Вы тут

Ці варта плот гарадзіць?


Англійскія вучоныя прыйшлі да высновы, што цэлы шэраг псіхічных захворванняў узнікае з прычыны адарванасці людзей ад прыроды, ад іншых людзей і соцыуму. У прыватнасці, тыя, хто доўгі час знаходзіўся ў месцах зняволення, куды больш схільныя да перажыванняў страху, падазронасці, нервовасці і да стрэсаў.

13-24

Зрэшты, каб адарвацца ад людзей і прыроднага асяроддзя, зусім не абавязкова быць асуджаным. Многія сучаснікі самі, добраахвотна, адгароджваюць сябе ад людзей, раслін і жывёл, трымаюць сваё цела і дух у дамах за высокімі платамі і гэтым адкрыта дэманструюць непавагу да ўсяго і ўсіх, што знаходзіцца па-за агароджамі іх прыватнага свету.

Высокія агароджы апошнім часам сталі прыкметай забяспечанасці, улады... Хоць, на мой погляд, яны не дадаюць іх гаспадарам ні рэальнага аўтарытэту, ні інтэлігентнасці, ні чалавекалюбства. У якасці прыкладу можна прывесці катэджны комплекс у раёне гарадскога пасёлка Ждановічы. Аж да 90-х гадоў мінулага стагоддзя ён уяўляў сабой утульную, кампактную вёску. Цяпер жа ўсё відавочна змянілася: дамы-асабнякі хаваюцца за 2-, 3-метровымі агароджамі з відэаназіраннем ды сігналізацыяй...

Штучнае размежаванне чалавечай супольнасці суправаджаецца самымі сур'ёзнымі наступствамі як для людзей, так і для прыроднага, сацыяльнага асяроддзя. Яно можа садзейнічаць, а бывае, і перашкаджаць працэсу станаўлення асобы. Усё залежыць ад таго, наколькі правільна мы ставімся да прыроднага і чалавечага асяроддзя. Псіхолагі лічаць, што любыя дзеянні чалавека ў выніку ізаляцыі ад іншых амаль на 100 % прыводзяць да парушэння гармоніі з прыродай, што непазбежна ўплывае на псіхіку і агульнае здароўе. Дык ці трэба яго разбураць?

Сяргей АНУПРЫЕНКА, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.