Вы тут

Хто на новенькую?


У праграме «Добрай раніцы, Беларусь!», кажучы мовай спартыўных каментатараў, адбылася замена на полі. Цяпер у пары з Канстанцінам Прыдыбайлам будзіць гледачоў і дае зарад бадзёрасці папулярная спявачка Дарыя. Яна замяніла ў гэтым тандэме тэлевядучую Ксенію Дзюкаву, якая днямі сышла ў дэкрэтны водпуск.

13-11

— Для мяне праца ў ранішнім тэлевізійным эфіры — гэта зусім новы і такі цікавы вопыт! — не хавае эмоцый Дарыя. — І хоць па натуры я «сава», але калі трэба для справы і працы — магу наогул не класціся спаць. Калі шчыра, адчуваю сябе першакласніцай, якая мала што ведае і адчувае пэўную нервовасць, але вельмі хоча вучыцца! Мне гэта насамрэч цікава і не хочацца падвесці людзей, якія ў мяне паверылі.

Іншыя ранішнія тэледуэты — Святлана Бароўская і Дзяніс Дудзінскі, Вольга Мядзведзева і Глеб Давыдаў, Вольга Рыжыкава і Яўген Перлін, Надзея Цімафеева і Сцяпан Гутнікаў — засталіся нязменнымі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».