Вы тут

Ніхто не крыўдзіць хіміка


У нумары за 30.12.2014 г. пад рубрыкай «Зачапіла»  быў змешчаны ліст спадарыні Ніны Голубевай з Мінска «Навошта крыўдзіць хіміка?». У ім чытачка пыталася, чаму ў аўтобусе 59 маршруту ў абвестцы прыпынку гучыць «Вуліца Міндзялеева»? Пасля публікацыі гэтага ліста, у рэдакцыю прыйшоў яшчэ адзін…

У тым, што «Звязда» надрукавала, а не «замяла» гэтае, толькі на першы погляд дробнае пытанне, мне бачыцца станоўчы бок, бо за 20 гадоў двухмоўя многія ўжо развучыліся не толькі разумець мову карэннага насельніцтва, але і чуць яе. І ці трэба гэтаму здзіўляцца, калі нават на радыё лічаныя супрацоўнікі робяць правільны асноўны націск у слове «шэ́сцьдзясят» — на першым складзе. Кожныя ж пяць хвілін (так атрымалася — гэтая лічба трапіла ў нумар тэлефона для рэкламных абвестак) слухачам літаральна ўбіваюць у галовы  «шэсцьдзяся́т», з асноўным націскам на апошнім складзе, як у рускай… Калі так пойдзе далей, націскным могуць зрабіць і другі склад (а не трэці, як трэба, калі гаворыш па-беларуску) у лічэбніках адзінаццаць, чатырнаццаць…

І гэта, паўтаруся, на радыё. Што ўжо казаць пра цягнікі эканом-класа, дзе, ламаючы язык, гучыць фраза пра дзейныя на чыгунцы правілы «адпаведна з (паўза) заканадаўствам». У той час як павінна гучаць: «…у адпаведнасці ззаканадаўствам» — злітна, без паўзы.

Беларускае слова «толькі» там жа прамаўляецца на рускі манер — «только». Назва прыпынку Раўнаполле — як «Раўнаполье», а «Весялоўскі» і наогул гучыць праз доўгае у. Паспрабуйце вымавіць. Гэта хіба не “чапляе”?

Што датычыцца прозвішча Мендзялееў, то па-беларуску е ў ненаціскным складзе і павінна вымаўляцца бліжэй да «і». Выдатны дыктар  Беларускага радыё Эдуард Данчанка (светлай памяці, бо менавіта яго голасам аб’яўляюцца прыпынкі ў сталічным транспарце), як мне здаецца, памыляцца не мог.

Канстанцін САФРОНЕНКА, былы рэжысёр Беларускага радыё і тэлебачання.

г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.