Вы тут

Японская эмансіпацыя... на беларускай мове!


Яшчэ ў мінулым годзе ў нашай краіне адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных знакавай даце ў гісторыі беларуска-японскіх стасункаў — 200-м угодкам з дня нараджэння беларуса Іосіфа Гашкевіча, які стаў першым консулам Расійскай імперыі ў Японіі, а таксама аўтарам першага ў свеце японска-рускага слоўніка. Сёлета сумесныя праекты атрымалі працяг: на культуралагічным канале «Беларусь 3» стартаваў прэм'ерны паказ японскай мастацкай шматсерыйнай стужкі «Гваздзік». Фільм, які, дарэчы, заснаваны на рэальных падзеях, спецыяльна па замове тэлеканала дубліраваны па-беларуску.

13-17

Як адзначыў пасол Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Сігэхіра Міморы, гэта першая тэлевізійная праграма японскай вытворчасці ў беларускім эфіры. «Чалавечыя пачуцці — агульныя для ўсіх народаў, таму я перакананы, што фільм «Гваздзік» спадабаецца і вашым гледачам», — адзначыў пасол.

Мастацкі фільм распавядае пра жыццё Аякі Касіны (у серыяле Ітока Ахара) — жанчыны-дызайнера, піянера ў свеце японскай моды, маці трох дачок, якія пазней таксама сталі знакамітымі ў названай сферы. Гэта незвычайная жанчына нарадзілася ў Краіне Узыходзячага Сонца напачатку мінулага стагоддзя, у тыя часы, калі японскія жанчыны былі вельмі абмежаваныя ў выбары магчымай дзейнасці. Але гераіня змагла разбурыць сістэму, пабудаваць сваё жыццё па ўласным сцэнары і дасягнуць поспеху...

У Японіі серыял «Гваздзік» упершыню быў паказаны ў кастрычніку 2011 — сакавіку 2012 гг. і стаў, паводле рэйтынгаў, вельмі папулярным у гледачоў.

Беларускія гледачы могуць сачыць за перыпетыямі серыяла ў дзённым эфіры па буднях, з панядзелка да пятніцы.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».