Вы тут

«Машына часу» рушыць на Полаччыну


У найбліжэйшых выпусках (15 і 22 лютага) разам з праграмай «Наперад у мінулае» гледачы тэлеканала «Беларусь 3» змогуць здзейсніць падарожжа на Полаччыну. Так, у гэту нядзелю будзем знаёміцца з ансамблем народнай песні і музыкі «Сяброўкі», што з вёскі Блізніца Полацкага раёна. А ў апошнюю нядзелю зімы завітаем у госці да народнага гурта архаічных спеваў «Княжыч» з Наваполацка.

13-10

Кожны з гэтых калектываў па-свойму адметны. Напрыклад, удзельнікі народнага гурта архаічных спеваў «Княжыч» з Наваполацка — у большасці сваёй маладыя і таленавітыя людзі. Тут нават дзетак з юнага ўзросту заахвочваюць да спеваў уласным прыкладам. Узнік калектыў у 1995 годзе. Першапачаткова ён быў сфарміраваны з выкладчыкаў і студэнтаў полацкага гістарычнага факультэта. Сёння засталіся адзінкі з тых, хто ў гурце ад першых гадоў існавання. Манеру спеву, якую сёння нячаста сустрэнеш, пераймалі па запісах на касетах. І цяпер дзеляцца сваімі песеннымі набыткамі з іншымі на святочных гуляннях, фэстах сярэднявечнай культуры… Як прызнаюцца маладыя людзі, сакрэт прыгожых спеваў просты — яны гэтай справай жывуць. Самі нават робяць свае строі: плятуць паясы, шыюць кашулі, прытрымліваючыся традыцыйных арнаментаў і колераў.

22 лютага ў гледачоў будзе ўнікальная магчымасць пачуць песні не толькі ў выкананні калектыву, але і ў сучаснай апрацоўцы спевака Аляксея Хлястова. Таксама зможаце ўспомніць альбо адкрыць для сябе гісторыю, легенды, паданні і традыцыі гэтай мясцовасці. Глядзіце праграму 22 лютага.

А 15 лютага не прапусціце фальклорную вандроўку ў кампаніі з ансамблем народнай музыкі і песні «Сяброўкі». Вас таксама будзе чакаць прыемны сюрпрыз — новая арыгінальная версія аўтэнтычнай песні ў выкананні ансамбля «Чараўніцы».

Алена ДРАПКО.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.