя вынікі за тры месяцы, а ў канцы года вызначым лепшых знаўцаў па выніках усіх 12 тураў. Пераможцы атрымаюць падарункі (а якія — гэта пакуль сакрэт) ад Выдавецкага
дома «Звязда».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.