Вы тут

Дзень, якога баяцца


Сённяшні дзень не любяць і баяцца вельмі шмат людзей, таму што сёння — пятніца 13-га.

13-4

13-ты дзень любога месяца ў пятніцу лічыцца ў іудзейскай і хрысціянскай культурах днём няўдачы. Людзі адзначаюць «таямнічыя супадзенні», калі некаторыя негатыўныя падзеі выпадаюць менавіта на яго. Дадзеную прыкмету адны трактуюць як закон чалавечай псіхалогіі, іншыя — як нешта містычнае.

Сярэднявечныя легенды абвяшчаюць, што ведзьмы і ведзьмакі ладзілі свае шабашы па пятніцах, 13-га. У гэты дзень разгульвае ўсялякая нечысць, а вядзьмарства і варажба лічыліся асабліва ўдалымі і дзейснымі.

У пятніцу 13 кастрычніка 1307 года французскі манарх Філіп ІV Прыгожы аддаў распараджэнне пра арышт членаў магутнага і найбагацейшага ордэна тампліераў, большасць з якіх скончылі сваё жыццё на пласе. Паўплывала на гэта пятніца 13-га ці не, невядома, але сваёй мэты Філіп Прыгожы дамогся.

Тым не менш, зараджэнне гэтай прыкметы гісторыкі адносяць да больш ранніх часоў, а менавіта да 13 кастрычніка 1066 года. У гэты дзень правадыр нарманаў Вільгельм Заваёўнік прапанаваў апошняму англасаксонскаму каралю Гаральду ІІ адрачыся ад прастола. Той адмовіўся і на наступны дзень загінуў у бітве пры Гасцінгсе, пасля якой Англія на доўгія гады апынулася пад замежным валадарствам.

Ішлі гады, а людзі працягвалі баяцца гэтага дня як чорт ладану. Гётэ ў пятніцу 13-га ўвесь дзень праводзіў у ложку, нічым не займаючыся, а Бісмарк наогул не дазваляў сабе думаць пра Германію, але ў той жа час спакойна займаўся асабістымі справамі.

Пятніца 13-га лічыцца нешчаслівым днём і ў нас, хоць праваслаўная царква асуджае гэтую прыкмету і называе яе «дэманскай».

І яшчэ факты пра пятніцу 13-га.

У канцы XVІІІ стагоддзя забабоны аб «чорнай» пятніцы настолькі моцна ўеліся ў мазгі англічан, што ўлады вырашылі публічна даказаць іх абсурднасць. Для гэтага быў пабудаваны карабель пад назвай «Пятніца 13». Яго закладка адбылася ў пятніцу 13-га, на ваду ён быў спушчаны таксама ў пятніцу 13-га, і на вачах у вялікай публікі зноў жа ў пятніцу 13-га судна выйшла ў адкрытае мора. Але з тых самых часоў карабель больш ніхто не бачыў. Пасля гэтага выпадку маракі ўсяго свету імкнуцца не выходзіць у мора менавіта ў «чорную» пятніцу. Аднак, што цікава, за выключэннем іспанскіх і партугальскіх мараплаўцаў, якія менавіта пятніцу 13-га, наадварот, лічаць вельмі спрыяльным днём для адплыцця.

Боязь пятніцы трынаццатага называецца ў медыцыне параскавідэкатрыафобіяй, а боязь трынаццатага чысла — трыскаідэкафобіяй.

Бутч Кэседзі — вядомы рабаўнік банкаў і цягнікоў нарадзіўся ў пятніцу 13-га.

У Грэцыі, а таксама іспанамоўных краінах наогул баяцца не пятніцы
13-га, а аўторка 13-га, а ў Італіі пятніцы, але не 13-га, а 17-га.

У пятніцу 13 кастрычніка 1987 года ў камп'ютарным свеце развілася адна з найбуйнейшых на той час камп'ютарных эпідэмій. Вірус пад назвай «Іерусалім» заразіў і пашкодзіў тысячы камп'ютараў.

Карта XІІІ у калодзе Таро азначае Смерць.

Пятніцы 13-га баяцца многія хірургі. На гэты дзень некаторыя ўрачы не прызначаюць аперацый, а ўжо прызначаныя пераносяць на любы іншы дзень.

Аднак псіхіятры з такой нагоды кажуць, што ў людзей, якія асцерагаюцца гэтай даты, сапраўды ў пятніцу 13-га часам здараецца нямала непрыемнага. Але справа тут, як лічаць яны, не ў магічнай даце, а ў саміх людзях, якія настройваюць сябе на непакой. Ну, а калі вельмі чакаеш чагосьці (у дадзеным выпадку — непрыемнасцяў), то яно вельмі нават можа здарыцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».